ТУР Андрэй Мікалаевіч (н. 20.4.1953, С.-Пецярбург),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1974) і працаваў у ім (у 1982—88, 1991—95 заг. кафедры). У 1983—85 у Гаванскім ун-це (Куба). З 1995 нам. міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па гісторыі эканам. вучэнняў, праблемах фарміравання палітыкі макраэканам. стабілізацыі ў пераходны перыяд, эканам. бяспекі і інавацыйна-інвестыцыйнай дзейнасці.
Тв.:
Основы западной теории рыночной экономики. Мн.. 1997;
Словарь современных экономических и правовых терминов. Мн., 2002 (у сааўт.).
Бясколерныя крышталі, tпл 50—51,5 °C, шчыльн. 925,7 кг/м³. Добра раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле, воцатнай к-це, мала — у вадзе. Мае хім. ўласцівасці фенолаў. Пры гідрыраванні ў прысутнасці плаціны ператвараецца ў ментол. Ёсць у некат. эфірных алеях, напр., з чабару звычайнага (адсюль назва «Т.»). У прам-сці атрымліваюць алкіліраваннемм-крэзолу прапіленам. Выкарыстоўваюць у вытв-сці ментолу і некат. хім. індыкатараў (напр., тымолфталеіну і тымолавага сіняга), у медыцыне як процігліставы сродак і антысептык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭА́ТР ВСПУЛЧЭ́СНЫ», Сучасны тэатр. Засн. ў 1946 уг. Лодзь (Польшча) як «Тэатр Камеральны», з 1949 дзейнічае ў Варшаве пад сучаснай назвай. У 1954—57 аб’яднаны з «Тэатрам Нарадовым». У 1949—81 дырэктар, маст. кіраўнік і гал. рэжысёр Э.Аксер. У рэпертуары пераважна творы сучаснай польскай (Л.Кручкоўскі, Е.Шаняўскі, С.Мрожак і інш.) і сусв. (С.Бекет, Т.Уайлдэр, Б.Брэхт, М.Фрыш, Э.Іанеска, Э.Олбі і інш.) драматургіі. Ставяцца і класічныя п’есы (У.Шэкспір, І.В.Гётэ, А.Чэхаў, А.Фрэдра, А.Міцкевіч і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭА́ТР ДРАМАТЫ́ЧНЫ» ў Варшаве.
Створаны ў 1955 у выніку рэфармавання «Т-ра Дому Войска Польскага», з 1957 сучасная назва. У розны час т-р узначальвалі М.Мелер, Я.Свідэрскі, Я.Касінскі, Г.Галоўбек, З.Запасевіч, М.Прус і інш.У рэпертуары пераважае сучасная польская (С.І.Віткевіч, С.Мрожак, Т.Ружэвіч, В.Гамбровіч), замежная (Б.Брэхт, Э.Іанеска, Ж.Ануй, Ф.Дзюрэнмат, Ж.П.Сартр, А.Мілер, М.Фрыш) і класічная драматургія. У 1965—81 і з 1987 у т-ры адбываюцца агульнапольскія Варшаўскія тэатр. сустрэчы (паказы лепшых спектакляў мінулага сезона).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМО́ВА,
філасофская катэгорыя, якая характарызуе з’яву (рэч, працэс, адносіны і інш.), неабходную для ўзнікнення, існавання ці змены інш. з’явы). Адносна замкнутая сукупнасць з’яў, якая абумоўлівае ўзнікненне, існаванне ці змену пэўнага аб’екта, з’яўляецца дастатковайУ., а кожны элемент гэтай сукупнасці — неабходнайУ. гэтага аб’екта. У адрозненне ад прычыны, якая непасрэдна параджае пэўную з’яву (гл.Прычына і вынік), У. складаюць асяроддзе, дзе гэта з’ява ўзнікае, існуе і развіваецца. Аналіз неабходных і дастатковых У. — важны кампанент многіх метадаў навук. даследавання, неабходны для тлумачэння, прадбачання і прадказання канкрэтных фактаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЗЕРБІ (Wetherbee) Джэймс (н. 27.11.1952, г. Флашынг, штат Нью-Йорк, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т Нотр-Дам (1974). З 1975 уВМФ ЗША. З 1984 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 9—20.1.1990 — на КК «Калумбія» (як пілот), 22.10—1.11.1992 — на КК «Калумбія», 3—11.2.1995 — на КК «Дыскаверы», 26.9—6.10.1997 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 8—21.3.2001 — на КК «Дыскаверы» па праграме работ з Міжнар.