СМЕ́ТАНА (Smetana) Бедржых (2.3.1824, г. Літамішль, Чэхія — 12.5.1884),
чэшскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, музычна-грамадскі дзеяч; заснавальнік чэшскай муз. класікі. Скончыў прыватную муз. школу ў Празе (1847). Вучань І.Прокша. У 1848 адкрыў сваю муз. школу, якая пазней стала цэнтрам канцэртнай і асветніцкай дзейнасці прагрэс.чэш. музыкантаў. З 1856 канцэртаваў у Швецыі. З 1861 у Чэхіі, узначаліў артыстычнае т-ва «Умелецка бяседа», кіраваў мужч. хорам «Глагол пражскі», пісаў для яго хоры на словы чэш. паэтаў, папулярызаваў музыку айч. і інш.слав. кампазітараў. У 1866—74 дырыжор Нац.т-ра оперы. Выступаў як муз. крытык. Пачынальнік розных жанраў нац. оперы і праграмнага сімфанізму. Яго творчасць, заснаваная на нар.-песенных інтанацыях і рытмах, вызначаецца яркім нац. каларытам, дэмакратычнасцю, патрыят. накіраванасцю, працягвае традыцыі рамант. праграмнага сімфанізму Ф.Ліста. Сярод твораў: оперы лірычна-камічная «Прададзеная нявеста» і гераічна-патрыят. «Брандэнбуржцы ў Чэхіі» (абедзве паст. 1866), трагічная «Далібар» (паст. 1868), «Дзве ўдавы» (паст. 1874), эпічная «Лібуша» (паст. 1881); для арк. — «Трыумфальная сімфонія» (1854), «Урачыстая уверцюра» (1849); сімф. паэмы «Рычард III» (1858), «Лагер Валенштэйна» (1859), «Гакон Ярл» (1861); цыкл з 6 праграмных сімф. паэм «Мая Радзіма» (1858—79); 2 стр. квартэты (1876, 1883), фп. трыо, п’есы для фп., у т. л. «Чэшскія танцы» (2 сшыткі, 1877, 1879), хоры, песні і інш. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паст. опера С. «Прададзеная нявеста» (1949). З 1946 штогод у дзень смерці С. праводзіцца Міжнар.муз. фестываль «Пражская вясна», які адкрываецца выкананнем яго твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАЎ Барыс Іванавіч (28.4.1913, С.-Пецярбург — 7.12.1987),
бел. фізік; заснавальнікнавук. школы па спектраскапіі і лазернай фізіцы. Акад.АН Беларусі (1953), д-рфіз.-матэм.н. (1949), праф. (1953). Герой Сац. Працы (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі ун-т (1936). З 1934 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград). З 1953 у Ін-це фізікі АН Беларусі (у 1957—85 дырэктар). Адначасова ў 1953—67 заг. кафедры ў БДУ. У 1964—87 гал. рэдактар «Журнала прикладной спектроскопии». Навук. працы па тэарэт. спектраскапіі, люмінесцэнцыі, лазернай фізіцы, галаграфіі, оптыцы рассейвальных асяроддзяў, гісторыі навукі. Распрацаваў тэорыю ваганняў шмататамных малекул, квантава-мех. тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул, асновы спектраскапіі адмоўных светлавых патокаў і тэорыю адмоўнай люмінесцэнцыі. Вывеў універсальныя суадносіны паміж спектрамі паглынання і выпрамянення складаных малекул і паўправаднікоў (1957; Сцяпанава універсальныя суадносіны). Пад яго кіраўніцтвам даследавана з’ява аптычнай генерацыі ў растворах складаных арган. злучэнняў, створаны лазеры новага тыпу з плаўнай пераналадкай частаты ў шырокім дыяпазоне спектра, распрацаваны фіз. асновы дынамічнай галаграфіі і новыя метады пераўтварэння прасторавай структуры светлавых пучкоў. Яго імем названы Ін-т фізікі Нац.АН Беларусі. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1972, 1982. Дзярж. прэмія Беларусі 1976. Залаты медаль імя С.І.Вавілава АНСССР (1967).
