СЕНТ-КА́ТАРЫНС (Saint Catharines),
горад на ПнУ Канады, на канале Уэленд, у прав. Антарыо. Засн. ў 1790. Каля 350 тыс. ж. з г. Ніягара-Фолс і агульнымі прыгарадамі (2001). Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: разнастайнае машынабудаванне (вузлы аўтамабіляў, электраапаратура, інструменты і інш.), дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая, харчовая. Ун-т. Бальнеалаг. курорт.
т. 14, с. 334
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЦЬКО́ВА,
вёска ў Мікалаеўскім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 46 км на ПдУ ад г. Міёры, 165 км ад Віцебска, 26 км ад чыг. ст. Боркавічы. 246 ж., 85 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 14, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАДО́ЛІШЧА,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Гарадок—Мяжа. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Гарадок, 49 км ад Віцебска. 244 ж., 96 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 128
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫ́К,
возера ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Дняпро, за 12 км на ПдУ ад г. Быхаў. Пл. 0,3 км², даўж. 5,7 км, найб. шыр. 80 м, даўж. берагавой лініі 11,7 км. Катлавіна старычнага тыпу. Берагі выш. 1—1,2 м, пад лугам. Злучана ручаём з р. Дняпро.
т. 15, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРО́БІЛ (ад грэч. strobilos хваёвая або яловая шышка),
орган размнажэння некат. вышэйшых раслін: дзераза- і хвошчападобных, голанасенных. С. — відазменены ўкарочаны парастак, мае спецыялізаванае лісце — спарафілы, на якіх фарміруюцца спораўтваральныя органы — спарангіі. У разнаспоравых раслін С. дыферэнцыраваны на мікра- і мегастробілы. Відазменены лускападобны мегастробіл — насенная лускавіна хвойных раслін. Гл. таксама Шышка.
т. 15, с. 205
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫТЫ́ЧАВА,
вёска ў Плешчыцкім с/с Пінскага р-на Брэсцкай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр калгаса. За 6 км на Пд ад горада і чыг. ст. Пінск, 181 км ад Брэста. 659 ж., 231 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ДНІКІ,
вёска ў Пральніцкім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 45 км на ПдУ ад г. Валожын, 50 км ад Мінска, 36 км ад чыг. ст. Койданава. 251 ж., 107 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 254
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́ЕВА,
возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Зах. Дзвіна, за 28 км на ПнУ ад г. Віцебск. Пл. 0,32 км², даўж. 1,1 км, найб. шыр. 450 м, даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Схілы катлавіны выш. 3—4 м, пад лесам. На З выцякае ручай у р. Зах. Дзвіна.
т. 15, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕВІЧЫ,
вёска ў Дунілавіцкім с/с Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 36 км на ПдУ ад г. Паставы, 240 км ад Віцебска, 17 км ад чыг. ст. Варапаева. 227 ж., 100 двароў (2002). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБА́ГА (Tobago),
востраў у Атлантычным ак., у складзе дзяржавы Трынідад і Табага. Пл. 300 км². Нас. каля 40 тыс. чал. (2000). На ПнУ горы (выш. да 579 м), складзеныя з вулканагенных парод, на ПдЗ нізіннае вапняковае плато. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Вечназялёныя лясы. Гал. горад — Скарбара. Адкрыты Х.Калумбам у 1498.
т. 15, с. 365
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)