ПАСКЕ́ВІЧ Іван Фёдаравіч (19.5Л782, г. Палтава, Украіна — 1.2Л856),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Граф Эрыванскі (1828), святлейшы кн. Варшаўскі (1831), ген.-фельдмаршал (1829). Яго маці Г.В.Карабаноўская паходзіла са стараж. шляхецкага роду Магілёўшчыны. Скончыў Пажскі корпус (1800). Урас.-тур. вайну 1806—12 камандаваў у 1810—11 Віцебскім пяхотным палком. Са студз. 1812 нач. 26-й пяхотнай дывізіі. Увайну 1812 вызначыўся ў баях пад Салтанаўкай (каля Магілёва, 23 ліп.), Смаленскам (16—18 жн.), Барадзіном (7 вер.), Малаяраслаўцам (24 кастр.) і інш. Удзельнік замежных паходаў рускай арміі 1813—14. У 1821—25 нач. 1-й гвардз. дывізіі, з 1825 камандзір 1-га пяхотнага корпуса. У гэты перыяд зблізіўся з будучым імператарам Мікалаем I, які служыў пад яго камандаваннем. З 1826 камандуючы рас. войскамі ў Закаўказзі, з 1827 намеснік на Каўказе. Учас.рас.-іранскай 1826—28 і рас.-тур. 1828—29 войнаў кіраваў войскамі пры ўзяцці крэпасцей Эрывань (Ерэван), Карс, Эрзурум. З чэрв. 1831 камандаваў рас. войскамі пры задушэнні паўстання 1830—31, 7.9.1831 штурмам авалодаў Варшавай. У 1832—56 намеснік цара ў Каралеўстве Польскім, дзе жорстка праводзіў вялікадзярж. палітыку. Камандаваў рас. войскамі пры задушэнні рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі. УКрымскую вайну 1853—56 камандаваў рас. войскамі на зах. межах і (1853—54) на Дунаі. У маі 1854 пацярпеў няўдачу каля Сілістры (Балгарыя) і выехаў у Гомель, якім валодаў з сярэдзіны 1830-х г., потым у Варшаву. Пры П. атрымаў далейшае развіццё Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.
Літ.:
Борисенок Ю. Хозяин мятежного края: Штрихи к образу фельдмаршала Паскевича // Родина, 1994. № 12;
Памяць: Гіст. дак. хроніка Гомеля. Мн., 1998. Кн. 1. С. 152—162;
Виноградов В.Н. Венгерский поход И.Ф.Паскевича 1849 г.: легенда и действительность // Новая и новейшая история. 2000. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФРО́НАЎ Анатоль Уладзіміравіч (19.1.1911, Мінск — 10.10.1990),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Растоўскі пед.ін-т (1937). У 1948—53 сакратар Саюза пісьменнікаў СССР. У 1953—86 гал. рэдактар час. «Огонек». Друкаваўся з 1929. Упаэт. зб-ках «Сонечныя дні» (1934), «Марш пераможцаў» (1947), «Нішто не забываецца...» (1971), «Лірыка» (1982), паэмах «Вяселле» (1935), «Залаты бераг» (1945), «Паэма часу» (1970), «Бессмяротнасць» (1973) і інш. любоў да роднай зямлі, апяванне яе прыроды, тэма кахання. У п’есах «У адным горадзе» (паст. 1947, Дзярж. прэмія СССР 1947), «Маскоўскі характар» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), «Мільён за ўсмешку» (1959), «Беражыце жывых сыноў» (1963), «Паўліна» (1965), «Зямное прыцягненне» (1978), «Катаракта» (1982) маральна-этычная праблематыка. Аўтар рамана ў вершах «У глыб часоў» (ч. 1—6, 1978—83), п’ес-памфлетаў «Гібель багоў» (1961), «Лабірынт» (1968), кн. нарысаў «Замежныя сустрэчы» (1952), «Дарогі» (1972), «На землях Азіі і Афрыкі» (1973), нарысаў і ўспамінаў «Час развітанняў і сустрэч» (1977), тэкстаў песень («Шумеў сурова бранскі лес», «Ад Волгі да Дона» і інш.), апавяданняў, публіцыст. артыкулаў, перакладаў і інш. П’есы С. ставіліся ў т-рах Беларусі: уБел. т-ры імя Я.Купалы — «Маскоўскі характар» (1948), «Мільён за ўсмешку» (1960); уДзярж.рус.драм. т-ры — «У адным горадзе» (1949), «Беражыце жывых сыноў» (1963); у Гродзенскім абл.драм. т-ры — «Маскоўскі характар» (1948), «Сэрца не даруе» (1955); у Брэсцкім абл.драм. т-ры — «Маскоўскі характар» (1949), «Інакш жыць нельга» (1952). Асобныя яго вершы на бел. мову пераклалі А.Звонак, П.Панчанка, У.Шахавец.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. М., 1971—72;
Океания: Избр. М., 1980;
Пока живешь и сердце бьется...: Стихи и поэмы. Мн., 1981;
На трех континентах: Путешествия. Встречи. Воспоминания. М., 1986.