Тв.: Основы спектроскопии отрицательных световых потоков. Мн., 1961; Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т. 1—2. Мн., 1966—68 (у сааўт.); Колебания молекул. 2 изд. М., 1972 (у сааўт.); Очерки по истории оптической науки. Мн.,1978; Лазеры на красителях. М., 1979; Введение в современную оптику. [Т. 1—5], Мн., 1989—91.
Літ.:
Биобиблиографический указатель научных трудов академика АНБССР Б.И.Степанова. Мн., 1983;
Б.І.Сцяпанаў // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1993. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙПІ́НСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ1851—64,
апошняя ў гісторыі Кітая вял.сял. вайна. У значнай ступені абумоўлена перанаселенасцю краіны і звязаным з ёй недахопам ворнай зямлі. Становішча пагаршалася паражэннем Кітая ў англа-кітайскай вайне 1840—42 і ўцечкай серабра з Кітая ў выніку еўрап. кантрабанды опіуму, што выклікала фін.-эканам. крызіс. Няздольнасць урада маньчжурскай дынастыі Цын вырашыць праблемы краіны прывяла ў 1841—49 да шэрагу нар. паўстанняў. Заснавальнік руху тайпінаў — вясковы настаўнік Хун Сюцюань, які ў 1843 стварыў «Таварыства пакланення нябеснаму ўладару» (Байшандзіхуй). Ідэйнай асновай таварыства абвешчана хрысціянства, але ў інтэрпрэтацыі Хун Сюцюаня хрысц. ідэя адзінага Бога спалучалася з традыц.кіт. ўяўленнямі аб сац. роўнасці і справядлівасці — тайпін (кіт. «вял. роўнасць» — адсюль Т.п.). 11.1.1851 таварыства пачало паўстанне пад лозунгам стварэння «Нябеснай дзяржавы вял. працвітання» (Тайпін цяньго). Хун Сюцюань абвясціў сябе Цяньванам (нябесным гасударом). Армію і ўрад тайпінаў узначаліў Ян Сюцын. Створанае тайпінамі моцнае дысцыплінаванае войска заняло вял.тэр. на Пд ад р. Янцзы, а ў 1853 — г. Нанкін, які стаў сталіцай тайпінскай дзяржавы. Быў выдадзены дакумент «Зямельная сістэма нябеснай дынастыі», які дэклараваў ураўняльнае размеркаванне зямлі па едаках, але рэалізаваць яго не ўдалося. У 1856 паміж кіраўнікамі руху тайпінаў паглыбіліся супярэчнасці. Са згоды Хун Сюцюаня былі забіты Ян Сюцын і некат. яго паплечнікі. Пасля заканчэння англа-франка-кітайскай вайны 1856—60вял. дапамогу цынскаму ўраду ў задушэнні Т.п. аказалі еўрап. дзяржавы. Частковыя поспехі войск тайпінаў на чале з палкаводцам Лі Сючэнам не змаглі прадухіліць паражэнне Т.п. У ліп. 1864 паў Нанкін, Хун Сюцюань скончыў жыццё самагубствам. У 1868 знішчаны апошнія асяродкі паўстання.
