камічны жанр, заснаваны на зніжэнні высокіх хрэстаматыйных узораў класічнай паэзіі, міфалагічных або біблейскіх сюжэтаў. Узнікла ў новы час як рэакцыя на класіцызм з яго культам антычнасці і пагардай да нар. культуры. Характэрныя рысы Т.: агрубленне класічнага сюжэта, напаўненне яго быт. рэаліямі свайго часу, выкарыстанне самых нізкіх моўных пластоў, у т. л. дыялектаў.
Асабліва часта травесціравалася «Энеіда» Вергілія: у Францыі — П.Скарон (17 ст.), у Аўстрыі — А.Блумаўэр (18 ст.), у Расіі — М.Осіпаў (канец 18 ст.), на Украіне — І.Катлярэўскі (канец 18 — пач. 19 ст.); у Расіі мела таксама поспех травесційная паэма В.Майкава «Елісей, або Раздражнёны Вакх» (18 ст.).
У бел. л-ры прыёмам зніжэння карысталіся аўтары сатыр. твораў 17—1-й пал. 18 ст. («Прамова Мялешкі», «Казане руске» і інш.). Лінію травесційных «Энеід» працягвае паэма «Энеіда навыварат». Рысы Т. мае таксама паэма «Тарас на Парнасе».
Літ.:
Лазарук М. Станаўленне беларускай паэмы. Мн., 1968;
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУШАМЛІ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён, якія ў 4—7 ст.н.э. жылі ў Смаленскім Падняпроўі і Падзвінні, наУ Беларусі. Вылучана П.М.Траццяковым, назва ад гарадзішча-сховішча Тушамля на Смаленшчыне. Насельніцтва займалася пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй; паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва мелі дапаможны характар; былі развіты таксама кавальская справа, здабыча і апрацоўка жалеза, каляровых металаў. Жыло ў селішчах і гарадзішчах-сховішчах у жытлах слупавой канструкцыі. У гарадзішчах-сховішчах знаходзіліся свяцілішчы, у цэнтры якіх стаяў высокі слуп з выявай гал. бажаства. Пахавальны абрад — трупаспаленне ў урнах або без іх, у грунтавых акруглых ямах. Для Т.к. характэрны гліняны таўстасценны і слабапрафіляваны посуд высокіх прапорцый, жал. прылады працы (сярпы, сякеры, трохгранныя наканечнікі стрэл, лістападобныя наканечнікі коп’яў і інш.). Тушамлінскія плямёны былі на стадыі пераходу ад родавай абшчыны да тэрытарыяльнай сельскай. На Беларусі найб. даследаваны гарадзішча-сховішча Нікадзімава, гарадзішча і селішча Княжыцы. Большасць даследчыкаў лічыць, што Т.к. адносіцца да балцкага этнічнага масіву.
(1847, в. Дарагавіца Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 7.11.1911),
польская і бел. пісьменніца, перакладчыца. Удзельніца рус.-тур. вайны 1877—78. Вярнуўшыся ў г. Ноўгарад, пасябравала з удзельнікам паўстання 1863—64 і паплечнікам К.Каліноўскага Ф.П.Зянковічам, які значна паўплываў на паэтэсу. Першыя літ. спробы Т. падтрымаў яе сваяк У.Сыракомля. Роднай вёсцы прысвяціла цыкл вершаў на польскай мове «Дарагавіцкія песні». Аўтар вершаванага зб.на польскай мове «Адзін з многіх» (1890). У вершах шырока выкарыстоўвала бел. фальклор і лексіку. Захаваліся яе бел. верш «Божа, наш бацька, мы твае людзі...» і пераклады паэт. твораў Я.Чачота («Казак»), Т.Ленартовіча («Каліна»), М.Канапніцкай («Ля аконца», «Як жа мне цябе, дзяўчына...»). Падтрымлівала творчыя кантакты з В.Каратынскім, Я.Лучынам.
Літ.:
Казбярук У.М. Ступені росту: Бел.літ. канца XIX — пачатку XX ст. і традыцыі пол. пісьменнікаў. Мн., 1974;
Яго ж. Беларускія вершы Адама М-скага // Маладосць. 1971. № 12;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭМПЕРА́ЦЫЯ (ад лац. temperatio правільныя суадносіны, суразмернасць) у музыцы, выраўноўванне інтэрвальных суадносін паміж ступенямі гукавой сістэмы для дастасавання яе да патрэб муз. практыкі. Неабходнасць Т. звязана з паяўленнем муз. інструментаў з фіксаваным строем.