Літ.:
Толченова Н.П. Веление времени: Очерк творчества А.Софронова. М., 1972;
Зубков Ю.А. На сквозном ветру: Драматургия А.Софронова. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛАДу мовазнаўстве,
частка слова, утвораная галосным гукам або яго спалучэннем з зычнымі на аснове злітнага з імі вымаўлення. У залежнасці ад прынцыпаў складападзелу існуе некалькі тэорый будовы С. Убел. мове складаўтваральныя галосныя «а», «э», «о», «у», «і», «ы» з адным («гэ», «ра»), двума («збы», «цаў»), трыма («стра», «сква», «клас»), чатырма («гвалт», «пстры») і большай колькасцю зычных, часам толькі галоснымі (акрамя «ы»): «у-бок», «а-сабліва», «і-мя». У слове бывае ад 1 да 6 і болей С. У вуснай мове пераважаюць словы больш кароткія па колькасці С. Убел. мове больш слоў 1- і 2-складовых. С. бываюць націскныя (вымаўляецца больш выразна і напружана, аднак сіла, працягласць, вышыня тону гучання не заўсёды мацней і даўжэй за ненаціскны) і ненаціскныя (пераднаціскныя: «па-ляў-нічымі», паслянаціскныя: «паляўні-чы-мі»). У слове з 5 і болей С. з націскам на 1-м С. ўзнікае пабочны націск на перадапошнім С. («вы-ра-та-ва-ны-мі»). Ад месца С. ў слове залежыць іх падзел на пачатковыя (характэрна большая гучнасць і разнастайнасць спалучэння зычных: «ка-валак»), канцавыя і неканцавыя («кло-паты»). У залежнасці ад месца галоснага С. бываюць адкрытыя (на канцы галосны: «два») і закрытыя (на канцы зычны: «дах»), непрыкрытыя (пачынаецца з галоснага: «эх») і прыкрытыя (пачынаецца з зычнага: «вугал»). Адкрытыя і закрытыя С. могуць быць прыкрытымі («мы», «дах») і непрыкрытымі («а», «іл»). Адкрытымі непрыкрытымі могуць быць толькі С., утвораныя адным галосным; найб. колькасць тыпаў С. — прыкрытыя. Убел. мове (у параўнанні з рус.) больш адкрытых і менш непрыкрытых С. Колькасцю С., вымаўленых за адзінку часу (секунду, мінуту), вымяраецца тэмп маўлення. Сярэдні тэмп маўлення на бел. мове — 3 С. ў секунду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ТНЯ,
1) грамадская і ваенная арг-цыя ў германцаў і шэрагу інш. народаў Еўропы ў перыяд пераходу ад першабытнаабшчыннага ладу да феадалізму. Нар. сходы С. пад старшынствам выбарнага сотніка вырашалі адм., суд. і інш. пытанні, з пачаткам вайны вылучалі пэўныя сілы і сродкі для апалчэння. У краінах кантынент. Еўропы зніклі ў працэсе феадалізацыі; у Англіі паступова падпарадкаваны каралеўскай уладзе ў асобе яе прадстаўніка і ў якасці адм.-тэр. адзінкі (некалькі С. складалі графства) з абмежаванымі адм.-паліцэйскімі функцыямі захоўваліся да канца 19 ст. 2) Вайсковае падраздзяленне, арганізац. і баявая адзінка, якая звычайна налічвала 100 чал.У войску Кіеўскай Русі і шэрагу інш. княстваў, у т. л. на Беларусі, С. ствараліся з гар. і сельскага апалчэння. Урус.раці С. дзейнічалі ў складзе палка або самастойна. У 16—17 ст. 5 С. складалі полк стралецкага войска. У казацкіх палках Рас. імперыі конная С. колькасна адпавядала эскадрону рэгулярнай кавалерыі, пешая — пяхотнай роце.
