РЫНКО́ВІЧ Алена Васілеўна (н. 30.9.1923, в. Лысая Гара Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла студыю Бел.т-раімя Я.Купалы (1948). З 1948 праце ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Творчасць адметная тонкім пранікненнем у сутнасць вобраза, мяккім гумарам і лірызмам. Шэраг яркіх роляў сыграла ў бел. рэпертуары: Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Мякішава («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Наташа, Лідзія Сямёнаўна, Клава («Выбачайце, калі ласка!», «Таблетку пад язык», «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Марыя Фадзееўна («І змоўклі птушкі...» І.Шамякіна), Аня («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Марфа («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Маці («Парог» А.Дударава). Сярод роляў у класічнай і сучаснай драматургіі: Ганна Паўлаўна, Глафіра Фірсаўна, Людміла («Даходнае месца», «Апошняя ахвяра», «Позняе каханне» А.Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), графіня Русільёнская («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра).
адна са старэйшых вышэйшых маст. навучальных устаноў Расіі. Засн. ў 1876 у Пецярбургу як Цэнтр. вучылішча тэхн. малявання барона А.Л.Штыгліца. У 1922 уведзена ў склад петраградскага Вышэйшага тэхн.-маст. ін-та. У 1945 адноўлена як Ленінградскае маст.-прамысл. вучылішча, з 1948 ВНУ, з 1953 імя Мухінай, з 1994 сучасная назва. Рыхтуе мастакоў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасцях: дэкар.-прыкладное мастацтва, маст. афармленне і мадэліраванне вырабаў, інтэр’ер і абсталяванне, прамысл. мастацтва, манум.-дэкар. мастацтва, а таксама выкладчыкаў малявання і дэкар.-прыкладнога мастацтва для маст.-прамысл. школ. Мае ф-ты манум., дэкар.-прыкладнога і прыкладнога мастацтваў; аспірантуру. Створаны музей дэкар.-прыкладнога мастацтва. У розныя часы ў вучылішчы выкладалі П.Бучкін, С.Васількоўскі, Р.Фрэнц, Г.Савіна. Вучылішча скончылі бел. мастакі М.Кірылаў, У.Мурахвер, Л Мягкова, М.Міхалап, А.Някрасаў, С.Палякоў, Л.Панамарэнка, У.Пракоф’еў, М.Рыжанкоў, А.Салаўёў, І.Харламаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́Ў Аляксандр Аляксандравіч (н. 15.2.1944, Масква),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1982). Лётчык-касманаўт СССР (1982). Канд.тэхн.н. (1974). Скончыў Маскоўскі фіз.-тэхн.ін-т (1967). З 1976 у ракетна-касм. карпарацыі «Энергія» імя С.П.Каралёва, адначасова ў 1978—95 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 19—27.8.1982 з Л.І.Паповым і С.Я.Савіцкай здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т-7» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-7» (вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз Т-5»); 20—22.4.1983 (як касманаўт-даследчык) з У.Г.Цітовым і Г.М.Стракалавым — на КК «Саюз Т-8»; 6.9.1989—19.2.1990 (як бортінжынер) з А.С.Віктарэнкам — на КК «Саюз ТМ-8» і АС «Мір»; 1.7.1993—14.1.1994 (як бортінжынер) з В.В.Цыбліевым і Ж.П.Эньерэ (Францыя) — на КК «Саюз ТМ-17» і АС «Мір». Правёў у космасе 372,95 сут. Здзейсніў 10 выхадаў у адкрыты космас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАКТУНО́ЎСКІ Інакенцій Міхайлавіч (28.3.1925, с. Таццянаўка Шагарскага р-на Томскай вобл., Расія — 3.8.1994),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1974). Герой Сац. Праны (1990). Вучыўся ў студыі Краснаярскага т-ра (1945—46). Працаваў у т-рах Нарыльска, Махачкалы, Валгаграда, Масквы (1946—57), у Ленінградскім Вял.драм. т-ры імя М.Горкага (1957—60), з 1971 у Малым т-ры (Масква), з 1976 у Маскоўскім маст.акад. т-ры (МХАТ; з 1989 МХАТ імя А.