Зыходнымі былі гукарады чыстага і піфагорава строяў. Напачатку выраўноўвалі толькі некат. інтэрвалы (першыя спробы з 13 ст., у 16 ст. пашырылася сярэднетонавая сістэма Т). Недахопы нераўнамерна-тэмпераванага гукараду ліквідаваны ў сістэмах раўнамернай Т. У аснову сучаснага раўнамерна-тэмпераванага строю пакладзены прынцып падзелу актавына 12 роўных паўтонаў, прапанаваны ў 1691 А.Веркмайстэрам. У ім усе 12 квінтаў квінтавога круга памяншаюцца на 1/12 піфагоравай комы (невял. інтэрвалу паміж зыходным гукам і тым, які атрымліваецца рухам ад яго на 12 чыстых квінтаў уверх і наступным пераносам на 7 актаў уніз). Замацаванню ў муз. практыцы гэтага строю садзейнічаў І.С.Бах (цыкл прэлюдый і фуг «Добра тэмпераваны клавір», 2 т., 1722 і 1744), дзе выкарыстаны ўсе танальнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДЗЕ́ЛЬНЫЯ КНЯ́СТВЫ, удзелы,
феадальныя ўладанні ў 12—16 ст., што ўтвараліся ў выніку распаду Кіеўскай Русі і драбнення буйных княстваў — Уладзіміра-Суздальскага, Галіцка-Валынскага, Полацкага, Тураўскага, Чарнігаўскага і інш. Звычайна кіраваліся князямі з членаў сям’і ці сваякоў вял. князя. З цягам часу адбывалася драбненне і саміх У.к. Намінальна яны лічыліся ў васальнай залежнасці ад вял. князя (гл.Васалітэт), але былі фактычна незалежнымі, часта мелі свае войска, манету, суд, установы і інш. Сярод У.к. натэр. Беларусі найб. вядомы Віцебскае, Гарадзенскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Крэўскае, Лагожскае, Менскае, Пінскае, Слуцкае (гл. адпаведныя арт.) і інш. У працэсе ўтварэння Рускай цэнтралізаванай дзяржавы У.к. на яе тэр. ў асн. ліквідаваны да канца 16 ст., апошняе — т.зв. Касімаўскае царства — у 1681. Натэр.ВКЛ, у т. л.на Беларусі, У.к. скасаваны ў 15—16 ст., хоць назва «княства» яшчэ і ў 17—18 ст. ужывалася ў адносінах да буйных магнацкіх уладанняў — Клецкага, Капыльскага і Слуцкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЯЯ А́ФРЫКА,
прыродная краіна, якая займае ўсх.ч.Афрыкі ў экватарыяльным і субэкватарыяльных паясах, паміж Эфіопскім нагор’ем наПн, упадзінай Конга наЗ, ніжнім цячэннем р. Замбезі наПд і Індыйскім ак.наУ. У межах У.А. размешчаны (цалкам або часткова) Кенія, Уганда, Руанда, Бурундзі, Танзанія, Замбія, Малаві, Самалі, Эфіопія, Эрытрэя, Джыбуці. Большую ч. займае Усх.-Афрыканскае пласкагор’е (выш. больш за 1000 м), разбітае тэктанічнымі разломамі (гл.Усходне-Афрыканская рыфтавая сістэма). У рэльефе — складанае спалучэнне ўзвышаных цокальных раўнін, скідавых упадзін і ўступаў, глыбавых гор, лававых плато і вулканічных конусаў (сярод іх найвышэйшы пункт Афрыкі — г. Кіліманджара, 5895 м). Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны, мусонны, гарачы, сезонна-вільготны. Ападкаў ад 500 да 3000 мм за год. Усх.-Афрыканскае пласкагор’е — водападзел паміж бас. рэк Ніл, Конга, Замбезі і інш. Шмат азёр (Вікторыя, Танганьіка, Ньяса і інш.). Пераважаюць розныя тыпы саваннаў і рэдкалессяў, у гарах — вышынная пояснасць. Жывёльны свет багаты і разнастайны (асабліва фауна млекакормячых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТРЭ́ХЦКІ МІР 1713,
агульная назва шэрагу двухбаковых мірных дагавораў, якія разам з Раштацкім мірам 1714 завяршылі ў Еўропе вайну за іспанскую спадчыну. Падпісаны ў г. Утрэхт (Нідэрланды) у ходзе міжнар. кангрэса: 11 крас. — паміж Францыяй і яе праціўнікамі (Вялікабрытанія, Галандыя, Прусія, Савоя, Партугалія), 13 ліп. — паміж Іспаніяй і Вялікабрытаніяй, Іспаніяй і Савояй (пазней адпаведна 26.6.1714 і 6.2.1715 паміж Іспаніяй і Галандыяй, Іспаніяй і Партугаліяй). За Філіпам V Бурбонам прызнана права на Іспанію і яе заакіянскія ўладанні, пры ўмове адрачэння яго і яго нашчадкаў ад правоў нафранц. карону. Іспанія страціла ўладу над Сіцыліяй, Манферата, ч. Міланскага герцагства (на карысць Савоі), ч. Верхняга Гелдэрна і інш. землямі (на карысць Прусіі). Францыя прызнала тытул «караля прускага» за курфюрстам Брандэнбурга. Найб. выгадныя ўмовы міру былі для Вялікабрытаніі, пад уладу якой ад Іспаніі перайшлі Гібралтар і порт Маон (в-аў Менорка), а ад Францыі — шэраг уладанняў у Паўн. Амерыцы (землі вакол Гудзонава заліва, в-аў Ньюфаўндленд і інш.). У.м. спрыяў зацвярджэнню гандл. і калан. панавання Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЙК АСТРАВЫ́ (Wake island),
уладанне ЗША у цэнтр.ч. Ціхага ак., напаўн. перыферыі Мікранезіі. Уключае а-вы Уэйк, Уілкс і Піл. Пл. 6,5 км². Нас. каля 2 тыс.чал. (1998) — амерыканцы (ваеннаслужачыя і кантрактнікі). Уэйк — атол падковападобнай формы, узвышаецца над паверхняй акіяна ў сярэднім на 3,5 м. Клімат пасатны, параўнальна сухі. Ападкаў да 1000 мм за год. Бываюць тайфуны. Глебы пясчаныя, малаўрадлівыя. Жывёльны і расл. свет бедны. Усе прамысл. і харч. тавары імпартуюцца. Кабельная сувязь з Ганалулу і Гуамам.
