Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
натура́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны. Белавежская пушча — адзінае месца.. [на Беларусі], дзе зубры ў натуральных умовах жывуць.«Маладосць».[Бухгалтар:] — Адзіным натуральным рубяжом, які аддзяляў дрыгавічоў ад драўлян, з яўлялася Прыпяць.В. Вольскі.
2. Абумоўлены законамі прыроды. Натуральны прырост насельніцтва. Натуральная смерць.
3. Які існуе ад прыроды, прыроджаны. Натуральны колер твару. Натуральны імунітэт.
4. Сапраўдны, прыроднага паходжання; проціл. штучны. Натуральны шоўк. Натуральная кава.
5. Які адпавядае рэчаіснасці; сапраўдны. Натуральнае асвятленне. □ Зялёнае ўбранне .. [дрэў] станавілася амаль натуральным, калі месяц хаваўся.Кулакоўскі.Пасярэдзіне двара моўчкі стаіць мармуровая, у натуральную велічыню, копія з фларэнтыйскага Давіда.Караткевіч.
6. Нармальны, звычайны. Пакой зноў набыў свой натуральны выгляд.Мурашка.// Звычайны для каго‑н., просты. Глінскі ўвайшоў у сваю ролю, голас яго пагучнеў, жэсты сталі больш натуральнымі і выразнымі.Кулакоўскі.
7. Які ўтвараецца, атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 4 знач.). Натуральны падатак. Натуральная аплата.
•••
Натуральная гаспадаркагл. гаспадарка (у 1 знач.).
Натуральная школагл. школа.
Натуральны адборгл. адбор.
Натуральны рад лічбаўгл. рад (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натура́льны
1. (прыродны) natürlich, natúrgemäß, der Natúr entspréchend;
у натура́льную велічыню́ in Lébensgröße;
натура́льнага ко́леру natúrfarben;
2. (сапраўдны) echt, natúrrein, Natúr-;
натура́льны шоўк réine Séide, Natúrseide f -;
натура́льная ка́ва Bóhnenkaffee m -s;
натура́льны воск Bíenenwachs n -es;
3. (прасмех, жэсты) natürlich, úngezwungen;
4.эк. Naturál-;
натура́льная гаспада́рка Naturálwirtschaft f;
натура́льная апла́та Bezáhlung in Naturáli¦en;
матэм.натура́льны рад лі́чбаў Réihe der natürlichen Záhlen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
2) абумоўлены законамі прыроды (напр. н. прырост насельніцтва);
3) сапраўдны, не штучны (напр. н. шоўк);
4) непрытворны, шчыры (напр. н. смех);
5) які аплачваецца натурай (таварамі, прадуктамі), а не грашыма (напр. н-ая гаспадарка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Натура́льны ’прыродны, не штучны, звычайны’ (Некр. і Байк., ТСБМ), ст.-бел.натуралный (натуральный) ’тс’ (1615 г.) < ст.-польск.naturalny (фіксуецца з XVI ст.) < лац.naturalis (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Паводле Кюнэ (Poln., 90), сучаснае бел.натуральны з польск.naturalny.