СЯЛЯ́ЕВА,

возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Зах. Дзвіна, за 28 км на ПнУ ад г. Віцебск. Пл. 0,32 км², даўж. 1,1 км, найб. шыр. 450 м, даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Схілы катлавіны выш. 3—4 м, пад лесам. На З выцякае ручай у р. Зах. Дзвіна.

т. 15, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)