3) Частка гарадской абшчыны ў феад. Беларусі, вылучаная з вайск. і фіскальнымі мэтамі. Соценны падзел у гарадах Беларусі адпавядаў вечавой арг-цыі гар. самакіравання ў дамангольскі перыяд.У ліку гал. абавязкаў членаў С. былі работы на замкавых аб’ектах і іх абарона ад нападаў праціўніка. Соценны падзел у некат. гарадах Беларусі існаваў да пач. 18 ст. 4) Адм.-тэр. і вайск. адзінка на Украіне ў 16—18 ст. Узнікла ў сувязі з утварэннем войска рэестравых казакоў і складала частку палка. У 1648—54 палкавое і соценнае ўладкаванне пашырылася на ўсю Украіну. З зацвярджэннем у 1781 палажэння аб губернях С. як адм.-тэр. адзінка скасавана.
5) Саслоўна-карпаратыўная арганізацыя купецтва і гандлёва-рамеснага насельніцтва на тэр.Стараж. Русі, Расіі, Украіны, Беларусі і інш. ў 11—18 ст. (гл.Сотні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Янка (26.11.1891, в. Арляняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.7.1976),
бел. грамадска-паліт. і эміграцыйны дзеяч, мовазнавец, гісторык; уВял.Айч. вайну супрацоўнічаў з ням.-фаш. захопнікамі. Д-рслав. філалогіі і гісторыі (1926). Скончыў Віленскую бел. гімназію (1921), Карлаў ун-ту Празе (1926). У 1-ю сусв. вайну ў рас. арміі. Са снеж. 1917 у Вільні, адзін з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства, устудз. 1918 абраны ў склад Віленскай беларускай рады. У час польска-сав. вайны 1919—20 чл. прэзідыума Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, Цэнтральнай беларускай школьнай рады. Пасол (дэпутат) польскага сейма (1928—30). З 1926 выкладчык Віленскага і Варшаўскага ун-таў. У перыяд акупацыі Беларусі ням. фашыстамі чл.Бел.нар. самапомачы, навук. аддзела Бел.цэнтр. рады, адзін з заснавальнікаў Бел.навук.т-ва ў Мінску. З 1944 у Германіі, аднавіў дзейнасць Крывіцкага (Беларускага) навуковага таварыства імя Скарыны. З 1949 у ЗША, удзельнічаў у працы Бел.-амер. задзіночання, Бел.-амер. звязу, выдаваў час.«Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў з Бел. ін-там навукі і мастацтва і яго выданнем «Запісы», час. «Сяўбіт», газ. «Бацькаўшчына» (Мюнхен), «Беларус» (Нью-Йорк) і інш. Адзін з заснавальнікаў Вялікалітоўскага (Беларускага) фонду імя Льва Сапегі. Аўтар прац па бел. гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўстве: «Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў і час яе ўзнікнення» (1930), «Час узнікнення беларускага і ўкраінскага народаў» (1931), «Крыўя-Беларусь у мінуласці» (1942), «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі» (1953), «З гісторыі Беларусі» (1958). «Друкары Іван Хведаровіч Рагаза і Пётр Мсціславец» (1969), «З украінскіх дачыненняў да Вялікалітвы-Беларусі» (1970), «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі» (выд. 1978) і інш. Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенезу беларусаў) ці Вялікалітвой. Расшыфраваў і транслітарыраваў кітаб 17 ст. Падрыхтаваў «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» (выд. 1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТА́РСКІЯ НАБЕ́ГІ НА БЕЛАРУ́СЬу канцы 15—1-й палавіне 16 ст. Адным з найважнейшых шляхоў узбагачэння феадалаў Крымскага ханства былі грабежніцкія паходы на землі суседніх дзяржаў
