сукупнасць нерв. структур, што размяшчаюцца ў спінным, прадаўгаватым, сярэднім мозгу, вароліевым мосце і ўтвараюць адзіны функц. комплекс. Філагенетычна стараж. сістэма рухальнага кантролю, добра развіта ў пазваночных жывёл і чалавека. Мае шматлікія нейроны, разгалінаваныя адросткі якіх ідуць ва ўзыходным і сыходным напрамках. Бесперапынную танічную актыўнасць нейронаў Р.ф. забяспечвае іх высокая хім. адчувальнасць да гумаральных фактараў і фармакалагічных рэчываў (барбітураты), а таксама сыходжанне (канвергенцыя) да іхнерв. (аферэнтных) імпульсаў з перыферыі арганізма. Узыходная танічная імпульсацыя Р.ф. рэгулюе дзейнасць кары вял. паўшар’яў, сыходная — спінальныя рухальныя цэнтры. Нейроны фармацыі звязаны з усімі органамі пачуццяў, рухальнымі і адчувальнымі абласцямі кары галаўнога мозга, таламусам, гіпаталамусам, спінным мозгам і выконваюць складаныя інтэграцыйна-каардынацыйныя функцыі. Дзейнасць Р.ф. кантралюецца карой вял. паўшар’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬ (ад араб. сайль бурны паток), сіль, мур,
гразевы або гразекаменны паток, які раптоўна ўзнікае ў рэчышчы горнай ракі. Найб. характэрны для горных раёнаў з кантынент. кліматам (напр., для гор Сярэдняй Азіі). Характарызуецца рэзкім кароткачасовым (1—3 гадз) пад’ёмам узроўню вады, хвалепадобным рухам і адсутнасцю строгай перыядычнасці. Фарміруецца пры выпадзенні моцных ліўняў, інтэнсіўным раставанні снегу і лёду горных ледавікоў, радзей ад землетрасенняў, вывяржэнняў вулканаў, прарываў азёрных перамычак, у выніку гасп. дзейнасці (напр., пры ўзрыўных работах у гарах). Перадумовай служыць назапашванне вял. колькасці прадуктаў выветрывання на горных схілах, іх значныя нахілы, працяглае ўвільгатненне грунтоў, што змяншае іх трываласць. Могуць прычыняць вял. разбурэнні. Барацьба з С. вядзецца пераважна шляхам замацавання глебавага і расл. покрыва, буд-васпец. гідратэхн. збудаванняў, у т. л. плацін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЖБА ВЯРХО́ЎНАГА КАМІСА́РА ААН ПА СПРА́ВАХ БЕ́ЖАНЦАЎ (Office of the United Nations High Commissioner for Refugees). Засн.Ген. асамблеяй ААН у 1951 замест Міжнар. арг-цыі па справах бежанцаў. Займаецца асобамі, якія падыходзяць пад вызначэнне бежанцаў або прымусовых перасяленцаў (паводле Канвенцыі 1951 пра статус бежанца, Пратакола 1967 да яе і Рэзалюцыі ААН ад 1985): што пакінулі радзіму па розных прычынах (вайна, праследаванні расавыя, рэліг., паліт. і інш.). Гал. кірунак дзейнасці — рэпатрыяцыя бежанцаў і прымусовых перасяленцаў, іх інтэграцыя ў грамадстве, уладкаванне на старых або новых месцах жыхарства. Служба дапамагла ўладкавацца больш чым 30 млн. прымусовых перасяленцаў. Паводле звестак на 1995 пад апекай службы знаходзілася каля 27 млн.чал., з іх 14,5 млн. — ахвяры ваен. канфліктаў. Нобелеўскія прэміі міру 1954 і 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНШЭ́ЛІЯ (Transchelia),
род іржаўных грыбоў сям. пукцыніевых. 10 відаў. Пашыраны ўсюды. Выклікаюць іржу раслін. На Беларусі найб. вядомая Т. слівавая (T. pruni-spinosae) — рознагаспадаровы паразіт. узбуджальнік пераважна іржы слівы.
Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі, праз якія грыб паглынае пажыўныя рэчывы з клетак расліны-гаспадара. Спермагоніі (пікніды) амаль шарападобныя, ад карычневых да чорных. Эцыдыі (умяшчальня для двух’ядзерных спор — эцыдыяспор) адзіночныя, чашападобныя, ярка-жоўтыя. Эцыдыяспоры ў ланцужках, пакрытыя бародаўчатай абалонкай, пры пападанні на лісце з іх развіваюцца парошыстыя пустулы, дзе знаходзяцца летнія споры (урэдаспоры). За лета адбываецца некалькі такіх споранашэнняў. У канцы лета на іх месцы развіваюцца новыя пустулы, што маюць двухклетачныя, з глыбокай перацяжкай пасярэдзіне тэлейтаспоры, якія распадаюцца на 2 клеткі (характэрная адзнака роду). Служаць для перазімоўкі грыба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫЦЦАЦІТЫ́СЯЧНІКІ,
работнікі прамысл. прадпрыемстваў, міністэрстваў, ведамстваў, НДІ, парт. і сав. работнікі, якія ў 1955—57 былі накіраваны на гасп.-арганізац. работу ў вёску. Кіраўніцтва СССР заклікала «... аказаць дапамогу калгаснай вёсцы ва ўмацаванні адстаючых калгасаў кіруючымі кадрамі, накіраваўшы перадавых і найбольш падрыхтаваных людзей сацыялістычнага горада для пастаяннай работы ў якасці старшынь калгасаў». Пра накіраванне на працу ў сельскую гаспадарку падалі заявы больш за 100 тыс.чал., з іх адабрана больш за 30 тыс. работнікаў, больш за 90% з іх былі камуністы. У БССР заявы падалі 3 тыс.чал., у 1955 рэкамендавана і адабрана на пасады старшынь калгасаў 969 чал. Усяго па СССР у канцы 1956 працавалі больш за 32 тыс. Т., у БССР — 1341.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРАСАВА́ННЕ,
штучнае змяненне паверхні схілаў гор, далін рэк і інш. для гасп. выкарыстання. Пры Т. ствараюць тэрасы ў выглядзе абмежаваных валамі пляцовак, канаў і інш. з мэтай захавання глебавага покрыва, паляпшэння воднага рэжыму глеб і ўмоў іх апрацоўкі. Пашырана са старажытнасці ў краінах з горным рэльефам.
У залежнасці ад характару схілаў і іх выкарыстання робяць тэрасы грабянёвыя (на схілах з нахілам 0,02—0,12) — пераважна пад пашу; прыступкавыя (на схілах з нахілам 0,12—0,25) — для агароднінных і пладовых культур; траншэйныя (на стромкіх схілах з маламагутным глебавым покрывам) — для чайных кустоў і цытрусавых; тэрасы-канавы (на схілах з нахілам 0,1—1) — у раёнах, дзе выпадаюць ліўневыя дажджы.
Да арт. Тэрасаванне. Віды тэрас: 1 — грабянёвыя; 2, 3 — прыступкавыя; 4 — траншэйныя; 5 — тэрасы-канавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБУРЭ́ННІ НЯБЕ́СНЫХ ЦЕЛ,
адхіленні рэальных траекторый нябесных цел ад траекторый, па якіх бы яны рухаліся пры ўзаемадзеянні толькі з адным целам (гл.Двух цел задача).
