аддзел задняй канечнасці ў земнаводных і наземных пазваночных, нагі ў чалавека паміж сцягном і ступнёй. Шкілет галёнкі складаюць вяліка- і малагалёначныя косці, якія зверху сучляняюцца, на працягу і канцах злучаны звязкамі. Мышцы галёнкі падзяляюцца на 3 групы: пярэднюю (складаецца з разгінальнікаў ступні і пальцаў), вонкавую (мышцы, што згінаюць, адводзяць і паварочваюць ступню), заднюю (згінальнікі пальцаў, ступні, галёнкі). Кровазабеспячэнне галёнкі адбываецца з разгалінаванняў падкаленнай артэрыі; паверхневыя вялікая і малая падскурныя вены і глыбокія вялікагалёначныя вены забяспечваюць адток крыві ад галёнкі. Галёнка членістаногіх — членік нагі паміж сцягонцам (у насякомых) ці каленным членікам (у павукападобных) і лапкай, звычайна членістай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЦКІ,
1) у Стараж. Русі з 11 ст. прадстаўнік ніжэйшай («малодшай») часткі дружыны. У сац.-грамадскай сферы выконваў шэраг паліцэйскіх, адм. функцый. У надзвычайных абставінах мог быць пераведзены ў баяры і атрымаць пасадніцтва. Дз. складалі сталы вайсковы аддзел, які знаходзіўся ў непасрэдным распараджэнні князя або кіраўніцтва земскай абшчыны. Па меры разлажэння дружыны Дз. трацілі рысы дружыннай структуры і паглынуты княжацкім дваром.
2) У ВКЛ у 15—16 ст. службовая асоба, якая па даручэнні вял. князя, ваяводы, старосты ці інш. прадстаўнікоў улады затрымлівала і дастаўляла абвінавачанага ў суд. З 1566 функцыі Дз. выконваў возны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКЕ́ВІЧ (Піліп Мацвеевіч) (14.11.1881, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 20.3.1921),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1901), настаўнічаў. На 1-м Усерас. з’ездзе сял. дэпутатаў (май 1917, Петраград) увайшоў у групу «14-ці беспартыйных» з Беларусі на чале з М.В.Фрунзе, абраны чл. Выканкома Усерас. Савета сял. дэпутатаў. У 1917 старшыня выканкома Бабруйскага пав. Савета сял. дэпутатаў, нам. старшыні Бел.абл.к-та пры Усерас. Савеце сял. дэпутатаў, узначальваў (з В.Селіванавым) Бел.аддзел Наркамнаца. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. У 1918 і 1919 арыштоўваўся ням. і польск. ўладамі. З 1920 на пед. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАСу біялогіі,
адна з таксанамічных катэгорый у сістэматыцы раслін і жывёл. Вылучана каля 60 К. раслін і 80 К. жывёл, прадстаўнікі большасці з якіх пашыраны і на тэр. Беларусі.
Паняцце «К.» уведзена франц. батанікам Ж.Турнефорам (канец 1690-х г.). У К. аб’ядноўваюць сваяцкія парадкі (раслін) або атрады (жывёл). Напр., атрады грызуноў, насякомаедных, драпежных звяроў і інш. аб’ядноўваюць у К. млекакормячых. К., прадстаўнікі якіх маюць агульны план будовы і агульных продкаў, аб’ядноўваюць у аддзелы (раслін) або тыпы (жывёл). Напр., К. аднадольных і двухдольных раслін утвараюць аддзел пакрытанасенных (кветкавых) раслін; К. рыб, земнаводных, паўзуноў і млекакормячых — тып хордавых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРАЙ»
(«Kraj»),
польскі штотыднёвы грамадска-паліт. часопіс. Выдаваўся ў Пецярбургу ў 1882—1909. Меў дадаткі «Przegląd literacki» («Літаратурны агляд») і «Dział artystyczno-literacki» («Літаратурна-мастацкі аддзел»). У 1898—1902 кожны нумар «К.» меў дадатак — альбомную старонку. Змяшчаў матэрыялы з гісторыі, культуры, навукі, л-ры і мастацтва слав. народаў, у т. л.маст. творы Э.Ажэшкі, Я.Лучыны, карэспандэнцыі Ф.Багушэвіча з Вільні, артыкулы і допісы А.Ельскага «Пра беларускую гаворку» і «Адам Міцкевіч на Беларусі» (абодва 1885), некралогі В.Дуніну-Марцінкевічу («Беларускі пясняр», 1885), Я.Лучыну (1897), Багушэвічу (1900).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ДНІ МОЗГ,
аддзелцэнтральнай нервовай сістэмы паміж сярэднім і прадаўгаватым мозгам, які складаецца з вароліева моста і мазжачка.
