Re, хімічны элемент VII групы перыяд. сістэмы, ат н. 75, ат. м. 186, 207. Прыродны Р. — сумесь 2 ізатопаў: стабільнага 185Re (37,4%) і слабарадыеактыўнага 187Re (перыяд паўраспаду 5∙1010 гадоў). У зямной кары 7∙10−8% па масе (рассеяны элемент); ізаморфна замяшчае малібдэн у малібдэніце. Адкрыты ў 1925 ням. фізікахімікамі В. і І. Ноддак (муж і жонка); назва ад лац. Rhenus — р. Рэйн.
Серабрыста-шэры пластычны метал, tпл 3180 °C (па тугаплаўкасці другі пасля вальфраму), шчыльн. 21 010 кг/м Хімічна ўстойлівы. Раствараецца ў азотнай і гарачай канцэнтраванай сернай к-тах, пераксідзе вадароду (утвараецца рэніевая к-та HReO4). Пры награванні ў паветры (t >300 °C) акісляецца, узаемадзейнічае з фторам (адзіны метал, які ўтварае ўстойлівы гептафтарыд ReF7 — крышт. рэчыва з tпл 48,3 °C), хлорам, пры 700—800 °C з парай серы, фосфарам. Атрымліваюць з канцэнтратаў малібдэнавых руд (маюць 0,01—0,04% Р.). Выкарыстоўваюць пераважна на выраб плаціна-рэніевых каталізатараў для нафтаперапрацоўчай прам-сці (атрыманне бензіну з высокім актанавым лікам), а таксама дэталей электронных прылад, катодаў, тэрмапар, як матэрыял для эл. кантактаў і пакрыццяў, што ахоўваюць металы ад карозіі і зносу; сплавы Р. з інш. тугаплаўкімі металамі (вальфрам, малібдэн, тантал) як канстр. матэрыял у самалёта- і ракетабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́Т МІНІ́СТРАЎ СССР (СМСССР),
вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзярж. улады, урад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у 1946—91. Створаны ў выніку пераўтварэння Савета Народных Камісараў (закон ад 15.3.1946). Да 1989 утвараўся Вярхоўным Саветам СССР на 1-й сесіі чарговага склікання ў складзе старшыні, першых намеснікаў, намеснікаў старшыні, міністраў СССР, старшынь дзярж.к-таў СМСССР, старшыні к-таДзярж. бяспекі пры СМСССР (да ліп. 1978). Уваходзілі таксама паводле сваіх пасад старшыні Саветаў Міністраў саюзных рэспублік. СМСССР аб’ядноўваў і накіроўваў работу агульнасаюзных і саюзна-рэсп. міністэрстваў, рабіў захады па ажыццяўленні планаў сац.-эканам. развіцця, умацаванні крэдытна-грашовай сістэмы, кіраваў агульным будаўніцтвам узбр. сіл краіны, ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва ў галіне зносін з замежнымі дзяржавамі і г.д.; выдаваў пастановы і распараджэнні на падставе дзеючых законаў. Паводле закона СССР ад 1.12.1988, які ўнёс змены ў Канстытуцыю СССР 1977, пастаянна дзеючы Вярх. СаветСССР зацвярджаў склад СМСССР і прызначаў яго старшыню, якога зацвярджаў З’езд народных дэпутатаў СССР. У студз. 1991 замест СМСССР утвораны Кабінет Міністраў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМААРГАНІЗАВА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
сістэма, у якой працэс прыстасавання (адаптацыі) да непрадбачаных змен уласцівасцей кіравальнага аб’екта і навакольнага асяроддзя адбываецца шляхам аўтам. змены структуры сістэмы і якаснай змены алгарытму яе функцыянавання. Да С.с. могуць падключацца або адключацца ад іх асобныя падсістэмы, зменьвацца сувязі паміж імі ці схемы іх супадпарадкавання і інш. з мэтай аптымізацыі працэсаў кіравання і кампенсацыі знешніх уздзеянняў, захавання работаздольнасці сістэмы.
Акрамя С.с. да самапрыстасавальных (адаптыўных)сістэм у залежнасці ад спосабу адаптацыі адносяцца саманастройвальныя сістэмы (аўтаматычна зменьваюць уласныя характарыстыкі для кампенсацыі ўзбурэнняў, якія дзейнічаюць на сістэму) і саманавучальныя сістэмы (аўтаматычна мяняюць алгарытм свайго функцыянавання па меры назапашвання вопыту кіравання). Выкарыстанне ўсіх тыпаў самапрыстасавальных сістэм, у т. л. і С.с., дазваляе аптымізаваць рэжым функцыянавання кіравальнага аб’екта, спрашчае уніфікацыю сістэм кіравання, скарачае час на выпрабаванне і наладку кіроўных прыстасаванняў і інш. Да адаптыўных сістэм адносяцца самапрыстасавальныя робаты. Прынцыпы С.с. выкарыстоўваюцца для аптымізацыі сістэм аўтаматычнага кіравання, пры мадэліраванні біял. працэсаў.