Літ.:
Тайпинское восстание 1850—1864 гг.: Сб. док. М., 1960;
Илюшечкии В.П. Крестьянская война тайпинов. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМ Ігар Яўгенавіч (8.7.1895, г. Уладзівасток, Расія — 12.4.1971),
расійскі фізік-тэарэтык; заснавальнікнавук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1933). Замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1961) і АНінш. краін. Герой Сац. Працы (1953). Скончыў Маскоўскі ун-т (1918). Выкладаў у ВНУ Сімферопаля і Адэсы. У 1924—41 і 1954—57 у Маскоўскім ун-це (з 1930 праф., заг. кафедры). З 1934 у Фіз. ін-це АНСССР (заг. аддзела). У 1948—53 удзельнічаў у стварэнні першай вадароднай бомбы ў СССР. Навук. працы па квантавай механіцы, тэорыі цвёрдага цела, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў і інш. Стварыў квантавую тэорыю рассеяння святла ў крышталях (1930). Заклаў асновы квантава-мех. тэорыі фотаэфекту ў металах (1931; з С.П.Шубіным). Прадказаў існаванне звязаных энергет. станаў электрона на паверхні крышталя (узроўні Т.; 1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядз. сіл (1934; адначасова з Дз.Дз.Іваненкам). Прадказаў наяўнасць у нейтрона магн. моманту (1934; з С.А.Альтшулерам). Стварыў тэорыю Чаранкова—Вавілава выпрамянення (1937; з І.М.Франкам). Даказаў суадносіны невызначальнасці «энергія—часу» нерэлятывісцкай квантавай механіка (1945; з Л.Л.Мандэльштамам). Распрацаваў тэорыю магн. тэрмаядз. рэактара (1950; з А.Дз.Сахаравым). Нобелеўская прэмія 1958 (з Франкам, П.А.Чаранковым). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1953. Вялікі залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР 1967.
Тв.:
Нобелевские лекции. М., 1960 (разам з П.А.Чаранковым, І.М.Франкам);
Собр. научных трудов. Т. 1—2. М., 1975;
Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.
Літ.:
Воспоминания о И.Е.Тамме. 2 изд М., 1986;
Фейнберг Е.Л. И.Е.Тамм // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, вып. 7;
Капица. Тамм. Семенов: В очерках и письмах. М., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШЫ́НСКІ Канстанцін Дзмітрыевіч (2.3.1824, г. Туда, Расія — 3.1.1871),
заснавальнікпед. навукі ў Расіі, літаратар, журналіст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1844). У 1846—49 праф. Яраслаўскага Дзямідаўскага юрыд. ліцэя, адкуль звольнены з-за падазрэння ў паліт. ненадзейнасці. З 1850 у дэпартаменце замежных спраў, адначасова супрацоўнічаў у часопісах. З 1854 выкладчык і інспектар Гатчынскага сіроцкага ін-та, у 1859—62 інспектар Смольнага ін-та. Адначасова ў 1860—61 рэдагаваў «Журнал Министерства народного просвещения». У 1862 пад націскам кансерватараў пакінуў працу і выехаў у Швейцарыю для вывучэння школьнай адукацыі. З 1867 у Расіі, займаўся літ. дзейнасцю. Выступіў як тэарэтык і рэфарматар педагогікі, школьнай і настаўніцкай адукацыі. У аснове яго пед. сістэмы дэмакратызацыя нар. адукацыі і ідэя народнасці выхавання: прызнанне працоўнага народа як творчай сілы ў гіст. працэсе і яго права на паўнацэнную адукацыю. Развіваў прынцып адзінства адукацыі і выхавання, якія разглядаў як мэтанакіраваны працэс разумовага, маральнага, эстэт. і фіз. фарміравання асобы. Неабходнай перадумовай усебаковага развіцця чалавека лічыў працу, асн. задачай выхавання — падрыхтоўку чалавека да самаст. жыцця. Яго пед. ідэі адлюстраваны ў навуч. дапаможніках «Дзіцячы свет» (1861), «Роднае слова» (1864, шмат разоў перавыдавалася), фундаментальнай працы «Чалавек як прадмет выхавання: (Вопыт педагагічнай антрапалогіі)» (т. 1—2, 1868—69) і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—11. М.; Л., 1948—52.