касм. станцыяй (усе палёты — як камандзір КК). У космасе правёў 52,65 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́СЕКС (Wessex),
раннесярэдневяковае каралеўства англасаксаў на ПдЗ Англіі. Засн. ў пач. 6 ст.саксамі ў ходзе англасаксонскага заваявання Брытаніі. З 740 пад уладай Мерсіі. У 825 яго кароль Эгберт вызваліўся з-пад улады Мерсіі і аб’яднаў б.ч. краіны, якая з гэтага часу стала наз. Англіяй. У канцы 9 ст. пасля цяжкага змагання са скандынавамі кароль Альфрэд Вялікі вымушаны заключыць дагавор аб падзеле краіны (ПдЗ з У. застаўся пад яго ўладай). Угіст. л-ры праўленне Альфрэда традыцыйна лічыцца завяршэннем гісторыі У. і пачаткам гісторыі Англіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕМІНІЗА́ЦЫЯ (ад лац. femina жанчына, самка) у біялогіі, развіццё ў асобін мужчынскага полу жаночых другасных палавых прыкмет. Назіраецца ў самцоў рыб, земнаводных, птушак, млекакормячых, у т. л. ў чалавека, у выніку парушэнняў гарманальнага балансу.
Эксперыментальна Ф. выклікаюць у кастрыраваных самцоў перасадкай яечніка ці ўвядзеннем жаночых гармонаў (эстрагенаў). Напр., перасадка яечнікаў кастрыраваным пеўням выклікае ў іх з’яўленне апярэння, галаўнога ўбору і палавога інстынкту, якія характэрны для курэй. У кастрыраваных самцоў млекакормячых (пацукі, малпы) пасля трансплантацыі яечніка ці ўвядзення эстрагенаў развіваюцца малочныя залозы, праяўляецца жаночы палавы інстынкт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ГНЕР Аляксандр Самойлавіч (1787—13.10.1813),
герой вайны 1812, палкоўнік (1813). Скончыў 2-і кадэцкі корпус (1805). Удзельнік рус.-тур. вайны 1806—12. У вайну 1812 вызначыўся ў Барадзінскай бітве (камандаваў артыл. ротай). Пасля ўступлення франц. войск у Маскву вёў разведку пад выглядам франц. афіцэра. У час адступлення франц. войск камандаваў партыз. атрадам, адбіў з А.М.Сяславіным абоз з каштоўнасцямі, нарабаванымі ў Маскве. У час замежнага паходу 1813 на чале інтэрнац. атрада добраахвотнікаў (немцы, іспанцы, італьянцы і рас. казакі) дзейнічаў у тыле ворага, дзе і загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РСТЭР (Vorster) Балтазар Іаханес [13.12.1915, Джэймстаўн, Паўд.-Афр. Рэспубліка (ПАР) — 10.9.1983], дзярж. дзеяч ПАР. Вучыўся ў Стэленбаскім ун-це. За прагерм. сімпатыі ў 1942—44 інтэрніраваны. З 1953 чл.Нацыяналіст. партыі. З 1961 міністр юстыцыі, паліцыі і турмаў. У 1966—78 — прэм’ер-міністр ПАР. Імкнучыся да паляпшэння іміджу ПАР усусв. супольнасці, пайшоў на невял. змякчэнне найб. адыёзных з’яў расавай сегрэгацыі (апартэіду). Для карэнных афрыканцаў ініцыіраваў стварэнне т.зв. «незалежных» хоўмлендаў (гл.Бантустаны). З кастр. 1978 — прэзідэнт ПАР, украс. 1979 падаў у адстаўку з-за абвінавачанняў у карупцыі.