СТА́СЕЎКА,
вёска ў Вішнёўскім с/с Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна. -Цэнтр калгаса. За 30 км на Пд ад г. Бабруйск, 140 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 387 ж., 179 двароў (2001). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 15, с. 168
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)