Літ.:
Лордкипанидзе Д.О. Педагогическое учение К.Д. Ушинского. 3 изд. М., 1954;
Струминский В.Я. Основы и система дидактики К.Д. Ушинского. М., 1957;
Соловейчик С.Л. Час ученичества. 2 изд. М., 1972;
Егоров С.Ф. К.Д.Ушинский. М., 1977;
К.Д.Ушинский: Библиогр. указ. тр. и лит. о жизни и деятельности К.Д.Ушинского (1848—1984). М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Фёдар Іванавіч (19.6.1911, в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 13.10.1994),
бел. фізік-тэарэтык, заснавальнікнавук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад.АН Беларусі (1966, чл.-кар. з 1956), д-рфіз.-матэм.н. (1955), праф. (1957). Герой Сац. Працы (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Сын Я.Маўра. Скончыў БДУ (1931), дзе і працаваў з 1936 (у 1938—41 і ў 1943—62 заг. кафедры, у 1943—50 дэкан), адначасова ў 1936—38 і 1953—55 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1955 заг. лабараторыі, з 1987 гал.навук. супрацоўнік Ін-та фізікі, з 1963 акад.-сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук, з 1987 саветнік прэзідыума АН Беларусі. Ініцыятар стварэння і першы прэзідэнт (1990) Бел.фіз.т-ва. Навук. працы па крышталяоптыцы, тэорыі пругкіх хваль у крышталях, фізіцы элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, тэорыі гравітацыі. Пабудаваў тэорыю аптычных уласцівасцей магн. і паглынальных крышталёў, развіў каварыянтныя метады прамога тэнзарнага злічэння ў оптыцы і акустыцы крышталёў. Распрацаваў метад праектыўных аператараў у тэорыі элементарных часціц, вектарную параметрызацыю групы Лорэнца. Прапанаваў універсальную фармулёўку нелінейных ураўненняў фундаментальных фіз. палёў, развіў тэтрадны падыход у агульнай тэорыі адноснасці. Прадказаў новую з’яву ў галіне крышталяоптыкі (гл.Фёдарава зрух), зарэгістраваную як адкрыццё (1980). Дзярж. прэмія Беларусі 1972, Дзярж. прэмія СССР 1976.
Тв.:
Оптика анизотропных сред. Мн., 1958;
Теория упругих волн в кристаллах. М., 1965;
Теория гиротропии. Мн., 1976;
Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. Мн., 1976 (разам з В.В.Філіпавым);
Группа Лоренца. М., 1979.
Літ.:
Ф.И.Федоров: (Биобиблиогр. указ.). Мн., 1981;
Богуш А.А., Гончаренко А.М. Ф.И.Федоров: (К 90-летию со дня рождения) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 2001. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНКО́ЎСКІ Фёдар Міхайлавіч (21.9.1918, в. Клетнае Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 13.11.1989),
бел. мовазнавец, пісьменнік; заснавальнікбел.фразеалогіі. Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Д-рфілал.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1948). Працаваў настаўнікам. З 1953 у Мінскім пед. ін-це (у 1956—82 заг. кафедры). Даследаваў фанетыку, арфаэпію, лексіку, фразеалогію, граматыку бел.нар. і літ. мовы, яе гісторыю: «Дыялектны слоўнік» (вып. 1—3, 1959—70), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Беларуская фразеалогія» (1981), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (1983) і інш. Упершыню ў бел. мовазнаўстве раскрыў сутнасць перакладу фразеалагізмаў (немагчымасць даслоўнага перакладу, неабходнасць падбору адпаведнікаў у мове перакладу). Складальнік зборнікаў крылатых слоў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагічных і тлумачальных слоўнікаў: «Крылатыя словы і афарызмы: 3 беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962), «Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне» (1968), «Фразеалагічны слоўнік. Для сярэдняй школы» (1973, у сааўт.). Адзін з аўтараў і рэдактар дапаможнікаў для ВНУ («Сучасная беларуская літаратурная мова», 1976, і інш.). Пісаў навелы, апавяданні, літ. мініяцюры (кн. «Абразкі», 1975; «Прыпыніся на часіну», 1979; «І за гарою пакланюся», 1982; «Радасць і боль», 1984; «Само слова гаворыць», 1986; «З нялёгкіх дарог», 1988) і інш.
