СЦЕПАНЦЭ́ВІЧ Калерыя Іосіфаўна (н. 21.3.1926, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. музыказнавец, педагог. Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Канд. мастацтвазнаўства (1982). Праф. (1982). Скончыла Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1953). З 1945 выкладчык муз.навуч. устаноў у Горкім і Маскве, з 1957 — Бел. акадэміі музыкі (у 1963—86 прарэктар, заг. кафедры, з 1987 праф.). Даследуе праблемы муз. выхавання і адукацыі, выканальніцтва, творчасць рус. і бел. кампазітараў. Аўтар прац: «Варыяцыйнасць у опернай творчасці М.І.Глінкі» (1966), «Новыя тэндэнцыі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва: (Канец 50-х — першая палова 70-х гг.)» (1981). Сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (М., 1976) і інш.Складальніккн. «З гісторыі музыказнаўства ў Беларусі: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 1932—1992» (2002), складальнік і рэдактар н.-д. зб-каў «Пытанні музыказнаўства» (1981), «Даследаванні пра музыку» (1985), метадычных дапаможнікаў, праграм для дзіцячых муз. школ, ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМЕНО́ПУЛ (Armenopulos) Канстанцін (1310 — 80 ці 1383),
візантыйскі юрыст, складальнік практычнага дапаможніка па рымскім праве «Настаўленне да законаў, або Шасцікніжжа» (5 кніг пра розныя пытанні цывільнага права і адна пра злачынствы і пакаранні). Некаторыя палажэнні «Шасцікніжжа» мелі сілу закону (у Грэцыі) або былі крыніцай мясцовага права (у Бесарабіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЖВІДАС (Mažvydas) Марцінас (каля 1510—21.5.1563),
літоўскі пісьменнік; пачынальнік літ. пісьменнасці. Скончыў Кёнігсбергскі ун-т (1548). Склаў і выдаў першую літ. кнігу «Простыя словы катэхізіса» (1547), якая акрамя катэхізіса ўключала буквар, некалькі песнапенняў рэліг. характару, вершаваную прадмову М. пра становішча тагачаснага літ. сялянства. Складальніккн. «Песні хрысціянскія» (ч. 1—2, 1566—70) і інш. выданняў рэліг. зместу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЙВАЛ Валерый Яўгенавіч (н. 3.7.1955, г. Вышні Валачок Цвярской вобл., Расія),
бел. мастацтвазнавец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў С.-Пецярбургу (1977). У 1977—89 працаваў у Нац.маст. музеі Беларусі. Даследуе бел., а таксама італьян., ісп., ірл., англ. мастацтва. Аўтар-складальнік буклетаў пра мастакоў У.Пасюкевіча (1987), Каміля-Камала (1992), альбома «Брэсцкая крэпасць-герой у творчасці мастакоў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ГЕР (Seeger) Піт (н. 3.5.1919, г. Нью-Йорк),
амерыканскі спявак, кампазітар, паэт. Выканаўца блюзаў, спірычуэл, балад, антыфаш. песень, песень пратэсту (пад уласны акампанемент на банджа ці гітары). Узначальваў рух за адраджэнне амер.нар. песні. У рэпертуары таксама песні рас. кампазітараў і рус.нар. песні. Здымаўся ў кіно. Складальнікзб.амер.нар. песень, аўтар падручніка «Як іграць на 5-струнным банджа» (2-е выд. 1954).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́Ў Мікола (Мікалай Іванавіч; 8.5.1934, в. Заполле Віцебскага р-на — 25.11.1991),
