КРУЧАНЮ́К (Crucenyk) Пётр Аксенцьевіч (12.7.1917, с. Плоць Рыбніцкага р-на, Малдова — 3.1.1988),
малдаўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Малдавіі (1982). Скончыў Літаратурны ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1958). Пісаў на малд. і рус. мовах. Першы паэт. зб-к «У промнях жыцця» (1939). У кнігах паэзіі «Франтавыя вершы» (1942), «Жывая крыніца» (1953), «Вяшчун вясны» (1967), «Чалавечнасць» (1978), «Слова і хлеб» (1982) і інш. паэтызацыя подзвігу народа ў гады Вял.Айч. вайны, асэнсаванне маральна-этычных і сац.-філас. праблем сучаснасці. Аўтар кніг публіцыстыкі «З роду ў род» (1960), «Колас і меч», прозы — «Залпы» (абедзве 1970). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, А.Бачыла, В.Коўтун, В.Шымук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭД-РЫ́ВЕР (Red River),
1) рака на Пд ЗША, правы прыток р. Місісіпі. Даўж. 2050 км, пл. басейна 233 тыс.км² Вытокі на плато Лана-Эстакада, у сярэднім і ніжнім цячэнні перасякае Прымексіканскую нізіну. У нізоўях падзяляецца на рукавы: Олд-Рывер (упадае ў р. Місісіпі) і Атчафалая (упадае ў Мексіканскі зал., сцёк толькі ў разводдзе). Паводкі ў канцы вясны — пач. лета. Сярэдні расход вады 880 м³/с. ГЭС. Буйное вадасх. Тэксома. Суднаходная ад г. Шрыўпарт.
2) Рака ў ЗША і Канадзе. Даўж. 920 км, пл. басейна 297 тыс.км². Цячэ па Цэнтр. раўнінах, упадае ў воз. Вініпег. Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля 240 м³/с. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. На Р.-Р. — г. Вініпег (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЬВЯСТРО́ВІЧ Станіслаў (31.1.1833, Гродзенская губ.? — 1910),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Скончыў Дэрпцкі ун-т (1855). Быў блізкі да рэв. арг-цыі К.Каліноўскага і В.Урублеўскага. З 2-й пал. 1862 як акруговы начальнік кіраваў падрыхтоўкай паўстання ў паўн. частцы Гродзенскага пав. З вясны 1863 паўстанцкі цывільны начальнік Гродзенскага пав., з чэрв. — начальнік ваяводства. 30.7.1863 арыштаваны, 8 месяцаў яго трымалі ў гродзенскай, з крас. 1864 дамініканскай турме ў Вільні. Пры допытах Асобай следчай камісіяй даў падрабязныя паказанні, якія сёння з’яўляюцца важнай крыніцай па гісторыі паўстання на Гродзеншчыне. Асуджаны на 8 гадоў катаргі ў Сібіры.
Літ.:
Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг.М., 1964.
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1979). Нар.арт. Расіі (1986). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1957, кл. А.Хачатурана). Асн. сфера творчай дзейнасці: камерная музыка, муз.т-р, музыка да кінафільмаў. Сярод твораў: оперы «Граф Каліёстра», «Чаканне» (абедзве паст. 1985), балет «Дзяўчына і Смерць» (паст. 1987) і інш.; сімфонія для аргана «Чарнобыль» (1988), канцэрты для скрыпкі з арк. (1982) і для аргана «Касандра» (1986), вак. цыклы, песні; музыка да кіна- і тэлефільмаў (больш за 100), у т. л. «Кароль-алень» (1970), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Іронія лёсу, ці з лёгкім парам» (1976). Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТЭКТЫ́ЎНЫ ФІЛЬМ,
твор кіна- і тэлемастацтва, прысвечаны расследаванню крымінальных і інш. злачынстваў, рабоце разведчыкаў. Тэматычна звязаны з прыгодніцкім фільмам.
Першыя авантурна-дэтэктыўныя фільмы зняты ў 1910-я г. ў Францыі (серыя фільмаў рэж. Л.Фёяда пра Фантамаса, рэж. В.Жасэ пра сышчыка Ніка Картэра і інш.). Сярод Д.ф. 1930—40-х г. серыялы пра сышчыкаў, фільмы-«паліцэйскія дакументы»; 1960—70-х г. — серыя фільмаў пра супершпіёна Джэймса Бонда. Сярод лепшых Д.ф. сав. кіно: «Подзвіг разведчыка», «Справа № 306», «Мёртвы сезон», «Вяртанне «Святога Лукі», «Чорны прынц», «Пятроўка 38», тэлевізійныя «Семнаццаць імгненняў вясны», «Месца сустрэчы змяніць нельга».
