ЮРКЕ́ВІЧ Іван Данілавіч (22.6.1902, в. Сяргеевічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 21.9.1991),
бел. вучоны-геабатанік, лесавод. Акад.АН Беларусі (1956: чл.-кар. 1953). Д-рс.-г.н. (1948), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1930). З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це, Бел.НДІ лясной гаспадаркі. з 1953 заг. лабараторыі і дырэктар Ін-та лесу АН Беларусі. З 1956 у Ін-це эксперым. батанікі (з 1963 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні лясной, лугавой і балотнай расліннасці Беларусі; феналогіі, плоданашэнні ўнутрывідавых форм дрэвавых раслін. Распрацаваў класіфікацыю тыпаў лясоў Беларусі, адзін са складальнікаў карты расліннасці Беларусі. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Типы лесов Белорусской ССР. Мн., 1948: Дубравы Белорусской ССР и их восстановление. 2 изд. Мн., 1960 (разам з В.С.Гельтманам);
Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977.
Літ.:
Библиография научных трудов академика АНБССР И.Д.Юркевича. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯВО́РСКІ Баляслаў Леапольдавіч (22.6.1877, г. Харкаў, Украіна —26.11.1942),
расійскі і ўкраінскі музыказнавец, піяніст, педагог, кампазітар. Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1903; кл. кампазіцыі С.Танеева, кл.фп. М.Шышкіна), з 1938 яе прафесар. З 1906 выступаў як піяніст-саліст і ансамбліст. З 1916 праф. Кіеўскай кансерваторыі, адначасова з 1918 — Муз.-драм. ін-та, з 1917 дырэктар Кіеўскай нар. кансерваторыі; у 1921—31 выкладаў у 1-м Маскоўскім муз. тэхнікуме, адначасова працаваў у Наркамасвеце РСФСР. Рэфарматар рас.муз. адукацыі. Стваральнік тэорыі ладавага рытму, заклаў асновы вучэння пра інтанацыю. Абгрунтаваў і ўвёў шэраг тэрмінаў, якія зацвердзіліся ў музыказнаўстве. Сярод муз. твораў: опера «Вышка Кастрычніка» (паст. 1930), арк. п’еса «Тры расфарбоўкі» (1905), творы для фп., рамансы і інш. Сярод вучняў Р.Вяроўка, А.Свешнікаў і інш.
Тв.:
Статьи, воспоминания, переписка. М., 1972;
Избр. труды. Т. 1—2 (ч. 1). 2 изд. М., 1972—87.
Літ.:
Кузелина Л.А. Исполнительская эстетика Б.Л.Яворского. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАРсуднавы,
прыстасаванне для ўтрымання на месцы на адкрытай вадзе суднаў або інш. плывучых сродкаў. Робіцца ў выглядзе метал. стрыжня з лапамі і рагамі, якія зачэпліваюцца за грунт або лёд. Злучаецца з суднам якарным ланцугом.
Бываюць суднавыя і спец. прызначэння; двухрогія, аднарогія (лядовыя), бязрогія (у т. л. мёртвыя, Я. ў выглядзе пірамід, сегментныя, грыбападобныя, вінтавыя); з нерухомымі і паваротнымі лапамі і інш. Трымальная сіла Я. ў сярэднім у 10—12 разоў большая за яго вагу, маса да 17 т і больш. Першыя Я. ўзніклі больш за 2 тыс. да н.э., прататып найб. пашыранага адміралцейскага Я. — каля 1 тыс. да н.э.
Сучасны адміралцейскі якар суднавы. 1 — шток; 2 — лапа; 3 — рог; 4 — трэнд (ніжняя частка верацяна); 5 — шэйма (верхняя частка верацяна).Якары суднавыя: 1 — Хола з вярчальнымі лапамі без штока; 2 — Марціна з вярчальнымі лапамі і са штокам; 3 — Баерса; 4 — мёртвы якар — вінт Мітчэла; 5 і 6 — якары спецыяльнага прызначэння (лядовы і «кошка»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУБО́ВІЧ Пётр Піліпавіч (псеўд. Л.Мельшын і інш.; 3.11.1860, с. Ісаева Наўгародскай вобл., Расія — 30.3.1911),
дзеяч рэв. руху ў Расіі, пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882). З 1878 супрацоўнік дэмакр.час. «Дело», «Слово», «Отечественные записки». З 1882 чл.«Народнай волі», з 1883 адзін з яе кіраўнікоў. У 1884 арыштаваны, у 1887 асуджаны на 18 гадоў катаргі, якую адбываў у Забайкаллі. З 1895 на пасяленні ў г. Курган, у 1899 атрымаў дазвол на вяртанне ў Еўрап. Расію. Супрацоўнічаў у час. «Русское богатство». Аўтар вершаў, у якіх працягваў традыцыі грамадз. лірыкі М.А.Някрасава, аўтабіягр. нарысаў аб Акатуйскай катарзе «У свеце адрынутых» (1895—98), апавяданняў, прац па гісторыі рус. л-ры і рэв. руху.
