ТУРЦЭ́ВІЧ Арсен Восіпавіч (1848, Мінская губ. — пасля 1915),

бел. археограф і гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1872). З 1901 працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі. Складальнік падручнікаў па рас. гісторыі для гімназій (13-е выд., 1911), прадмоў да 35-га і 38-га тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі», у якіх на падставе вывучэння інвентароў апісаў эвалюцыю феад. рэнты на Беларусі, «Хрэстаматыі па гісторыі Заходняй Расіі» (1892). Яго манархічна-клерыкальныя погляды пасля 1905 сталі больш ліберальныя.

Тв.:

Краткий исторический очерк Виленской комиссии для разбора и издания древних актов, 1864—1906. Вильна, 1906;

Русские крестьяне под владычеством Литвы и Польши: Краткий ист. очерк. Вильна, 1911.

Літ.:

Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 117—120.

М.Ф.Турцэвіч.

т. 16, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)