(ВКЛ, Рускай дзяржавы, Польскага каралеўства і інш.). Татары спусташалі і палілі вёскі і гарады, забівалі мірных жыхароў, рабавалі іх маёмасць, вывозілі на продаж у рабства палонных. Значныя татарскія набегі на бел. землі адбыліся ў 1497 (на Мазыршчыну),
1500 (Брэст, Камянец), 1501 (Палессе), 1502 (Тураўшчына), ужн. 1503 (Капыль, Клецк, Нясвіж, Слуцк), восенню 1503 (дайшлі да Новагародка, разгромлены каля Давыд-Гарадка), у 1505 (Мінск, Слуцк, Новагародак; асобныя татарскія атрады даходзілі да Вільні, Віцебска, Друцка, Лагойска і Полацка; вывелі каля 100 тыс. палонных). У 1506 20-тысячная татарская арда ўварвалася на Беларусь і спынілася каля Клецка, дзе была разгромлена войскам ВКЛ (гл.Клецкая бітва 1506). У 1510 15-тысячная арда дайшла да Вільні. У 1521 5 тыс. татар дайшлі да Слуцка і Пінска, спалілі Мазыр і Тураў. У 1526 (1527?) 20-тысячная арда спустошыла наваколлі Турава, Пінска і Слуцка, каля Слуцка разгромлена гетманам К.І.Астрожскім. Таксама дабіўся перамогі над татарамі ў Альшаніцкай бітве 1527 на Украіне. У 1530 набег татар на Беларусь быў адбіты. У наступныя гады ў сувязі са значнымі пераменамі знешнепаліт. курсу Крымскага ханства татары нападалі на ВКЛ рэдка і не дасягалі тэр. Беларусі. З 1474 па 1569 адбыліся 75 нападаў крымскіх татар на ВКЛ, у т. л. 12 — на Беларусь. Дадатковым цяжарам на насельніцтва Беларусі клаліся разнастайныя павіннасці, якія вынікалі з мер урада ВКЛ па арганізацыі абароны. Амаль штогод з сялян збіралі ардыншчыну для выплаты крымскаму хану даніны. Сяляне і мяшчане рамантавалі і будавалі замкі, неслі дазорную службу. Татарскія напады былі адным з асн. фактараў, што тармазілі працэс сац.-эканам. развіцця Беларусі, асабліва яе паўд.-зах. часткі, у канцы 15—1-Й трэці 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАГІКАМЕ́ДЫЯ,
драматычны твор, у якім спалучаюцца характэрныя рысы трагедыі і камедыі. У аснове — своеасаблівае трагікамічнае светаадчуванне, якое звязана з пачуццём адноснасці Крытэрыяў жыцця і ўключае разнастайныя, часам процілеглыя тэндэнцыі. Жанравыя межы не акрэслены, абавязковым з’яўляецца пачуццё адноснасці крытэрыяў ацэнкі аўтарам і персанажамі жыццёвых рэалій. Трагікамічнасць светаадчування ўласціва нар. творчасці, упрафес. л-ры на розных этапах гіст. развіцця яна праяўлялася спарадычна.
У антычнасці пад тэрмінам Т. разумелася ўсякае парушэнне жанравай чысціні трагедыі ці камедыі. Як жанр уеўрап. л-рах з’явілася на мяжы 16—17 ст., калі сфарміраваліся яе асн. жанравыя ўласцівасці: спалучэнне ў межах аднаго твора смешных (за выключэннем фарсавых) і сур’ёзных (у т. л. патэтычных) момантаў пры шчаслівай развязцы канфлікту; перапляценне «ўзвышаных» рэліг. сюжэтаў з быт. камізмам іх асэнсавання; двайны зыход сітуацый (пакаранне зла — узнагарода дабрачыннасці); змешванне ўзвышаных і камічных характараў і інш.У 2-й пал. 17 ст. эстэтыка класіцызму размежавала трагедыю і камедыю. У Далейшым Т. амаль знікла. Адрадзілася ў канцы 19 ст. («Геда Габлер» і «Дзікая качка» Г.Ібсена, «Крэдыторы» і «Саната прывідаў» А.Стрындберга, «Тры сястры» А.Чэхава і інш.). У 20 ст. Т. пачала распрацоўваць праблематыку трагедыі.. Яшчэ больш замацавалася практыка збліжэння трагічнага і камічнага (творы Ф.Дзюрэнмата, Э.Іанеска, Т.Уільямса і інш.).
