СМАЛІ́ЦА вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Быхаў — Трылесіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на У ад горада і 22 км ад чыг. ст. Быхаў, 54 км ад Магілёва. 546 ж., 208 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)