Атол Уэйк да адкрыцця ісп. мараплаўцам А.Менданья дэ Нейра у 1568 і паўторна ў 1796 англ. капітанам У.Уэйкам быў ненаселены. З 1899 уладанне ЗША. Напярэдадні 2-й сусв. вайны тут пачалі буд-ваваен. базы. У 1941—45 акупіраваны яп. войскамі. Пасля вайны на в-ве Уэйк створана база ВПС ЗША Аэрадром на в-ве Уэйк выкарыстоўваецца як месца для аварыйных пасадак самалётаў пры выкарыстанні трансціхаакіянскіх рэйсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБО́ТКА Юзюк (Язэп Аўгусцінавіч; 4.9.1893, в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 1945?),
бел. паэт, літаратуразнавец. Вучыўся нафіз.-матэм. ф-це Кіеўскага ун-та (1914—18). Удзельнік мінскага клуба «Беларуская хатка» (1916). У 1919 акцёр Бел.сав.т-ра, у 1920 адміністратар Бел.т-ра ў Мінску. Пэўны час быў супрацоўнікам літ.-выдавецкага аддзела Наркамасветы Літ.-Бел. ССР (Мінск, Бабруйск). У 1920—30-я г. паводле ўскосных звестак займаўся навук. дзейнасцю ў Польшчы. Паэт. творы, у т. л. трыялеты і санеты, вызначаюцца тонкім лірызмам, майстэрствам версіфікацыі. Аўтар арт. «Згукі сусветнай вайны 1914—1918 гг. у беларускай паэзіі» (1919). У кн. «Беларусь у песнях: Літаратурна-гістарычны нарыс» (1920) прааналізаваў гісторыю бел. паэзіі 19 — пач. 20 ст.на фоне нац.-вызв. барацьбы народа. Набел. мову пераклаў урывак з паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш», вершы У.Бенядзіктава і інш.
Літ.:
Гарэцкі М. Фарботка Я. // Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТУ́Х,
паясная адзежына, якую надзявалі на спадніцу; састаўная ч.нар. касцюма бел. жанчын; наз. таксама запаска, затулка. Шылі з 1 ці 2 полак ільнянога палатна, мацавалі на таліі завязкамі ці матузком. Памеры розныя, пераважна 30—35 см шырынёй, 50—80 даўжынёй і заўсёды на 10—15 см карацей за спадніцу. Святочныя Ф. багата аздаблялі натыканнем, вышыўкай, карункамі, фальбонамі, часам запрасоўвалі ў складкі. Звычайна каларыстычная гама, стылістыка арнаменту адпавядалі характару аздаблення кашулі. Найб. пашыраны гарыз. палосы чырв. ці чырв.-чорнага геам. арнаменту, які паступова пераходзіў ад нізу да гладкага поля верху, кампанаваўся ўзорыстымі паскамі па ўсёй даўжыні; ніжні край часта канчаўся карункамі, фальбонамі, мохрыкамі. У 1-й пал. 20 ст. пашыраны Ф. з каляровага ўзорыстага паркалю, аздобленага нашыўкамі стужак. У наш час традыцыйна Ф. носяць некат. пажылыя жанчыны (пераважна на Палессі і ў Падняпроўі).
М.Ф.Раманюк.
Фартух (аднаполкавы). Вёска Загор’е Чачэрскага раёна Гомельскай вобл. 1920-я г.Фартух (двухполкавы). Вёска Навасёлкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобл. 1930-я г.