Літ.:
Самоорганизующиеся системы: Пер. с англ.М., 1964;
Николис Г., Пригожин И. Самоорганизация в неравновесных системах: Пер. с англ.М., 1979;
Хакен Г. Информация и самоорганизация: Макроскопич. подход к сложным системам: Пер. с англ.М., 1991;
Берже П., Помо И., Видаль К. Порядок в хаосе: Пер. с фр.М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНО́РЫКА (ад лац. sonorus гучны, шумны) у музыцы, від кампазіцыйнай тэхнікі, заснаванай на выкарыстанні маляўнічых гучанняў. Звязана з акцэнтаваннем каларыту і фарбаў, іх аўтанамізацыяй, у выніку чаго маляўнічы бок рэгулюе ўвесь гукавы працэс. У гіст.-стылявых адносінах вылучаюць 3 ступені-градацыі, якія адрозніваюцца вышынна-тонавай дыферэнцыяцыяй гучання: каларыстыка, калі тоны ясна адрозніваюцца, але ўзмоцнены фанічны бок гучання (каларыстычная гармонія ў сцэнах зацьмення ў оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна, перазвону ў оперы «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, каларыстычна афарбаваныя лініі ў эцюдзе «Шум лесу» Ф.Ліста); санорыка, калі на першае месца выступаюць фарбы і адрозніваецца толькі частка тонаў (санорна афарбаваная і санорная гармонія ў творах К.Дэбюсі, А.Скрабіна, І.Стравінскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча, Б.Бартака, у «Атмасферах» Дз.Лігеці); санарыстыка, калі выкарыстаны гукі без дакладна вызначанай вышыні, у выніку чаго ўзнікае санарыстычная гармонія і санарыстычны «шум» («Плач па ахвярах Хірасімы» К.Пендарэцкага, 1-я ч. канцэрта-буф С.Сланімскага). Прыкметы С. праявіліся ў трактоўцы гармоніі ў творах Ф.Шапэна, М.Рымскага-Корсакава, Мусаргскага, П.Чайкоўскага. Больш дакладна выкарыстоўваецца ў творах кампазітараў 20 — пач. 21 ст. У бел. музыцы С. ўласціва творам Л.Шлег (вакальна-сімф. дзеянне «Гуканне вясны»), С.Бельцюкова (для інстр. ансамбля «Стронцый-90», сімфонія № 1), В.Кузняцова («Канструкцыя для 67 выканаўцаў і магнітафоннай стужкі «Caesium-137»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАНДРАКО́Ў Сяргей Вячаслававіч (21.10.1876. г. Мглін Бранскай вобл., Расія — 2.8.1953),
бел. вучоны, журналіст. Вучыўся ў Слуцкай і Мінскай гімназіях, скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1906). Удзельнічаў у рабоце Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У рэвалюцыю 1905—07 чл. Мінскага к-таБел.сацыяліст. грамады, рэдактар-выдавец газ. «Голос Белоруссии» (выйшаў 1 нумар 1.1.1906 у Мінску, забаронена царскімі ўладамі), дзе змясціў свой рэв. твор «Казка пра голых і сабаліныя футры», вершы на бел. мове Ф.Багушэвіча і Я.Лучыны Адзін з заснавальнікаў кніжнага т-ва«Мінчук». У 1907—10 у мінскіх газетах друкаваў паліт. казкі. З 1911 дырэктар доследнага поля ў Палтаўскай губ., з 1921 — Бел. агранамічнай станцыі ў Банцараўшчыне, праф.БДУ, БСГА. Працаваў у Інбелкульце (у 1923—25 адказны сакратар Цэнтр. бюро краязнаўства) і Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. З 1931 на навук. і пед. рабоце ў Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбе, Алма-Аце, Карагандзе. Аўтар апавяд. «Аграном Сэрадэля» (1924), навук.-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. С. — прататып Кандаковіча ў трылогіі Я.Коласа «На ростанях». Збярог жывапісныя творы К.Каганца «Тып беларуса» і «Зімовы пейзаж». Перапісваўся з У.Караленкам.
