ЛОНГ (Long) Маргерыт Мары Шарлот (13.11.1874, г. Нім, Францыя — 13.2.1966),
французская піяністка, педагог. Вучылася ў Муз. ін-це ў Німе, потым у А.Мармантэля ў Парыжскай кансерваторыі (у 1906—40 выкладала ў ёй, з 1920 праф.). Шмат канцэртавала. Прапагандавала творчасць франц. імпрэсіяністаў і кампазітараў «Шасцёркі», выконвала прысвечаныя ёй творы М.Равеля, Д.Міё, Г.Фарэ і інш. Арганізавала з Ж.Цібо конкурс піяністаў і скрыпачоў (1943; з 1946 Міжнар. конкурс імя Л. — Ж.Цібо). Заснавала ўласную школу ігры на фп. на аснове распрацаванай ёю методыкі. Складальнік школы «Фартэпіяна» (1959). Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па фп. мастацтве.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Исполнительское искусство зарубежных стран. М., 1981. Вып. 9.
латышскі кампазітар, педагог, хар. дырыжор. Нар.арт. Латвіі (1960). Брат Язепса Медыньша і Яніса Медыньша. Скончыў 1-ы Рыжскі муз.ін-т па класах скрыпкі, аргана і фп. (1905), удасканальваўся ў Берліне. З 1917 дырэктар муз. вучылішча ў Сызрані, з 1921 — Нар. кансерваторыі ў Елгаве. З 1944 выкладаў у Латв. кансерваторыі (з 1945 праф., у 1948—51 рэктар). Адзін з гал. дырыжораў рэсп. Пеўчых свят (1948—70). Творчая спадчына М.-кампазітара ўключае пераважна хар. музыку і інстр. канцэрты, у т. л. для кларнета з арк. (1948), і інш.Складальнік песенных зборнікаў для школ. Аўтар кніг «Асновы харазнаўства» (1956), «Сілуэты» (аўтабіяграфія, 1968), «Методыка выкладання дырыжорска-харавых дысцыплін» (выд. 1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕНАДАВЕ́Ц Аляксей Міхайлавіч (н. 12.2.1958, в. Чухава Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фалькларыст, літ.-знавец, краязнавец. Д-рфілал.н. (1995). Скончыў Гомельскі ун-т (1980) і працаваў у ім у 1985—89. З 1992 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе бел. міфалогію, краязнаўства, бел. фальклор, узаемасувязі л-ры з фальклорам і міфалогіяй: манаграфіі «Пакланіцеся дубу», «Святло таямнічага вогнішча» (абедзве 1993), «Каму пакланяліся продкі» (1996), «За смугою міфа», «Чорт у легендах і паданнях беларусаў» (абедзве 1999); складальнік зб-каў назваў населеных пунктаў паводле легенд і паданняў «Міншчына» (1998), «Гродзеншчына» (1999).
Тв.:
Крэпасць на Бярэзіне. Мн., 1993;
Брэстчына. Мн., 1995;
Тэадор Нарбуг. Мн., 1996;
Летапіс горада на Бярэзіне (1387—1917). Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПАНО́ВІЧ Яўген Нічыпаравіч (27.9.1929, в. Холма Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 12.12.1987),
бел. мовазнавец, фалькларыст. Скончыў БДУ (1956). Працаваў настаўнікам. З 1960 у «Вучэбна-педагагічным выдавецтве» (з 1964 заг. рэдакцыі), у 1967—70 заг. рэдакцыі ў выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з 1971 гал.рэд.выд-ва «Народная асвета», у 1979—82 заг. рэдакцыі ў выд-ве «Навука і тэхніка». Займаўся бел. лексікаграфіяй. Самая грунтоўная лексікаграфічная праца Р. — слоўнікі назваў населеных пунктаў Беларусі па абласцях: Віцебскай (1977), Брэсцкай (1980), Мінскай (1981), Гродзенскай (1982), Магілёўскай (1983), Гомельскай (1986). Складальнікзб. «Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі» (1958, 2-е выд. 1974), аўтар «Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў» (1979, з А.І.Болсунам), апавяданняў для дзяцей, перакладаў з інш. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЦЭ́ВІЧ Арсен Восіпавіч (1848, Мінская губ. — пасля 1915),
бел. археограф і гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1872). З 1901 працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі. Складальнік падручнікаў па рас. гісторыі для гімназій (13-е выд., 1911), прадмоў да 35-га і 38-га тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі», у якіх на падставе вывучэння інвентароў апісаў эвалюцыю феад. рэнты на Беларусі, «Хрэстаматыі па гісторыі Заходняй Расіі» (1892). Яго манархічна-клерыкальныя погляды пасля 1905 сталі больш ліберальныя.
Тв.:
Краткий исторический очерк Виленской комиссии для разбора и издания древних актов, 1864—1906. Вильна, 1906;
Русские крестьяне под владычеством Литвы и Польши: Краткий ист. очерк. Вильна, 1911.
