невялікая група песень летняга цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы ў многіх земляробчых народаў свету. Спяваліся ў час касьбы і ўборкі сена. Перадаюць атмасферу касавіцы, клопат селяніна пра тое, каб своечасова ўправіцца з работай на сенажаці. К.п. пераважна лірычнага характару, у іх трапляюцца элементы рамант. ўспрымання касецкай працы («Касары косяць, вецер павявае, // Шаўкова трава на касу палягае»), паказаны яе размах («Пакосяць усе горы і даліны»), чуецца скарга касцоў на пана-прыгонніка, цяжар працы («Ой, да бокам, хмарачка, бокам»). Тэматыка К.п. уключае і любоўныя матывы («Зажурылася маладая ўдовушка», «Ветрык вее, сонейка грэе»), закранае сямейныя адносіны («На балоце касец косіць»). Некат. з іх маюць жартоўную афарбоўку. Для паэтыкі К.п. характэрна выкарыстанне вобразаў прыроды (дуброва, луг, скошаная трава, лёгкі ветрык, сонца, хмара і інш.), якія ствараюць натуральны фон працы касцоў. Мелодыка асобных К.п. набліжаецца да жніўных песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРА́ФІЯ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
галіна эканамічнай геаграфіі, якая вывучае размяшчэнне і тэр. арганізацыю насельніцтва, яго месца ў працэсе грамадскай вытв-сці і ва ўзаемадзеянні з прыродным асяроддзем. Цесна звязана з дэмаграфіяй, этнаграфіяй, сацыялогіяй.
Вылучаюць 2 асн. кірункі: даследаванне насельніцтва асобных краін і іх частак (правінцый, штатаў, абласцей, эканам. раёнаў) і даследаванне тэр. сістэм населеных месцаў з аналізам рэгіянальных адрозненняў у тыпах і формах рассялення. Вывучае рэгіянальныя адрозненні ва ўзнаўленні (натуральны рух) насельніцтва у яго дэмаграфічнай структуры, сацыяльны, этнічны склад, працоўныя рэсурсы і іх выкарыстанне, інтэнсіўнасць, склад і напрамак міграцый, шчыльнасць насельніцтва і тыпы засялення тэрыторыі, рэгіянальныя адрозненні ў спосабе жыцця, сувязь рассялення насельніцтва з размяшчэннем вытв. сіл. У адпаведнасці з гэтым фарміруюцца раздзелы геаграфіі насельніцтва: геаграфія паселішчаў, геаграфія працоўных рэсурсаў, геаграфія міграцый. Выкарыстоўвае метады статыстычнага, картаграфічнага, матэм. аналізу. Даследаванні па геаграфіі насельніцтва выкарыстоўваюць для тэр. планавання, паляпшэння тэр. арганізацыі насельніцтва і горадабудаўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БІНСКАЯ ІНКРУСТА́ЦЫЯ,
агульнапрынятая назва дэкар.-прыкладных вырабаў Жлобінскай фабрыкі інкрустацыі. Куфэркі, пано чорнага або карычневага колеру. аздабляюць у тэхніцы аплікацыі ўзорыстымі кампазіцыямі з залацістай ці паліхромнай саломкі. Нарэзаныя квадрацікамі, ромбікамі, прамавугольнічкамі кавалачкі разгладжаных саломінак наклейваюцца на драўляную аснову, потым вырабы пакрываюць слоем бясколернага лаку. Промысел заснаваны на мясц.нар. традыцыях аплікацыі саломкай куфэркаў, сальніц, рамак для фотаздымкаў і інш.
У пач. дзейнасці ф-кі геам. дэкор паўтараў тканыя нар. вырабы, кавалачкі саломкі фарбавалі ў розныя колеры. Пазней майстры выпрацавалі ўласны стыль аплікацыі, адмовіліся ад паліхроміі, падкрэсліваючы натуральны колер саломы. Дробнаўзорысты геам. малюнак вызначаецца гарманічным спалучэннем розных адценняў кавалачкаў саломы — ад амаль белага да светла-карычневага. Часта вырабы паводле канструкцыі і характару размяшчэння дэкору імітуюць куфры. Кампазіцыі пано адлюстроўваюць сцэнкі з жыцця, фалькл., літ. і казачныя сюжэты. Сярод майстроў М.В. і В.Н.Дзехцярэнкі, В.П.Котаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁД,
салодкае, сіропападобнае рэчыва, якое пчала меданосная выпрацоўвае з нектару кветак; прадукт харчавання, корм для пчол. Падзяляюць на натуральны (кветачны, падзевы мёд), экспрэсны, які пчолы выпрацоўваюць з цукр. сіропу ці натуральнага М. з лек. дабаўкамі) і штучны (без удзелу пчол; шляхам інвертавання цукрозы сернай к-той пры выпарванні соку кавуна, дыні, гарбуза, цукр. буракоў, вінаграду). У залежнасці ад меданосных раслін бывае ліпавы, грэчкавы, верасовы і інш. Каларыйнасць М. 315—335 ккал на 100 г. У спелым кветачным М. ў сярэднім да 20% вады, 75% вугляводаў (30—40% фруктозы, 25—37% глюкозы, 0,4—1,3% цукрозы) і каля 5% інш. рэчываў [амінакіслоты, ферменты, мінер. рэчывы, вітаміны (B2, PP, C, B6 і інш.), антыбактэрыяльныя рэчывы]. Пры захоўванні крышталізуецца, пры гэтым харч. і лек. якасці зберагаюцца. Бывае алергія да М.; магчымы атручэнні, калі пчолы сабралі нектар з кветак ядавітых раслін (напр., аканіту, багуну). Ужываецца ў лек. мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАРЭГУЛЯ́РНЫЯ ПАЛІМЕ́РЫ,
палімеры, лінейныя макрамалекулы якіх складаюцца з манамерных звёнаў аднолькавай або розных прасторавых канфігурацый, што чаргуюцца паводле пэўнай заканамернасці.