Літ.:
Скалабан В. Па слядах Сяргея Мглінскага // Мастацтва Беларусі. 1986. №11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́САЎ Васіль Пятровіч (4.8.1769, Масква — 5.9.1848),
рускі архітэктар; прадстаўнік позняга класіцызму. Акад. Пецярбургскай АМ (1811). У 1783—94 пам. архітэктара ў Маскоўскай управе дабрачыннасці. У 1802—08 вывучаў архітэктуру ў Францыі і Італіі. З 1808 працаваў у Пецярбургу, з 1816 чл.К-та для пабудоў і гідраўлічных работ, з 1817 кіраваў буд-вам пры імператарскім двары. Выканаў больш за 100 узорных праектаў жылых дамоў, агароджаў і гасп. пабудоў для правінцыі (1810-я г.). Найб. значныя работы ў Пецярбургу: б. Паўлаўскія казармы (1817—20; ч. ансамбля Марсава поля), Праабражэнскі (1827—29) і Троіцкі (1832—35) саборы, Нарвенскія (1827—34, медная калясніца — П.К.Клот, С.Піменаў) і Маскоўскія (1834—38, скульпт. дэкор Б.Арлоўскага) трыумфальныя вароты; дабудова сабора і зах. карпусоў келляў Смольнага манастыра, афармленне іх інтэр’ераў (1832—35); аднаўленне пасля пажару 1837 фасадаў, парадных залаў і цэркваў Зімняга палаца. У Царскім сяле (цяпер г.Пушкін) стварыў чыг. вароты «Любым маім таварышам па службе» (1817—21), манеж (1819—21), вял. аранжарэю (1820—23), канюшы корпус (1823), у Маскве правіянцкія склады. У творчасці развіваў ідэі і кампазіцыйныя прыёмы апошняга этапу класіцызму — ампіру, часта звяртаўся да строгіх форм дарычнага ордэра, ствараў арх. вобразы ўрачыстага гучання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НЕЦ МАДЭ́РН.
Склаўся на мяжы 19—20 ст. у ЗША і Германіі як адзін з кірункаў сучаснай харэаграфіі. Тэрмін «Т.м.» выцесніў назвы «вольны танец», «дунканізм», «танец басаножак», «рытмапластычны танец», «экспрэсіянісцкі», «новы маст. танец» і інш. Заснавальніца Т.м. — амер. танцоўшчыца А.Дункан (імітацыя ант. форм танца, «танец басаножак», адмаўленне ад традыц. балетнага касцюма, зварот да сімф. і камернай музыкі). Асн. прынцыпы Т.м.: увасабленне новых тэм і сюжэтаў, пошук арыгінальных выразных танц.-пластычных сродкаў, высокая ступень імправізацыі, сінтэз розных стыляў, акцэнт на індывід. вынаходлівасць харэографа. Для яго развіцця характэрны імкненне да эксперыментавання, стварэння новых стылявых канцэпцый як процістаянне традыц. балетным формам. Фарміраванне Т.м. звязана з тэарэт. працамі Ф.Дэльсарта, Р. фон Лабана, практыкамі М.Вігман, М.Грэхем, Э.Жакам-Далькрозам, К.Іосам, Р.Сен-Дэні і інш. Т.м. паступова сінтэзаваўся з класічным танцам, што найб., ярка выявілася ў творчасці балетмайстраў К.Галяйзоўскага, С.Ліфара, В.Ніжынскага, М.Фокіна, Л.Якабсона, пазней — у творчасці Дж.Баланчына, М.Бежара, Ю.Грыгаровіча, Р.Пці. У розных краінах свету сфарміраваліся і развіваюцца розныя школы і плыні. Значную ролю ў папулярызацыі і станаўленні Т.м. на Беларусі адыгрывае штогодні Міжнар. фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (з 1992). На бел. балетнай сцэне элементы Т.м. відавочны ў паст. А.Дадышкіліяні, В.Елізар’ева, Р.Паклітару і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЛУМАЧА́ЛЬНЫ СЛО́ЎНІК БЕЛАРУ́СКАЙ МО́ВЫ»,
першы ў гісторыі бел. лексікаграфіі. Створаны ў Ін-це мовазнаўства АН Беларусі пад агульнай рэд.К.К.Атраховіча (Кандрата Крапівы). Выдадзены ў 5 тамах у 1977—84 выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя». Тлумачыць значэнні слоў і фразеалагічных зваротаў, вызначае іх унармаванае ўжыванне, вымаўленне і напісанне. Яго асн. задачы — адлюстраванне лексіка-семантычнага стану бел.літ. мовы ад пач. 20 ст. да 1970-х г., садзейнічаць далейшай нармалізацыі бел.