Чэхава). Для творчай манеры характэрны вытанчаны інтэлектуалізм, арыгінальнасць і глыбіня трактоўкі сцэн. твораў, складанасць псіхал. малюнка роляў, сярод якіх найб. значныя: князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Цар Фёдар («Цар Фёдар Іаанавіч» А.Талстога). Іванаў, Дорн («Іванаў», «Чайка» А.Чэхава), Іудушка Галаўлёў («Паны Галаўлёвы» паводле М.Салтыкова-Шчадрына), І.Бах («Магчымая сустрэча» П.Барца) і інш. Здымаўся ў кіно: «9 дзён аднаго года», «Гамлет», «Сцеражыся аўтамабіля», «Злачынства і пакаранне», «Маленькія трагедыі», «Дамскі шавец» і інш. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія Расіі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАКА́ЛАЎ Генадзь Міхайлавіч (н. 28.10.1940, г. Мыцішчы Маскоўскай вобл., Расія),
расійскі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1980, 1984). Лётчык-касманаўт СССР (1980). Канд.тэхн.н. (1985). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1965). З 1973 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. 27.11—10.12.1980 з Л.Дз.Кізімам і А.Р.Макаравым здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т-3» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6»; 20—22.4.1983 з У.Г.Цітовым і А.А.Серабровым — на КК «Саюз Т-8»; 3—11.4.1984 з Ю.В.Малышавым і Р.Шарма — на КК «Саюз Т-11» і АС «Салют-7»; 1.8—10.12.1990 з Г.М.Манаковым — на КК «Саюз ТМ-10» і АС «Мір»; 14.3—7.7.1995 з У.М.Дзяжуравым і Н.Тагардам — на КК «Саюз ТМ-21» і АС «Мір» (пасадка на КК «Атлантыс», ЗША). Правёў у космасе 268,9 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 21,5 гадз (6 выхадаў). З 1995 камандзір атрада касманаўтаў Ракетна-касм. карпарацыі «Энергія».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАВО́-КАБЫ́ЛІН Аляксандр Васілевіч (29.9.1817, Масква — 24.3.1903),
рускі драматург.Акад. Пецярбургскай АН (з 1902). Скончыў Маскоўскі ун-т (1838). У 1838—40 вывучаў філасофію ў германскіх ун-тах. У драматург. трылогіі «Карціны мінулага» (як трылогія паст. ў 1917 У.Меерхольдам у Александрынскім т-ры): камедыя «Вяселле Крачынскага» (нап. 1854, паст. 1855, Малы т-р), драма «Справа» (нап. 1861, паст. 1882), камедыя-жарт «Смерць Тарэлкіна» (нап. 1869, паст. 1900) паказаў тагачасныя норавы, усёдазволенасць і бюракратызм судовых чыноўнікаў і паліцыі, трагічную залежнасць чалавека ад іх улады. Займаўся філасофіяй (аўтар уласнай «філасофіі Ўсясвету»), перакладаў творы Гегеля. Яго п’есы карысталіся папулярнасцю на Беларусі. П’есу «Вяселле Крачынскага» ставілі Дзярж.рус.драм.т-р (1933), Бел.т-рімя Я.Коласа (1949, 1981), «Смерць Тарэлкіна» — Дзярж.рус.драм.т-р (1954), Магілёўскі абл.драм.т-р (1989), Нац.т-рімя Я.Купалы (1996, пад назвай «Смерць Кандзіда Тарэлкіна») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУТАНХАМО́Н (літар. — жывы вобраз Амона; троннае імяНебхепрура),
егіпецкі фараон эпохі Новага царства (XVIII дынастыя), правіў каля 1400 — каля 1392 да н.э. Зяць Аменхатэпа IV (Эхнатона) і, магчыма, яго сын ці малодшы брат. Уступіў на прастол у 12-гадовым узросце пад імем Тутанхатон, памёр, не дажыўшы да 20 год. Фактычна ўлада знаходзілася ў руках візіра Эе і інш. вяльмож. Пры Т. адменены рэліг. рэформы Эхнатона, адноўлены культ бога Амона, сам Т. адмовіўся ад імя Тутанхатон і вярнуў рэзідэнцыю фараона з Эхетатона ў г. Фівы. У 1922 выяўлена грабніца Т. — адзінае амаль не разрабаванае пахаванне фараона, дзе захаваліся цудоўныя помнікі мастацтва.
Літ.:
Картер Г. Гробница Тутанхамона: Пер. с англ.М., 1959;
Кацнельсон И.С. Тутанхамон и сокровища его гробницы. 2 изд. М., 1979;
Жак К. Египет великих фараонов: История и легенда: Пер. с фр.М., 1992.