Тв.:
Шлиссельбургские мученики. СПб., 1906;
Н.А.Некрасов: Его жизнь и лит. деятельность. СПб., 1907;
японскі ваен. дзеяч. Адмірал (1940). Скончыў Марскую акадэмію (1904) і Ваен.-марскі штабны каледж (1916), вучыўся ў Гарвардскім ун-це (ЗША, 1919—21). Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05 (Цусімскі бой 1905), 1-й і 2-й сусв. войнаў. З 1921 выкладаў у Марской акадэміі. З 1925 ваен.-марскі аташэ Японіі ў ЗША. З 1935 нам. марскога міністра, з 1938 каманд. 1-м яп. флотам. У 2-ю сусв. вайну (зліст. 1940) галоўнакаманд. Аб’яднаным флотам Японіі. Пад яго кіраўніцтвам яп.ВМС напалі на Пёрл-Харбар, дзейнічалі каля атола Мідуэй (чэрв. 1942) і інш. (гл.Ціхаакіянскія кампаніі 1941—45). Загінуў у раёне Саламонавых а-воў (самалёт Я. быў збіты амер. авіяцыяй, якая атрымала інфармацыю пра яго вылет на в-аў Бугенвіль).
Літ.:
Агава Хироки. Адмирал Ямамото: Путь самурая, разгромившего Перл-Харбор, 1921—1943 гг.: Пер. с яп.М., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯПО́НСКАЕ ПІСЬМО́,
змешанае ідэаграфічна-сілабічнае пісьмо, у якім спалучаюцца іерогліфы і складовыя знакі (т.зв. кана). Выкарыстоўваецца для запісу тэкстаў на японскай мове. Склалася ў 6—7 ст. на аснове кітайскага пісьма. У 9 ст.з-за змен у напісанні іерогліфаў утварылася некалькі розных графічных сістэм, з якіх пашырыліся 2 — катакана (скарочаныя іерогліфы ва ўстаўным напісанні) і хірагана (поўныя скарапісныя іерогліфы), іх знакі паводле сэнсу эквівалентныя. З 19 ст. агульнапрыняты спосаб змешанага пісьма, калі асновы знамянальных слоў пішуцца іерогліфамі, а службовыя словы і афіксы — хіраганай; новыя запазычанні пішуцца пераважна катаканай. У 1946 колькасць іерогліфаў скарочана да 1850, пазней павялічана да 1945. Кірунак пісьма зверху ўніз і справа налева. Японская лацінка, якая існуе з 19 ст., мала пашырана. Стараж. пісьмовыя помнікі з 8 ст. («Кодзікі», 712; «Ніхон-сёкі», 720).
Літ.:
Сыромятников Н.А. Древнеяпонский язык. М., 1972;
Фельдман-Конрад Н.И. Японско-русский учебный словарь иероглифов. 2 изд. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУХО́ВІЧ Віктар Станіслававіч (н. 27.7.1930, в. Струпіна Гродзенскага р-на),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1959). З 1959 на гасп. рабоце ў Гродзенскай вобл., з 1967 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі Мінсельгаса Беларусі (з 1976 заг. лабараторыі, з 1981 заг. аддзела). З 1989 у Бел.с.-г. акадэміі. Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі ў комплексах індустр. тыпу, аграпрамысл. інтэграцыі суб’ектаў гаспадарання ў прадуктовым падкомплексе АПК.