Канфігурацыя асобных звёнаў вызначаецца прасторавым размяшчэннем замяшчальнікаў вакол цэнтраў стэрэаізамерыі — тэтраэдрычнага атама вугляроду, падвойнай сувязі або цыкла (гл.Прасторавая ізамерыя). Упарадкаванае размяшчэнне эквівалентных цэнтраў стэрэаізамерыі ў асн. ланцугу наз.тактычнасцю. Палімер, у якім кожнае манамернае звяно мае адзін Цэнтр стэрэаізамерыі, наз.ізатактычным, калі канфігурацыі гэтых цэнтраў аднолькавыя, або сіндыятактычным, калі суседнія цэнтры маюць процілеглыя канфігурацыі. Да С.п. адносяць каўчук натуральны (1,4-цыс-поліізапрэн), гутаперчу (1,4-транс-поліізапрэн), цэлюлозу і некат. яе вытворныя, якія, як і большасць сінт. С.п., маюць ізатактычную структуру. Асн. адрозненне С.п. ад нерэгулярных (атактычных) — здольнасць С.п. утвараць трохвымерныя крышталі. У прам-сці выпускаюць шэраг С.п. (напр., ізатактычны поліпрапілен, стэрэарэгулярны бутадыенавы каўчук), якія маюць лепшыя фіз.-хім. ўласцівасці, чым адпаведныя атактычныя палімеры. Гл. таксама Высокамалекулярныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРО́ЗІС (ад грэч. heteroiōsis змена, ператварэнне),
«гібрыдная сіла»; паскарэнне росту, павелічэнне памераў, павышэнне жыццяўстойлівасці і пладавітасці гібрыдаў першага пакалення ў параўнанні з бацькоўскімі формамі раслін або жывёл. У другім і наступных пакаленнях гетэрозіс звычайна затухае. Тэрмін «гетэрозіс» прапанаваў Дж.Шэл у 1914. Існуюць тэорыі гетэрозісу: дамінавання, або звышдамінавання (гетэразігота пераважае гомазіготу), узаемадзеяння дамінантных спрыяльных генаў — генетычны (генны, храмасомны) баланс. Гетэрозіс шырока выкарыстоўваюць як прыём павышэння ўраджайнасці с.-г. раслін і прадукцыйнасці свойскіх жывёл, напр. у жывёлагадоўлі пры міжвідавых, міжпародных і ўнутрыпародных скрыжаваннях, у птушкагадоўлі — для атрымання бройлераў, у раслінаводстве — гібрыднага насення кукурузы, жыта, памідораў, цыбулі, гуркоў і інш.
Адрозніваюць гетэрозіс натуральны — перавагу гібрыда па якой-небудзь прыкмеце над лепшым з бацькоў і гетэрозіс гіпатэтычны — перавагу гібрыда над сярэдняй велічынёй, характэрнай для абодвух бацькоў. У раслін гетэрозіс падзяляюць на рэпрадукцыйны (найб. развіццё рэпрадукцыйных органаў, павышаная здольнасць да размнажэння, ураджайнасць і інш.), саматычны (магутнае развіццё вегетатыўных частак раслін) і адаптыўны (павышэнне прыстасаванасці гібрыдных асобін да ўмоў асяроддзя, іх канкурэнтаздольнасці ў барацьбе за існаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІ́ВА (Prunus),
род кветкавых раслін сям. ружавых. Больш за 30 відаў (паводле інш. звестак каля 400). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 від — С. калючая, або цёрн. занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на ўзлесках, у драбналессі і хмызняках прырэчных тэрас на Пд рэспублікі. Культывуецца некалькі відаў пладовых культур С.: алыча; амерыканская (P. americana); дамашняя (P. domestica) — натуральны гібрыд скрыжавання цёрну з алычой, вядома больш за 3 тыс. гадоў; кітайская (P. salicina); цярновая (P. insititia).