бел. графік, мастацтвазнавец, пісьменнік. Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1959). Працаваў на радыё, у ІМЭФАН Беларусі, з 1963 гал. мастак Дзяржкамвыда Беларусі. Аформіў кнігі: «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.» (1980), «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984, усе разам з Г.М.Галубовічам), «Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну» (1985; складальнік і аўтар тэксту), «Беларуская кніжная графіка» (1987), «Беларускі палітычны плакат» (1989; складальнік і аўтар тэксту, з Галубовічам) і інш. У творчасці відавочны асэнсаванне лепшых здабыткаў сусв. кнігамастацтва, сувязь з нац.маст. традыцыямі. Пісаў на рус. і бел. мовах. Аўтар зб-каў вершаў і казак «Веснавая завязь» (1962), «Мішка-пілот» (1966), «Карусель» (1971), «Касмалёт» (1979), «Зямля ў квецені» (1983), «Касманаўтам быць хачу» (1984) і інш., мастацтвазнаўчых даследаванняў пра бел. мастакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАДРУКАВА́НАЯ КНІ́ГА, старадрукі,
умоўная назва кніг, выдадзеных у пэўнай краіне на працягу некат. перыяду пасля ўзнікнення ў ёй кнігадрукавання. Храналагічныя рамкі ўжывання тэрміна «С.к.» ў розных краінах не супадаюць. Зах.-еўрап. кнігі, выдадзеныя ў 15 ст., называюць інкунабуламі, кнігі І-й пал. 16 ст. — палеатыпамі. У Расіі старадрукамі называюць кнігі 16—17 ст. (зрэдку і 18 ст.). Кнігі першага ўсх.-слав. і бел. першадрукара Ф.Скарыны, С.к. кірыліцкага шрыфту, выдадзеныя на Беларусі ў 16—18 ст., улічаны ў паказальніках «Бібліяграфічны спіс беларускіх старадрукаваных выданняў XVI—XVIII стст.» (складальнік Г.Я.Галенчанка, 1961), «Каталог беларускіх выданняў кірыліцкага шрыфту XVI—XVII стст.» (складальнік В.І.Лук’яненка; вып. 1—2, 1973—75), «Кніга Беларусі» (1986). Апісанню ўсх.-слав. старадрукаў прысвечаны каталогі выданняў кірыліцкага шрыфту, складзеныя кнігазнаўцамі А.С.Зёрнавай, І.В.Паздзеевай, Я.Л.Неміроўскім, Ю.А.Лабынцавым, Я.Дз.Ісаевічам, Т.А.Быкавай і інш. С.к., выдадзеныя на Беларусі на замежных мовах, найб. шырока прадстаўлены ў «Польскай бібліяграфіі» К.Эстрэйхера. С.к. збіраюцца, зберагаюцца і навукова апрацоўваюцца ў многіх б-ках свету. На Беларусі самыя вял. калекцыі старадрукаў захоўваюцца ў Нац. б-цы Беларусі і Цэнтр.навук. б-цы імя Я.Коласа Нац.АН Беларусі.
англійскі муз. дзеяч, крытык. Па прафесіі інжынер. З 1850 сакратар Т-ва мастацтваў, з 1852 сакратар, з 1873 чл. дырэкцыі Хрустальнага палаца ў Лондане (пісаў анатацыі да канцэртаў у 1856—96). У 1882—94 першы дырэктар Каралеўскага муз. каледжа. Вядомы як складальніквял. энцыклапедычнага «Слоўніка музыкі і музыкантаў» (т. 1—4, з дадатковым, 1879—89, шмат разоў перавыдаваўся). Аўтар кн. «Бетховен і яго дзевяць сімфоній» (1896).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗНЯЧУ́К Леанід Мікалаевіч (5.8.1929, Мінск — 1.2.1981),
бел. геолаг. Канд. геолага-мінералагічных навук (1963). Скончыў БДУ (1950). З 1969 у Ін-це геахіміі і геафізікі (цяпер Ін-тгеал. навук) АН Беларусі. Навук. працы па стратыграфіі, палеагеаграфіі, геамарфалогіі і палеапатамалогіі антрапагену. Складальнікнайб. дасканалай стратыграфічнай схемы антрапагенавай сістэмы Беларусі (1981). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Літ.:
Санько А.Ф., Фещенко Ф.С. Творческий вклад Л.Н.Вознячука в развитие геологии плейстоцена // Проблемы плейстоцена. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙЦВАЛЬД (Kreutzwald) Фрыдрых Рэйнхальд (26.12.1803, вол. Йыэперэ, Ракверэскі р-н, Эстонія — 25.8.1882),
эстонскі пісьменнік, фалькларыст, асветнік; пачынальнік эст.нац. л-ры. Скончыў Дэрпцкі ун-т (г. Тарту, 1833). Дэбютаваў у 1830-я г. (публіцыстычныя і фалькл.-этнагр. артыкулы). Аўтар сатыр. апавяданняў, кнігі вершаў «Песні вірускага спевака» (1865). Збіральнік і складальнікэст.нар. эпасу «Калевіпоэг» (выд. 1857—61), зб-ка літаратурна апрацаваных «Старадаўніх эстонскіх народных казак» (1866). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Б.Сачанка.