Тв.:
Пытанні культуры мовы. Мн., 1961;
Роднае слова. 2 выд.Мн., 1972;
Беларускія народныя параўнанні. Мн., 1973;
Беларуская мова. 3 выд.Мн., 1978;
Сучасная беларуская мова. Мн., 1984.
Літ.:
Шупенька Г. З любасцю да чалавека і яго слова // Шупенька Г. Цеплыня чалавечнасці. Мн., 1977;
Библиографический указатель по славянскому и общему языкознанию: Профессор Ф.М.Янковский. Самарканд, 1984;
Улюбёны ў роднае слова: Да 80-годдзя з дня нараджэння прафесара Ф.М.Янкоўскага. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАЛАГІЧНАЯ АНАТОМІЯ
Даследаванні па паталагічнай анатоміі на Беларусі вядуцца з 1923, з часу адкрыцця адпаведнай кафедры на мед. факультэце БДУ; яе заснавальнік — І.Т.Цітоў. Бел. вучоныя даследавалі паталагічную анатомію хвароб сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, з’явы перынатальнай і кішачнай паталогіі ў дзяцей і інш. Кафедры паталагічнай анатоміі ў 1934 створаны ў Віцебскім (загадчыкі Ю.В.Крылоў, А.А.Нікалаеў, І.Д.Хлопіна) і ў 1958 у Гродзенскім (В.А.Басінскі, Ю.Р.Бойка, Н.Ф.Сіляева) мед. універсітэтах, дзе вывучалі паталагічную анатомію і патагенез вострага панкрэатыту, змены злучальнай тканкі пры росце пухлін, тэраталогію і інш.Вял. колькасць высокакваліфікаваных спецыялістаў падрыхтаваў бел. паталагаанатам Ю.В.Гулькевіч і заснаваў навук. кірунак «Перынатальная паталогія». Па яго ініцыятыве ў 1967 пры кафедры паталагічнай анатоміі Мінскага мед. ін-та створана лабараторыя мед. генетыкі, якая з часам ператварылася ў Бел.НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў (дырэктар Г.І.Лазюк). З 1970 пачалася цэнтралізацыя паталагаанатамічнай службы Беларусі, з 1988 — арганізацыя абл. і Мінскага гар. паталагаанатамічных бюро. У 1991 створана кафедра паталогіі ў Гомельскім мед. універсітэце (Ю.І.Бандажэўскі, А.А.Голубеў). У наш час у Бел., Гродзенскім, Віцебскім мед. ун-тах вядуцца навук. даследаванні па пытаннях марфалогіі пухлін шчытападобнай залозы, павольных нейраінфекцый, захворванняў падстраўнікавай залозы. У ліку вядучых спецыялістаў у гэтай галіне І.А.Кірылава, Г.І.Краўцова, В.П.Кулажанка, М.К.Недзьведзь, Л.А.Пашкевіч, Л.К.Суркова, Я.Д.Чарствой, І.А.Швед і інш.