Лістападныя кусты або дрэвы выш. 3—12 м. Лісце суцэльнае, зубчастае, эліпсоіднае, з кароткім чаранком. Кветкі двухполыя, адзіночныя або ў пучках. белыя, радзей зеленаватыя, ружовыя Плод — сакаўная касцянка з бакавой баразёнкай, бледна-зялёная, жоўтая, чырв., фіялетавая, чорна-сіняя, з васковым налётам. Плады спажываюцца ў ежу, з іх гатуюць сокі, кампоты, марынады, варэнне, глазураваныя фрукты, з высокацукровых сартоў — чарнасліў. Харч., меданосныя, дэкар., лек., тэхн. (драўніна і камедзь) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНДА́ЦЫЯ (ад лац. fundatio заснаванне),
у ВКЛ ахвяраванне манастырам, храмам і інш. установам зямельных угоддзяў, грошай, каштоўнасцей і інш. Ахвяраванні (фундушы) звычайна рабілі феадалы або дзяржава для заснавання пераважна духоўных устаноў і іх матэрыяльнага забеспячэння. У ВКЛ у 15—пач. 16 ст. вядомы Ф. каталіцкім рэліг. установам. Паводле пастановы 1481 вял. князя літ. Казіміра буд-ваправасл. храмаў на тэр.ВКЛ было забаронена і толькі ў 1507 датавана першая пасля амаль 30-гадовага перапынку грамата аб Ф. на правасл. царкву. Асн. формай Ф. дзяржавы і насельніцтва на цэрквы і касцёлы ў 1-й пал. 16 ст. была дзесяціна — натуральны падатак збожжам. У выніку правядзення валочнай памеры дзесяціна ў дзярж. уладаннях адмянялася, а цэрквы і касцёлы надзяляліся зямлёй (1—2 валокі). Ахвяраванні і завяшчанні асобных феадалаў на карысць царквы былі разнастайныя: зямля з сялянамі, пустаўшчыны, сенажаці, лясы, гар. юрыдыкі, вёскі, маёнткі, грошы, каштоўнасці, рухомая маёмасць і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЧПАДА́ТАК, харчовы падатак,
цвёрда фіксаваны (20% чыстага прадукту сял. працы, потым 10% ураджаю) натуральнысял. падатак на хлеб, бульбу, алейнае насенне, мяса, яйкі, масла, воўну і інш. прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, уведзены дэкрэтам ВЦВК РСФСР ад 11.3.1921 замест харчразвёрсткі. Неўзабаве быў уведзены і ў БССР. Бяднейшыя сяляне (менш за 1 дзес. ворнай зямлі) вызваляліся ад яго поўнасцю, калект. гаспадаркі мелі падатковыя льготы. Увядзенне Х. ў загадзя вызначаным памеры (меншым за харчразвёрстку) стварала ў сялян матэрыяльныя стымулы для паляпшэння земляробства і павелічэння вытв-сці с.-г. прадуктаў. Значна пашырыліся пасяўныя плошчы збожжавых і бульбы. Дэкрэт ВЦВК і СНКСССР ад 10.5.1923 увёў адзіны с.-г. падатак, які павінен быў забяспечыць абкладанне кожнай сял. гаспадаркі з улікам памераў яе даходаў, колькасці зямлі, свойскай жывёлы і інш. Сяляне павінны былі плаціць падатак 15 ліст. і 15 студз. кожнага года. З 1924 збіраўся толькі грашовы падатак (да 5% даходаў сял. двара).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАПІРО́ЎКА (франц. draperie),
размяшчэнне і агульны характар складак адзення або тканіны; адзін са сродкаў стварэння маст. вобраза. Выкарыстоўваецца ў афармленні інтэр’ераў грамадскіх і жылых будынкаў, тэатр.-дэкар. і выяўл. мастацтве.
У мастацтве сярэдневякоўя Д. вызначалася кампазіцыйнай умоўнасцю, хавала чалавечую фігуру, не выяўляла яе пластыкі, руху, характарнасці. Для жывапісных твораў характэрна Д. ў выглядзе вял. колеравых плям, падзеленых каліграфічнымі лініямі. У мастацтве Адраджэння падкрэслівала жыццёвасць, адчувальнасць фігуры. Напружаны дынамізм барока выявіўся ў паказе імклівага, стыхійнага руху складак. У мастацтве класіцызму ўраўнаважанасць Д. садзейнічала стварэнню абстрактна ідэалізаванага вобраза. Для рамантызму характэрна неспакойная, рухомая Д., што падкрэслівала ўсхваляванасць агульнага вобразнага ладу. У рэаліст. мастацтве 19 ст. Д. мела натуральны характар, набліжаны да матэрыяльнай адчувальнасці.
Разнастайнасцю вызначаецца Д. ў творах бел. мастакоў. Насычаны каларыт, пастознасць пісьма надаюць ёй дэкар. характар у творах М.Станюты і М.Філіповіча. Рысы экспрэсіўнасці мае яна ў творах А.Анікейчыка, М.Данцыга, А.Кашкурэвіча, М.Савіцкага і інш. Імкненнем да макс. выразнасці Д. вызначаюцца творы А.Марачкіна, М.Селешчука, У.Тоўсціка.