літ. мовы і павышэнню маўленчай культуры бел. народа, служыць крыніцай для даследчыкаў пры вывучэнні лексічных сродкаў блізкіх па паходжанні моў. У ім змешчана больш за 105 тыс. слоў, фразеалагічных і тэрміналагічных выразаў. Лексічны матэрыял падаецца ў алфавітным парадку. Уключаны тэрміны, што ўвайшлі ў падручнікі сярэдняй агульнаадукацыйнай школы або часта ўжываюцца ў перыяд. друку і навук.-папулярнай л-ры; агульнаўжывальная лексіка і фразеалогія, якая выкарыстоўваецца ва ўсіх жанрах і стылях сучаснай бел.літ. мовы; новыя словы, засвоеныя шырокім колам грамадскасці; іншамоўныя словы, архаізмы і гістарызмы. Кожнае слова забяспечана грамат., стылістычнай і акцэнталагічнай характарыстыкамі, ілюстрацыйным матэрыялам (цытатамі з маст., навук. і публіцыстычнай л-ры). Да слоў іншамоўнага паходжання даюцца этымалагічныя даведкі. Не даюцца ўстарэлыя і вузкадыялектныя словы, індывідуальныя неалагізмы, складаныя прыметнікі (што пішуцца праз злучок), прыслоўі з прыстаўкай «па-», літарныя абрэвіятуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬЯ́НАЎ Міхаіл Аляксандравіч (н. 20.11.1927, с. Бергамак Мурамцаўскага р-на Омскай вобл., Расія),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1950). З 1950 у Маскоўскім т-ры імя Я.Вахтангава (з 1987 маст. кіраўнік). Валодае шырокім дыяпазонам творчых магчымасцей, магутным тэмпераментам, багатай палітрай артыстычных сродкаў: ад псіхал. заглыбленасці да гратэску. Сярод роляў: Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Сяргей («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Горлаў («Фронт» А.Карнейчука), маршал Жукаў («Паўстаронкі аператыўнай зводкі» паводле К.Сіманава), Сцяпан Разін («Сцяпан Разін» паводле В.Шукшына; пастаноўка У. з Г.Чарняхоўскім), Сталін («Урокі майстра» Д.Паўнела), Антоній, Рычард III («Антоній і Клеапатра», «Рычард III» У.Шэкспіра), Цэзар («Сакавіцкія іды» Т.Уайлдэра), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына), Савелій Туберозаў («Сабаране» паводле М.Ляскова), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Цыганаў («Варвары» М.Горкага), Брыгела («Прынцэса Турандот» К.Гоцы) і інш. Паставіў спектаклі: «Сітуацыя» В.Розава (1973), «Скупшчык дзяцей» Дж.Херсі (1986). Здымаецца ў кіно: «Старшыня», «Браты Карамазавы», «Апошнія ўцёкі», «Прыватнае жыццё» (прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі, 1983), «Тэма», «Без сведкаў», «Варашылаўскі стралок», шматсерыйны «Вызваленне» і інш., а таксама на тэлебачанні (тэлесерыял «Самазванцы»), Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія Расіі 1975. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́НШЛІХТ Іосіф Станіслававіч (псеўд.Лявон, Цёмны, Тэхнік, Юроўскі; 31.12.1879, г. Млава, Польшча — 29.7.1938),
савецкі парт., дзярж. і ваен. дзеяч; удзельнік вызвалення Беларусі ад польскіх інтэрвентаў. Скончыў тэхн. школу ў Варшаве. Чл. СДКПіЛ (1900). У 1910—13 узначальваў Варшаўскую арг-цыю СДКПіЛ. Шэсць разоў быў арыштаваны і высланы. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 працаваў у выканкоме Іркуцкага Савета і к-це РСДРП(б). У час Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Петраградскага ВРК. З 1919 на Зах. фронце: нарком па ваен. справах, нам. старшыні савета абароны, нам. старшыні ЦВКЛіт.-Бел. ССР. Чл.РВСЛіт.-Бел. ССР (з крас.РВС 16-й арміі, са снеж. 1919 да крас. 1921 — Зах. фронту), адначасова ў ліп.—жн. 1920 чл. Часовага польскага рэв.к-та. З 1921 нам. старшыні ВЧК—АДПУ, РВС, ВСНГ, Дзярж. плана СССР, нам. наркома па ваен. і марскіх справах СССР, нач. забеспячэння РСЧА. У 1933—35 нач.Гал. ўпраўлення Грамадз.паветр. флоту СССР. З 1935 сакратар Саюзнага Савета ЦВКСССР. У 1919 чл.ЦК КП(б)ЛіБ, чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1924—25. Канд. у чл.ЦКВКП(б) з 1925. Чл.ЦВКСССР у 1922—37. Рэпрэсіраваны і ў ліп. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.