Тв.:
Рэзервы вытворчасці мяса. Мн., 1973;
Производство говядины в Белоруссии по интенсивной технологии. Мн., 1988;
Комплексная система управления качеством труда и продукции на сельскохозяйственном предприятии. Мн., 1989 (у сааўт.);
Арендные отношения в подразделениях животноводства. Мн., 1992 (у сааўт);
Организационно-экономические отношения в агропромышленном комплексе переходного периода. Смоленск;
Горки, 1998 (у сааўт.);
Реформирование агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.);
Роль предпринимателя как инвестора в рыночной системе производства. Горки, 2004.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦЮШКО́ Вячаслаў Іванавіч (н. 26.3.1936, в. Берказы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд. вытв-сці, педагог. Канд.тэхн.н. (1978), праф. (1991). Выдатнік ваен.буд-ва (1967). Выдатнік вышэйшай адукацыі СССР (1985). Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваен.інж.-тэхн. вучылішча (1963). З 1968 у Сімферопальскім вышэйшым ваен.-паліт.буд. вучылішчы, з 1980 у Талінскім вышэйшым ваен.-паліт. вучылішчы (нач. кафедры). З 1993 у Мін-ве адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2002 дырэктар Цэнтра метадычнага забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ. Навук. працы па кіраванні фіз.-мех. ўласцівасцямі буд. матэрыялаў, вырабаў і канструкцый, пытаннях кіравання якасцю падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Аўтар шэрагу адукац. стандартаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Строительные материалы и детали. Ч. 11. Таллин, 1987;
Стиль управления подразделением военно-строительной части. Таллинн., 1991;
Системно-деятельный подход к разработке десятибалльной шкалы оценки знаний и компетентности студентов // Университетское образование и наука в XXI столетии: Материалы Междунар. науч.-метод. конф. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ТРА,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл.Засн. ў 2003 для захавання каштоўных ландшафтаў і расл. згуртаванняў, якія ствараюць адзіны прыродны комплекс з запаведнікам Чапкяляй (Літва). Пл. 10 463,5 га. Ландшафт зах. часткі — водна-ледавіковая раўніна з эолавымі ўтварэннямі; усх. часткі — нізіна з празмерным увільгатненнем і затарфаванымі азёрнымі катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, тарфяна-глеевыя, тарфяна-балотныя. Пад лясамі 80% тэр., яны прадстаўлены 10 фармацыямі хваёвых, дубовых, ясянёвых і інш. лясоў. У флоры 633 віды вышэйшых сасудзістых раслін, з іх 14 занесены ў Чырв. кнігу: пустапялёснік зялёны, пальчатакарэннік балтыйскі, зубніца клубняносная, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі, чына горная і інш. Шмат дэкар., лек., харч. раслін. У фауне 124 віды наземных пазваночных жывёл, у Чырв. кнігу занесены рысь, барсук, падворлік малы, журавель шэры, пугач, сыч касманогі, дзятлы зялёны і трохпальцы, бусел чорны; з насякомых — жужаль бліскучы, пераліўніца вялікая, стужка ордэнская блакітная і інш. На тэр. заказніка 2 курганныя групы каменнага і бронзавага вякоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПІНА Святлана Валянцінаўна (н. 5.10.1953, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. сацыёлаг, філосаф і культуролаг. Д-р сацыялаг. н. (1994), канд.філас.н. (1985), праф. (1998). Скончыла БДУ (1975) і Мінскі лінгвістычны ун-т (2002). З 1975 у БДУ. З 1986 у Бел. ун-це культуры. З 1996 заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік навук. школы па даследаванні сац. аспектаў кіравання з выкарыстаннем сацыялаг. метадалогіі. Навук. працы па метадалогіі сацыялаг. пазнання і методыцы сацыялаг. даследаванняў, сацыялогіі культуры, культуралогіі. Распрацавала постнеакласічную мадэль сацыялаг. пазнання. Навук. рэдактар і сааўтар працы «Культуралогія: Курс лекцый. Хрэстаматыя. Практыкум» (2003).
Тв.:
Моделирование и его роль в оптимизации процессов социальной интеграции. М., 1990;
Моделирование в социологическом исследовании. Мн., 1992;
История социологии. Мн., 1997 (у сааўт.). Социологическое познание. Мн., 1998;
Культура Беларусі ў сусветнай прасторы і гістарычным часе. Мн., 2000 (разам з А.А.Жарыкавай);