У вароліевым мосце мноства папярочных і падоўжных нерв. валокнаў, сканцэнтраваны рухальныя і адчувальныя шляхі ц. н. с., размешчаны сеткападобная рэтыкулярная фармацыя (каардынуе дзейнасць сістэм, што рэгулююць вегетатыўна-вісцэральныя і сенса-маторныя функцыі арганізма), ядры некаторых чэрапна-мазгавых нерваў, цэнтры, што рэгулююць слінацячэнне, міганне, голасаўтварэнне. Мазжачок размешчаны ў задняй чарапной ямцы пад патылічнымі долямі паўшар’яў вял. мозга; вытворнае задняга мазгавога пузыра. Інтэгруе інфармацыю ад мышачных рэцэптараў, вестыбулярнай сістэмы, маторных цэнтраў; каардынуе работу мышцаў; рэгулюе мышачны тонус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА АХО́ВЫ ЖАНЧЫ́Н.
Існавала ў 1901—14 у Мінску. Засн.гар. галавой К.Э.Чапскім. Знаходзілася пад уплывам дзеячаў ліберальна-апазіцыйнага руху. У рабоце т-ва ўдзельнічалі пераважна жонкі чыноўнікаў і прадпрымальнікаў. Мела юрыд.аддзел, прысяжныя павераныя якога давалі бясплатныя юрыд. кансультацыі, бюро па арганізацыі лекцый. Жанчыны-ўрачы вялі курс жаночай гігіены, выкладчыкі гімназіі К.В.Фальковіча чыталі лекцыі па астраноміі, гісторыі і л-ры. У 1904—05, 1912—13 пры т-ве дзейнічалі нядзельныя школы, быў адкрыты прытулак для дзяцей рабочых. Спыніла дзейнасць з пачаткам 1-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ГАДЗІ́ННІКАВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічае з 1955 у Мінску. З 1992 адкрытае акц.т-ва. Першая прадукцыя — жаночыя наручныя гадзіннікі «Зара», з 1963—64 выпускаў мужчынскія і жаночыя наручныя гадзіннікі «Прамень», з 1973 — аўтамаб. і электронна-мех. мужчынскія наручныя гадзіннікі, з 1981 — мініяцюрныя будзільнікі, з 1986 — мужчынскія кварцавыя, з сігналам, жаночыя кварцавыя. Працуюць вытв-сці: зборачная, механазборачная, электронікі; цэхі: знешніх афармленняў гадзіннікаў, інструментальны; аддзел станкабудавання і аўтаматызацыі. Асн. прадукцыя (1999): наручныя гадзіннікі ў 330 знешніх афармленнях, мужчынскія і жаночыя мех. і кварцавыя ў пазалочаным, храміраваным выкананні, з пакрыццём нітрыд-тытанам; будзільнікі, аўтамаб. гадзіннікі, тэхн. манометры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВИ́ТЕБСКИЙ ГО́ЛОС»,
грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася штодзённа з 29.12.1905 (11.1.1906) да 5(18).6.1907 у Віцебску на рус. мове; замяняла неафіц. аддзелгаз. «Витебские губернские ведомости». У 1906 прытрымлівалася акцябрысцкага кірунку, пазней — прыватная газ. ліберальна-кадэцкага кірунку. Асуджала імперыял. планы царызму ў рус.-яп. вайне 1904—05, рэпрэсіі супраць удзельнікаў 1-й рус. рэвалюцыі і інш. Крытыкавала ўрадавую палітыку «адзінай і непадзельнай» Расіі, выступала за культ.-нац. і тэр. аўтаномію яе народаў. Вітала выхад «Нашай нівы» як сапраўды народнага выдання. Змяшчала літ. творы рус. і мясц. аўтараў. Асвятляла пытанні мясц. жыцця, эканомікі, нар. асветы, тэатр. і муз. навіны горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛВОДАКАНАЛПРАЕ́КТ», Дзяржаўны праектны інстытут «Белводаканалпраект» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1964 у Мінску як аддзел Ін-та «Саюзводаканалпраект». З 1992 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: тапаграфічныя, інж.-геал. і гідралаг. даследаванні, распрацоўка тэхн. дакументацыі на буд-ва сістэм і асобных збудаванняў прамысл. і пітнога водазабеспячэння, бытавой, вытв. і дажджавой каналізацыі для населеных пунктаў, прамысл. вузлоў прадпрыемстваў розных галін прам-сці, камунальнай і сельскай гаспадаркі; выкананне праектаў аховы падземных водаў ад забруджвання, лакальнай ачысткі прамысл. сцёкаў на тэр. прадпрыемстваў, станцый ачысткі прыродных і сцёкавых водаў, вадасховішчаў і вадаёмаў рознага прызначэння, збудаванняў рыбааховы на водапрыёмніках, шламанакапляльнікаў і накапляльнікаў адходаў вытв-сці, біял. сажалак і інш.