Абумоўлены прыцягненнем інш. нябеснымі целамі, адхіленнем фігур гэтых цел ад сферычнай формы, супраціўленнем асяроддзя, дзе адбываецца рух, светлавым ціскам і інш. Планеты Сонечнай сістэмы рухаюцца амаль па эліптычных арбітах (масы планет значна меншыя за масу Сонца і ўзаемныя ўзбурэнні планет малыя). Адрозніваюць векавыя і перыядычныя У.н.ц. Векавыя ўзбурэнні цел Сонечнай сістэмы залежаць толькі ад узаемнага размяшчэння іх арбіт і зменьваюцца вельмі павольна. Перыядычныя вызначаюцца адносным становішчам планет на іх арбітах і паўтараюцца праз пэўныя прамежкі часу. Вылічваюць У.н.ц. аналітычнымі і лікавымі метадамі. Тэорыя ўзбуранага руху нябесных цел вывучаецца нябеснай механікай. Гл. таксама Трох цел задача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРЭ́НЧЫК Аляксандр Сямёнавіч (н. 14.8.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі лесанарыхтовак. Канд.тэхн.н. (1984), дац. (1986). Акад.Бел.інж. акадэміі (2001). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1972). З 1973 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1988—91 дэкан, з 1991 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі высечак гал. карыстання і стварэнні абсталявання для іх правядзення. Распрацаваў тэарэт. асновы патокаў лесанарыхтовак з улікам нераўнамернасці іх функцыянавання, новага кірунку рэсурсазберагальных высечак. Адзін з аўтараў адукацыйных стандартаў у галіне лясной гаспадаркі і прыродакарыстання.
Тв.:
Заготовка сортиментов на лесосеке: Технология и машины. М., 1993 (разам з А.В.Жукавым, І.К.Евінем);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́П IVПрыгожы
(Philippe le Bel; 1268, г. Фантэнбло, Францыя — 29.11.1314),
кароль Францыі [1285—1314]. З дынастыі Капетынгаў. Унук Людовіка IX Святога. Кароль Навары з 1284. Далучыў да каралеўскага дамена Ангумуа (1308), Ліёнэ (1312). Ваяваў з Англіяй за Гіень (занята франц. войскамі ў 1294, вернута Англіі ў 1300). У 1300 захапіў Фландрыю, што выклікала паўстанне фландрыйскіх гарадоў (гл.«Бругская ютрань»). Для вядзення войнаў выкарыстоўваў экстраардынарныя падаткі: прымусовыя пазыкі, пераштампоўку манет (атрымаў мянушку «фальшываманетчык»); у 1306 выгнаў з каралеўства яўрэяў і канфіскаваў іх маёмасць; абклаў падаткамі духавенства, што выклікала канфлікт (1296—1303) з папам Баніфацыем VIII, у якім Ф. IV стаў пераможцам (гл.Авіньёнскае паланенне папаў). Ліквідаваў ордэн тампліераў, канфіскаваў іх маёмасць, дамогся скасавання ордэна папам (1312). Склікаў першыя Генеральныя штаты (1302).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАТА́ЦЫЯ (франц. flottation ад flotter плаваць),
працэс раздзялення дробных цвёрдых часцінак (пераважна мінералаў), заснаваны на адрозненні іх у змочвальнасці вадой.
Адрозніваюць Ф. пенную (найб. пашырана) для абагачэння карысных выкапняў, масляную, плёначную, іонную і электрафлатацыю. Пры пеннай Ф. часцінкі мінералаў у водным асяроддзі выбіральна прыліпаюць да пузыркоў паветра і паднімаюцца ў пену (утвараюць канцэнтрат). Большасць мінералаў змочваецца добра. З-за ўласцівасці некат. мінералаў дрэнна змочвацца (сера, графіт, азакерыт, борная к-та), пры Ф. іх прыродных руд выкарыстоўваюць флотарэагенты, якімі паляпшаюць гэты працэс. У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць флотарэагенты: збіральнікі (калектары), пенаўтваральнікі, актыватары і інш. Ф. выкарыстоўваецца таксама для ачысткі вады ад арган. рэчываў і цвёрдых завісей, раздзялення сумесей, паскарэння адстойвання ў хім., харч. і інш. галінах прам-сці.