На Беларусі Т. вядома з сярэдзіны 18 ст. («Уваскрэсенне мёртвых...» Г.Каніскага і інш.) у форме, прамежкавай паміж трагедыяй і камедыяй. Больш глыбока трагікамічныя калізіі выявіліся ў творах пач. 20 ст. («Васількі» А.Паўловіча, «Жартаўлівы Пісарэвіч» М.Гарэцкага, «Тутэйшыя» Я.Купалы і інш.). Вял. ўклад у распрацоўку жанру Т. ў бел. драматургіі зрабіў А.Макаёнак. У яго творах трагікамічнае дапаўняецца, як правіла, сатырычна-гратэскавым («Зацюканы апостал», «Пагарэльцы», «Дыхайце эканомна»).
Літ.:
Борев Ю. Комическое... М., 1970;
Дземидок Б. О комическом...: Пер. с пол. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРА́ЎСКІ (Цяраўскі) Уладзімір Васілевіч
(23.11.1871, в. Леніна Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 10.11.1938),
бел. харавы дырыжор, кампазітар, фалькларыст. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча (1889). У 1890-я г. спяваў у капэле Дз.Агрэнёва-Славянскага, кіраваў аматарскімі харамі на Урале. З пач. 1900-х г. працаваў настаўнікам спеваў і рэгентам, узначальваў царк. хор Старажоўскай царквы ў Мінску. У 1914 стварыў у Мінску адзін з першых бел.хар. калектываў, які з 1917 рэарганізаваны ў Бел.нар. хор. У 1917—20 узначальваў муз. частку Першага т-вабел. драмы і камедыі, у 1920—30 гал. хормайстар БДТ-1 (з перапынкамі). У 1921 абвінавачаны ў антысав. дзейнасці, арыштаваны, асуджаны да расстрэлу, які заменены 5-гадовым зняволеннем. У 1923 датэрмінова вызвалены. У 1920-я г. кіраваў таксама хар. калектывамі пры БДУ, Мінскім педтэхнікуме, прафес. саюзе паштавікоў-тэлеграфістаў, з 1930 уцарк. хоры пры Старажоўскай царкве. Стваральнік музыкі да спектакляў «Бязвінная кроў» У.Галубка (1918), «На Купалле» М.Чарота (1921), «Каваль-ваявода» Е.Міровіча (1925) і інш., дзе шырока выкарыстаў бел. песенны фальклор, а таксама да спектакляў «Паўлінка» і паводле драм. паэм «Адвечная песня», «На папасе» і «Сон на кургане» Я.Купалы (паст. ў 1920-я г. БДТ-1 і аматарскімі гурткамі Мінска). Аўтар шматлікіх гарманізацый нар. песень, арыгінальных рамансаў і песень на словы Я.Купалы, З.Бядулі, М.Чарота, М.Краўцова і інш. (часткова апублікаваны ў складзеных ім зб-ках «Беларускі спеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мелодый», 1921; «Беларускі лірнік», 1922; «Вайсковы зборнік», 1926). 17.8.1938 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Літ.:
Зубрыч І. Харавая творчасць беларускіх кампазітараў 20-х гг. // Беларускае мастацтва. Мн., 1962. Вып. 3;
Гесь А., Ляхоўскі У. «Калі песня жыве беларуса, будзе жыць беларускі народ!»: Жыццё і творчы шлях Уладзіміра Тэраўскага // Мастацтва. 1996. № 12.
