СЛАБАЖА́НКА,

вёска ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр Алексіцкага с/с і камунальнага унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 19 км на З ад горада і 24 км ад чыг. ст. Хойнікі, 121 км ад Гомеля. 405 ж., 158 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМАЛІ́ЦА вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Быхаў — Трылесіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на У ад горада і 22 км ад чыг. ст. Быхаў, 54 км ад Магілёва. 546 ж., 208 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СНЕ́ЖНАЯ,

вёска ў Галынкаўскім с/с Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПнУ ад гар. пас. і 14 км ад чыг. ст. Зэльва, 140 км ад Гродна. 318 ж., 118 двароў (2001). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СО́РАГІ,

вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на У ад г. Слуцк, 135 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Урэчча. 654 ж., 291 двор (2001). 2 дрэваапр. прадпрыемствы. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Міхайлаўская царква. Помнік землякам, які загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАНІСЛАВО́ВА,

вёска ў Малабахаўскім с/с Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 4 км на Пд ад г. Дуброўна, 110 км ад Віцебска, 14 км ад чыг. ст. Асінаўка. 504 ж., 215 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Станіславоўская сядзіба.

т. 15, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРА́Я ВАДВА́,

вёска ў Каменналаўскім с/с Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Лахва. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г. Шклоў, 27 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Лотва. 323 ж., 146 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРО́Е ПРЫБУ́ЖЖА,

вёска ў Міхееўскім с/с Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Проня, каля аўтадарогі Магілёў—Дрыбін. Цэнтр калгаса. За 4 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 65 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 242 ж., 100 двароў (2001). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРЫ́ ВО́СТРАЎ,

вёска ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Бярэзіна. Цэнтр Акцябрскага с/с і калгаса. За 30 км на ПнЗ ад г.п. Клічаў, 121 км ад Магілёва, 21 км ад чыг. ст. Нясята. 415 ж., 160 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́СЕЎКА,

вёска ў Вішнёўскім с/с Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна. -Цэнтр калгаса. За 30 км на Пд ад г. Бабруйск, 140 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 387 ж., 179 двароў (2001). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 15, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́ХАВА,

вёска ў Плотніцкім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 27 км на ПнЗ ад г. Столін, 248 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Прыпяць. 1162 ж., 470 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Пакроўская царква (1857).

т. 15, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)