ТШАШЧКО́ЎСКАЯ (дзявочае Манькоўская) Зоф’я Адамаўна

(1847, в. Дарагавіца Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 7.11.1911),

польская і бел. пісьменніца, перакладчыца. Удзельніца рус.-тур. вайны 1877—78. Вярнуўшыся ў г. Ноўгарад, пасябравала з удзельнікам паўстання 1863—64 і паплечнікам К.​Каліноўскага Ф.​П.​Зянковічам, які значна паўплываў на паэтэсу. Першыя літ. спробы Т. падтрымаў яе сваяк У.​Сыракомля. Роднай вёсцы прысвяціла цыкл вершаў на польскай мове «Дарагавіцкія песні». Аўтар вершаванага зб. на польскай мове «Адзін з многіх» (1890). У вершах шырока выкарыстоўвала бел. фальклор і лексіку. Захаваліся яе бел. верш «Божа, наш бацька, мы твае людзі...» і пераклады паэт. твораў Я.​Чачота («Казак»), Т.​Ленартовіча («Каліна»), М.​Канапніцкай («Ля аконца», «Як жа мне цябе, дзяўчына...»). Падтрымлівала творчыя кантакты з В.​Каратынскім, Я.​Лучынам.

Літ.:

Казбярук У.М. Ступені росту: Бел. літ. канца XIX — пачатку XX ст. і традыцыі пол. пісьменнікаў. Мн., 1974;

Яго ж. Беларускія вершы Адама М-скага // Маладосць. 1971. № 12;

Заняпад і адраджэнне: Бел. літ. XIX ст. Мн., 2001.

У.​М.​Казбярук.

т. 16, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)