склада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто складае што-н., аўтар.

|| ж. склада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. склада́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склада́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. склада́льнік склада́льнікі
Р. склада́льніка склада́льнікаў
Д. склада́льніку склада́льнікам
В. склада́льніка склада́льнікаў
Т. склада́льнікам склада́льнікамі
М. склада́льніку склада́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

склада́льнік м. (автор) состави́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

склада́льнік, ‑а, м.

Той, хто стварае што‑н., аўтар. Гімн працы складае народ беларускі, І першы складальнік — бяссмертны Купала. Ставер. Старому так гулка чуліся гэтыя словы складальніка музыкі, што аж сэрца заходзілася ў яго ўпалых грудзях. Кірэенка. // Той, хто кампануе, падбірае матэрыялы для чаго‑н. Складальнік хрэстаматыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

летапі́сец, -пі́сца, мн. -пі́сцы, -пі́сцаў, м.

Складальнік летапісаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біёграф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Складальнік чыёй-н. біяграфіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́зачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Складальнік або расказчык казак (у 1 знач.).

|| ж. ка́зачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слага́тель уст. склада́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каталагіза́тар, ‑а, м.

Складальнік каталога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склада́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да складальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)