Тутанхамон у свяшчэннай лодцы. Статуэтка з грабніцы Тутанхамона ў Фівах. XVIII дынастыя. 1-я пал. 14 ст. да н.э.
Засн. ў 1919 у Маскве як Дзяржкінашкола, з 1922 Дзярж. майстэрні кінамастацтва, з 1925 тэхнікум кінематаграфіі, з 1930 — ін-т (з 1934 — Усесаюзны), з 1992 сучасная назва.
Арганізатары і першыя педагогі — У.Гардзін, Л.Куляшоў і інш. У розныя часы ў ін-це выкладалі: С.Бандарчук, А.Баталаў, Г.Волчак, Герасімаў (з 1985 ін-т яго імя), А.Згурыдзі, І.Іваноў-Вано, Р.Кармен, У.Пудоўкін, М.Ром, І.Саўчанка, І.Таланкін, Э.Цісэ, С.Эйзенштэйн і інш. Мае ф-ты: рэжысёрскі, акцёрскі, сцэнарна-кіназнаўчы, кінааператарскі, маст. і эканам.; дзённую і завочную формы навучання; аспірантуру; больш за 20 кафедраў, н.-д. сектар, шэраг лабараторый, навуч. кінастудыю, фільматэку, б-ку. Сярод выпускнікоў: рэжысёры і аператары А.Міхалкоў-Канчалоўскі, Э.Клімаў, П.Лебешаў, М.Міхалкоў, К.Муратава, У.Нахабцаў, Э.Разанаў, І.Слабневіч, А.Таркоўскі, В.Юсаў і інш.; бел. рэжысёры І.Дабралюбаў, Дз.Зайцаў, М.Пташук, В.Рубінчык, Б.Сцяпанаў, В.Тураў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРКО́Ў Пётр Андрэевіч (15.8.1922, ст. Хацень Калужскай вобл., Расія — 10.1.1983),
бел.драматург. Скончыў Літ.ін-тімя М.Горкага ў Маскве (1943). З 1947 працаваў у газ. «Во славу Родины», з 1963 карэспандэнт газ. «Советская культура» па Беларусі, з 1966 у Мін-ве культуры Беларусі. Друкаваўся з 1940. Пісаў на рус. мове. У п’есах «Ад імя пакалення» (паст. 1957), «Вечны агонь» (паст. 1963, Дзярж.рус.драм.т-р Беларусі), «Рэпартаж з пекла» (аперэта, муз. Я.Глебава, паст. 1972, Дзярж.т-рмуз. камедыі Беларусі), «Кветкі на попеле» (паст. 1978), кінасцэнарыі «Пакуль б’ецца сэрца» (1957) услаўленне мужнасці і гераізму сав. людзей у Вял.Айч. вайну. Аўтар апавяданняў, нарысаў, публіцыст. артыкулаў. На яго тэксты напісаны песні, кантаты «Невядомы салдат» (муз. І.Лучанка. 1970). «Аб Нёмане» (з А.Астрэйкам, муз. Дз.Смольскага, 1975), цыкл вакальных паэм («Світанне», «Калі сэрца прыніжана», «Роздум», муз. Я.Глебава, 1973), вакальна-сімф. паэма «Аб Дняпры» (з П.Макалём, муз. Смольскага, 1973).
Тв.:
Подвиг без награды: Киноповесть, пьесы. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ШКІНА Тамара Рыгораўна (н. 31.10.1931, в. Ніжняя Алешня Ражскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1958, курс Дз.Арлова). З 1959 у Гродзенскім абл.драм. т-ры, з 1964 у Нац.акад. т-ры імя Я.Коласа. Выканаўца драм., лірычных, характарных роляў: у Гродзенскім т-ры — Любоў («Салдаты» В.Шаўрына), Маша («Тры сястры» А.Чэхава), Патрыцыя («Тры таварышы» паводле Э.М.Рэмарка); у т-ры імя Я.Коласа — Марыля («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Манаева («Трывога» А.Петрашкевіча), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Марына («Улада цемры» Л.Талстога), Соф’я («Зыкавы» М.Горкага), Кэт («Семнаццаць імгненняў вясны» паводле Ю.Сямёнава), Рыта Асяніна («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Беатрычэ («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Фінея («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Эўгенія («І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны), місіс Уайр («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» паводле Т.Уільямса) і інш.