У бел. кіно дэтэктыўную фабулу маюць фільмы «Дзеці партызана», «Наперадзе — круты паварот», «Блакітны карбункул», «Задача з трыма невядомымі», «Дзікае паляванне караля Стаха», тэлевізійныя «Корцік», «Бронзавая птушка», «Апошняе лета дзяцінства» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ Станіслаў Юльянавіч (13.5.1875, в. Ендрыхаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — жн. 1944),
жывапісец. Акад. жывапісу (з 1907). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1901), дзе вучыўся ў І.Левітана, В.Сярова. Быў чл.Т-ва перасоўных выставак (з 1903), Саюза рус. мастакоў (з 1907). З 1917 у Польшчы, у 1920 адкрыў прыватную школу жывапісу ў Варшаве. Пісаў пейзажы, інтэр’еры, нацюрморты. Сярод твораў: «Нёман» (1895), «Веснавая вада» (1898), «Месячная ноч» (1899), «Першыя прадвеснікі вясны. Пралескі» і «Стары маёнтак» (абодва 1910), «Радасны май» (1912), «Зімовая ноч» (1919), «Рака на Палессі» (1928), «Інтэр’ер. Пакой мастака на вуліцы Кошыкавай у Варшаве» (1930), «Крыгаход на Нёмане» (1931), «Рака Вілейка» (1932). У Нац.маст. музеі Беларусі каля 40 карцін Ж., у т. л. «Возера Сенеж» (1902), «Старая сядзіба» (1910), «Інтэр’ер» (1916) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ЗАХО́ДНІ ВАЕ́ННА-ПРАМЫСЛО́ВЫ КАМІТЭ́Т грамадская арг-цыя ў Паўночна-Заходнім краіРас. імперыі ў 1-ю сусв. вайну; адзін з Ваенна-прамысловых камітэтаў (ВПК). Створаны 19.7.1915 у Вільні на з’ездзе прадстаўнікоў мясц. камітэтаў (акрамя Віцебскага, які быў звязаны з Петраградскім ВПК). У яго абавязкі ўваходзілі збор і сістэматызацыя звестак пра фабрычна-заводскія, рамесныя, саматужныя прадпрыемствы і абслугоўваючыя іх арг-цыі, якія працавалі на патрэбы Зах. і часткова Паўн.-Зах. франтоў, а таксама размеркаванне паміж мясц. ВПК заказаў на дастаўку сыравіны, паліва і рабочай сілы. Садзейнічаў размяшчэнню на новых месцах эвакуіраваных прадпрыемстваў, афармляў заказы на вытв-сць паходных кухняў, хлебапякарняў, выконваў даручэнні Цэнтральнага ВПК. У сувязі з акупацыяй герм. войскамі зах. часткі Беларусі (восень 1915) Паўн.-Зах. ВПК пераехаў з Вільні ў Петраград і праіснаваў там да вясны 1916.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАНУ́ЗА Паўлюк (Павел Кузьміч; н. 18.3.1918, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1941). У 1945—78 настаўнічаў у г. Нясвіж Мінскай вобл. Друкуецца з 1936. У зб. «Разгневаная зямля» (1946) біяграфія франтавога пакалення пазначана асабістай выверанасцю, суаднесена з уласным лёсам. Стваральная праца народа, вернасць грамадз. абавязку, трываласць маральна-этычных ідэалаў, гісторыя і сучаснасць адлюстраваны ў зб-ках «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць...» (1994). Піша для дзяцей (зб-кі «Добры дожджык», 1960; «Дзе вясны пачатак» 1965; «Вясновыя тэлеграмы», 1976; «Фарбы восені», 1982; «Звініць ручаёк», 1988). Перакладае з рус., укр., польск. і інш. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СПА́ДЧЫНА»,
культурна-асветны клуб. Створаны ў сак. 1984 у Мінску з мэтай прапаганды і папулярызацыі бел. культуры і гісторыі. Кіраўніцтва ажыццяўляе рада. На пасяджэнні запрашаюцца вучоныя, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, абмяркоўваюцца іх навук. паведамленні і рэфераты. Члены клуба адзначаюць выдатныя падзеі ў грамадскім і культ. жыцці краіны, арганізоўваюць і праводзяць выстаўкі, удзельнічаюць у выданні альманахаў, плакатаў-календароў на гіст. тэмы. На дабрачынныя сродкі і ахвяраванні клубам зроблены і пастаўлены помнікі М.Багдановічу (1994, Яраслаўль), Ф.Скарыне, М.Гусоўскаму (абодва 1998, Мінск), Ефрасінні Полацкай (1999, Мінск; 2000, Полацк), бюст А.Багдановічу (1998, г.п. Халопенічы), шыльда на будынку, дзе ў 1915—18 дзейнічаў у эвакуацыі Мінскі настаўніцкі ін-т (1995, Яраслаўль) і інш.
Пры клубе створаны фалькл. гурт, які праводзіць фалькл. святы (гуканне вясны, Купалле, Каляды).