Літ.:
Гулькевич Ю.В., Недзьведь М.К. О развитии и достижениях патологической анатомии в Белорусской ССР // Архив патологии. 1972. №12;
Струков А.И., Серов В.В. Патологическая анатомия. М., 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎЧЭ́НКА Тарас Рыгоравіч (9.3.1814, в. Морынцы Звянігародскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 10.3.1861),
украінскі пісьменнік, мастак, рэвалюцыянер-дэмакрат; заснавальнік новай укр. л-ры і нац.літ. мовы. Вучыўся ў Пецярб.АМ у К.Брулова (1838—45). Як дваровы П.В.Энгельгарта жыў у Вільні (1829—31), потым у Пецярбургу. У 1838 з дапамогай Брулова, В.Жукоўскага і інш. выкуплены з прыгону. З 1845 працаваў у Кіеўскай археаграфічнай камісіі. За ўдзел у тайным Кірыла-Мяфодзіеўскім таварыстве арыштаваны і аддадзены ў салдаты (1847—57). Пасля ссылкі (з 1858) жыў у Пецярбургу. Прыхільнік рэв. шляху ліквідацыі прыгонніцтва, яднання слав. народаў у барацьбе за сац. і нац. вызваленне. Пісаць пачаў каля 1836—37. Выдаў зб. «Кабзар» (1840). Творы Ш. прасякнуты любоўю да радзімы, напісаны нар. мовай, вызначаюцца блізкасцю да фальклору, разнастайнасцю рытмаў, меладычнасцю. У ранняй яго творчасці (вершы, балады, паэмы «Кацярына», 1838, «Гайдамакі», 1841; драма «Назар Стадоля», 1843, і інш.) спалучэнне рамантызму з рэаліст. тэндэнцыямі. У паэме «Наймічка» (1845) стварыў яркі драм. вобраз жанчыны-маці. У паэмах «Сон» (1844), «Каўказ», «Ератык» (абедзве 1845), «Неафіты» (1857), цыклах «У каземаце» (1847), «Цары» (1848), паэзіі перыяду ссылкі, аповесцях «Княгіня» (1853), «Музыка» (1855) і інш.рэв. і антыпрыгонніцкія матывы. Аўтар паэм «Сляпая» (1842), «Князёўна» (1847), «Марына» (1848), «Юродзівы» (1857), «Марыя» (1859), балады «Сурочаная» (1837), трыпціха «Доля», «Муза», «Слава» (1858), аповесцей «Варнак» (1845), «Няшчасны», «Капітанша», «Блізняты» (усе 1855), «Мастак» (1856), «Прагулка з задавальненнем і не без маралі» (1856—58). Многія вершы Ш. сталі нар. песнямі.
Ш. — заснавальнікрэаліст. кірунку ва ўкр.выяўл. мастацтве. Майстар партрэта, гіст. і жанравых кампазіцый, ілюстрацый, натурных замалёвак, афортаў («Аўтапартрэт», 1840—41; «Кацярына», 1842; серыя афортаў «Жывапісная Украіна», выд. 1844, і інш.). За працы ў галіне гравюры атрымаў званне акадэміка (1860). Яго маст. спадчына прасякнута народнасцю, сац. накіраванасцю, гуманіст. пафасам. У 1969 устаноўлена Дзярж. прэмія Украіны імя Ш.
З Беларуссю Ш. ўпершыню пазнаёміўся ў час паездкі ў ліку дваровых з Украіны ў Вільню (1829); ён праязджаў праз Беларусь з Пецярбурга на Украіну ў 1843, потым з Кіева ў Пецярбург у 1847. Быў знаёмы з польскім і бел. мастаком Б.Залескім, літаратарамі Я.Баршчэўскім, Р.Друцкім-Падбярэскім, скульптарам М.Мікешыным. Цікавіўся бел. л-рай і фальклорам, успамінаў пра Беларусь у сваім «Дзённіку» (нап. 1857—58). Пра жыццё прыгонных беларусаў пісаў у аповесці «Музыка». Многія творы Ш. ўвайшлі ў бел. фальклор, сталі нар. песнямі. Яго паэзія паўплывала на творчасць Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Я.Лучыны і інш. Сувязям Ш. з Беларуссю прысвечаны арт. «Тарас Шаўчэнка і беларусы» Р.Зямкевіча (1911). Паэтыку Ш. даследаваў М.Багдановіч (арт. «Памяці Т.Р.Шаўчэнкі», «Краса і сіла: Спроба даследавання верша Т.Р.Шаўчэнкі», абодва 1914), перакладаў яго вершы на рус. мову. Ш. прысвяцілі свае творы бел. паэты (зб. «У вянок Т.Р.Шаўчэнку», 1939). Творчасць Ш. даследавалі і даследуюць С.Александровіч, В.Івашын, А.Мальдзіс, Э.Мартынава. На бел. мову яго творы пераклалі М.Аўрамчык, Р.Барадулін, П.Броўка, З.Бядуля, Н.Гілевіч, П.Глебка, С.Грахоўскі, С.Законнікаў, В.Зуёнак, М.Клімковіч, Я.Колас, К.Крапіва, А.Куляшоў, Я.Купала, Н.Мацяш, Я.Сіпакоў, Х.Чарнышэвіч.