Літ.:
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 117—120.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАЗНА́ Лявон Цімафеевіч (4.2.1929, в. Новае Сяло Талачынскага р-на Віцебскай вобласці — 15.8.1972),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1968). У выніку падарожжаў па Беларусі ў 1950—60-я г. падрыхтаваў альбомы «Беларускае народнае адзенне», «Беларуская народная вопратка», «Арнамент паўднёвай Беларусі», «Тканіны Гродзеншчыны» і вял. серыю жывапісных і графічных пейзажаў Беларусі. Паводле яго эскізаў створаны касцюмы для ансамбляў песні і танца (Гродзенскага «Нёман», Смаргонскага імя Агінскага, Навагрудскага «Свіцязь» і інш.). У 1966—69 гал. мастак Маст. фонду Беларусі. Працаваў у тэхніках жывапісу («Зязюленька», «Народны спявак Моніч», аўтапартрэт, партрэт «Маці»), акварэлі («Стары Мінск», «Гаспадар»), пастэлі («Старая», «Мястэчка»), вітраж («Будаўніца»), графікі і інш.Складальнік альбома «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, 2-е выд. 1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВІН Мікалай Фёдаравіч (8.12.1837, с. Карытава Пскоўскай вобл., Расія — 25.6.1904),
расійскі ваен. гісторык. Акад. Пецярбургскай АН (1890). Ген.-лейт. (1888). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1862). З 1869 служыў пры Гал. штабе для ваен.-гіст. работ. Чл.Ваен.-вучонага к-та (з 1882) і Імператарскага рус.гіст.т-ва (з 1884), вучоны сакратар Пецярбургскай АН (з 1893), рэдактар час. «Русская старина» (з 1896). Складальнік і рэдактар зб-каў дакументаў «Айчынная вайна ў пісьмах сучаснікаў (1812—1815 гг.)» (1882), «Далучэнне Крыма да Расіі» (т. 1—4, 1885—89) і інш. Аўтар кн. «Гісторыя Крымскай вайны і абароны Севастопаля» (нап. 1874, выд.т. 1—3, 1900), «Гісторыя вайны і панавання рускіх на Каўказе» (т. 1—6, 1871—78), «Пугачоў і яго саўдзельнікі» (т. 1—3, 1884) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКАВЕ́Ц Ларыса Піліпаўна (н. 15.2.1939, Мінск),
бел. музыказнавец, фалькларыст, медыявіст. Канд. мастацтвазнаўства (1978). Скончыла Бел. кансерваторыю (1966). З 1965 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Даследуе кантавую культуру Беларусі, бел.нар. песню (пераважна яе стылістыку і натаванне), стараж.-рус. і бел.знаменны спеў. Прапагандуе канты ў жывым гучанні. Аўтар вучэбна-метадычных прац, радыё- і тэлеперадач на фалькл. тэмы, складальнікзб. «Беларускія канты» (1992), дапаможніка «Беларускія народныя абрады» (1994).
Тв.:
Кантовая культура в Белоруссии. Мн., 1975;
К истории рукописною сборника // Вопросы теории и истории музыки. Мн., 1976;
Из истории древнерусского знаменного пения // Вопросы музыкознания. Мн., 1981;
Ананчыцкія спявачкі // Беларусь. 1983. № 1;
Об одном типе купальских песен // Памяти К.Квитки. М., 1983;
Народные песни на стихи Янки Купалы // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1983. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯШО́ВА Валянціна Аркадзеўна (н. 27.1.1936, Мінск),
бел.літ.-знавец, перакладчыца. Дачка А.А.Куляшова. Скончыла Маскоўскі ун-т (1958). З 1960 жыла ў Балгарыі. У 1967—71 выкладала ў БДУ, працавала на Бел. тэлебачанні, у час. «Вожык». Літ. дзейнасць пачала ў 1961 як перакладчыца з балг. мовы. У бел. друку выступае з 1984. Піша на бел. і рус. мовах. Аўтар кн. пра бацьку «Лясному рэху праўду раскажу...» (1989). Складальнікзб. Куляшова «Маналог», яго «Выбраных твораў» (т. 1—2, абодва 1989), фотаальбома «Аркадзь Куляшоў» (1985), на балг. мове зб. «Беларускія апавяданні» (1968). Перакладае з балг. і польск. на бел. мову, з бел. на балг. і рус. мовы. Пераклала на рус. мову раман П.Вежынава «Вагі» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКРА́САВА Марыя Аляксандраўна (н. 13.11.1928, Масква),
расійскі мастацтвазнавец. Чл.-кар.АМСССР (з 1990). Д-р мастацтвазнаўства (1983), праф. (1986). Засл. дз. маст. Расіі (1991). Скончыла Маскоўскі ун-т (1954). З 1971 працуе ў НДІ тэорыі і гісторыі выяўл. мастацтваў Рас.АМ. Даследуе рус.нар. мастацтва. У агульных тэарэт. працах закранае праблемы і бел.нар. мастацтва. Аўтар кніг «Мастацтва Палеха» (1966), «Айчынная вайна 1812 г. і рускае мастацтва» (1969, з С.М.Зямцовым), «Сучаснае народнае мастацтва» (1980), «Палехская мініяцюра» (2-е выд.), «Народнае мастацтва як частка культуры: Тэорыя і практыка», «Народнае мастацтва Расіі: Народная творчасць як свет цэласнасці» (усе 1983). Адна з аўтараў зб. «Мастацтва ансамбля: Мастацкі прадмет, інтэр’ер, архітэктура, асяроддзе» (1988). Аўтар-складальнік альбома-анталогіі «Руская лакавая мініяцюра» (1994). Дзярж. прэмія Расіі імя Рэпіна 1989.