украінская пісьменніца. Вучылася дома і ў прыватных педагогаў. Ведала каля 10 моў. Друкавалася з 1884. Першы зб. «На крылах песень» (1893). Вершы У. вызначаюцца багаццем лексікі, рытмікі, паэт. форм. Тэмы свабодалюбства, барацьбы супраць няволі — гал. ў цыкле вершаў «Песні пра волю» (1905), драм. паэмах «Вавілонскі палон» (1903), «На руінах» (1904, абедзве апубл. 1908), «У катакомбах» (1905), «Оргія» (1913), драмах «Асенняя казка» (1905, апубл. 1928), «Касандра» (1908), «Каменны гаспадар» (1912) і інш. Вяршыня паэт. майстэрства — драма-феерыя «Лясная песня» (1912), напісаная на фалькл. матэрыяле. Матывы грамадз. паэзіі У. нагадваюць матывы творчасці М.Багдановіча. Абодва паэты сцвярджаюць сілу і неўміручасць свайго народа, свайго краю. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, апавяданняў, вершаў і казак для дзяцей. Тройчы прыязджала ў Мінск да свайго сябра С.Мяржынскага, у апошні прыезд (студзень—сак. 1901) напісала драм. паэму «Утрапёная» і арт. «Сучасная грамадская драма». Творчасць У. была высока ацэнена «Нашай нівай» (26.7.1913). На бел. мову творы У. перакладалі Э.Агняцвет, А.Астрэйка, М.Аўрамчык, А.Вольскі, А.Вялюгін, Ю.Гаўрук, Н.Гілевіч, С.Грахоўскі, С.Дзяргай, Х.Жычка, Н.Загорская, І.Калеснік, У.Корбан, Е.Лось, П.Пестрак, П.Прануза, Я.Семяжон, М.Хведаровіч і інш.У. прысвяцілі свае творы Лось, Грахоўскі, Жычка; Дз.Лукас напісаў музыку на вершы У. «Мелодыі». Яе драму «Каменны гаспадар» ставілі Гродзенскі абл.драм.т-р (1953) і Бел.т-р імя Я.Купалы (1982).
Тв.:
Зібрання творів. Т. 1—12. Київ, 1975—79;
Бел.пер. — Вершы і паэмы. Мн., 1957;
Лясная песня. Мн., 1971;
Укн.: Вокны ў сад. Мн., 1987;
Укн.: Гаўрук Ю. Узвіхраны ветразь. Мн., 1990;
Рус.пер. — Избранное. М., 1984.
Літ.:
Караткевіч У. Saxifraga // Полымя. 1971. № 2;
Леся Украинка в воспоминаниях современников. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНВІ́ЗІН Дзяніс Іванавіч (14.4.1744 або 1745, Масква — 12.12.1792),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1761—62). Служыў у Калегіі замежных спраў. Літ. дзейнасць пачаў у 1761 перакладамі з зах.-еўрап. моў і сатыр. мініяцюрамі. Перарабіў сентыментальную драму Ж.Б.Грасэ «Сідней» у камедыю «Карыён» (паст. 1764). У сацыяльна-быт. камедыі «Брыгадзір» (паст. 1770) высмеяў нізкапаклонства дваран перад франц. культурай. У 1781 напісаў камедыю «Недаростак» — з’едлівую сатыру на прыгонніцтва. Актуальнасць праблематыкі, выключнае майстэрства характарыстыкі персанажаў, жыццёвасць калізій забяспечылі поспех п’есы. Асветнік па светабачанні, дэмакрат па перакананнях, Ф. выступаў за паступовае вызваленне сялян, за законнасць і канстытуцыйную манархію. Пасля апублікавання арт. «Некалькі пытанняў, што могуць выклікаць у разумных сумленных людзей асаблівую ўвагу» спробы Ф. выступіць у друку спыняліся Кацярынай II. Аповесць «Калісфен» выйшла ананімна. Упершыню Ф. наведаў Беларусь у 1777 праездам у Парыж. У лістах з дарогі апісаў Мінск, Оршу, Стоўбцы, Мір, Слонім і інш. Яму належала в. Лісна (Верхнядзвінскі р-н), дзе працаваў над апошняй сваёй камедыяй «Выбар гувернёра». Камедыю «Недаростак» упач. 20 ст. ставілі прафес. і аматарскія калектывы Беларусі, у 1930-я г. — Польскі дзярж. вандроўны тэатр БССР. На бел. мову яе пераклаў К.Крапіва (1933; паст. БДТ-І, 1933), што падштурхнула яго да творчасці ў жанры драматургіі. К.Крапіва сярод інш. называе Ф. сваім настаўнікам. Бел. драматургі вучыліся ў Ф. майстэрству моўнай характарыстыкі персанажаў.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—2. М.; Л., 1959;
Бел.пер. — Недарасль. Мн., 1947.
Літ.:
Благой Д.Д., Д.И.Фонвизин. М., 1945;
Кулакова Л.И. Д.И.Фонвизин. М.; Л., 1966;
Букчин С. Судебное дело Дениса Фонвизина // Букчин С. ...Народ, издревле нам родной. Мн., 1984;
Сцяпанаў С. Фанвізін на Беларусі // Беларусь. 1955. №1;
Шпадарук І. На зямлі беларускай... // ЛіМ. 1975. 8 жн.