Тв.:
Повне зібрання творів. Т. 1—6. Київ, 1963—64;
Бел.пер. — Наймічка. Мн., 1940;
Выбраныя вершы і паэмы. Мн., 1948;
Кабзар. 2 выд.Мн., 1952;
Кацярына. Мн., 1964;
Вершы. Паэмы. Мн., 1989;
Рус.пер. — Соч.Т. 1—4. М., 1977.
Літ.:
Ткаченко М.М. Літопис життя і творчості Т.Г.Шевченка. Київ, 1961;
Касіян В.І. Мистецтво Тараса Шевченка. Київ, 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛСУАРСІ (Galsworthy) Джон (14.8.1867, Кінгстан-Хіл, графства Сурэй, Вялікабрытанія — 31.1.1933),
англійскі пісьменнік. Скончыў Оксфардскі ун-т. Заснавальнік ПЭН-клуба (1921). Манум. эпапея Голсуарсі — хроніка сям’і Фарсайтаў — складаецца з дзвюх трылогій: «Сага пра Фарсайтаў» (раманы «Уласнік», 1906; «У пятлі», 1920; «Здаецца ў наём», 1921; навелы-інтэрлюдыі «Апошняе лета Фарсайта», 1918; «Абуджэнне», 1920) і «Сучасная камедыя» (раманы «Белая малпа», 1924; «Сярэбраная лыжка», 1926; «Лебядзіная песня», 1928; навелы-інтэрлюдыі «Ідылія», «Сустрэчы», абедзве 1927), ахоплівае жыццё Вялікабрытаніі канца 19 — 1-й трэці 20 ст. Ён аўтар зб-каў апавяданняў «Пад чатырма вятрамі» (1897), «На фарсайцкай біржы» (1930) і інш., раманаў «Віла Рубэйн» (1900), «Сядзіба» (1907), «Патрыцый» (1911), «Фрылэнды» (1915) і інш.; трылогіі «Канец главы» (раманы «Дзяўчына-сябар», 1931; «Квітнеючая пустыня», 1932; «Праз раку», 1933); п’ес «Сярэбраная скрынка» (1909), «Мёртвая хватка» (1920) і інш. Асэнсоўваў тэмы: уласніцтва і прыгажосць, уласніцтва і творчасць, «выхаванне пачуццяў» і духоўнае ўдасканаленне асобы, жыццё і мастацтва. Творам Голсуарсі ўласцівы эпічная шырыня, аб’ектыўнасць і шматграннасць у адлюстраванні рэчаіснасці, маштабнасць абагульненняў, спалучэнне псіхал. аналізу з гісторыка-сацыяльным, адметную функцыю ў іх выконвае разгорнутая сістэма сімвалаў. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, у т. л. праграмных «Алегорыя пра пісьменніка», «Некалькі труізмаў пра драматургію» (абодва 1909), «Туманныя думкі пра мастацтва» (1911), «Літаратура і жыццё» (1931) і інш. Нобелеўская прэмія 1932.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—16. М., 1962;
Собр. соч.Т. 1—8. М., 1983—87;
Конец главы. М., 1984.
Літ.:
Дубашинский И.А. «Сага о Форсайтах» Джона Голсуорси. М., 1978;
Дюпре К. Джон Голсуорси: Биогр.: Пер. с англ.М., 1986;
Дьяконова Н.Я. Джон Голсуорси, 1867—1933. Л.;
М., 1960;
Жантиева Д.Г. Джон Голсуорси // Жантиева Д.Г., Английский роман XX в., 1918—1939. М., 1965;