найбольш паніжаная частка рачной даліны, па якой адбываецца сцёк вады ў міжпаводкавыя перыяды. Шырыня Р. буйных рэк ад дзесяткаў і сотняў метраў да некалькіх кіламетраў. Па даўжыні Р. плёсы чаргуюцца з перакатамі. Для Р. раўнінных рэк характэрны рукавы, меандры і рэчышчавыя ўтварэнні (астравы, асяродкі, косы, мелі, пляжы і інш.). Р. горных рэк парожыстыя, часта скалістыя. Пры разводдзях і паводках вада не ўмяшчаецца ў Р. і выходзіць на пойму. У гэтыя перыяды фарміруюцца прырэчышчавыя валы, адбываецца найб. эразійная работа рэк, што можа выклікаць істотныя змены ў мікрарэльефе і форме Р. У засушлівых раёнах Р. многіх рэк б.ч. года застаюцца сухімі. Для рэк Беларусі характэрны Р. раўнінных і нізінных рэк — звілістыя, месцамі падзеленыя на рукавы, часта суправаджаюцца пратокамі, старыцамі. Шыр. Р. пераважна 10—20 м, у ніжніх цячэннях 30—50 м. Шыр. Р. буйных рэк звычайна 80—120 м, месцамі да 300—500 м. Глыбіні большасці Р. 0,3—1 м, на плёсах 1—4 м, месцамі да 6—8 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЙКО́Ў (Іван Паўлавіч) (24.10.1911, г. Гомель — 13.2.1989),
бел. і расійскі спявак (драм. тэнар). Нар.арт. Беларусі (1955). Вучыўся ў хар. студыі прыДзярж. т-ры оперы і балета Беларусі (1938—39). Працаваў у т-рах муз. камедыі Беларусі. У 1949—56 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, у 1956—77 — Саратаўскага т-ра оперы і балета. Валодаў выразным голасам шырокага дыяпазону, вял.драм. тэмпераментам, глыбока адчуваў характар вобраза. На бел. сцэне выконваў гал.драм. партыі класічнага і сучаснага рэпертуару. Сярод партый: Сяргей («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Герман, Вадэмон, Вакула, Андрэй («Пікавая дама», «Іаланта», «Чаравічкі», «Мазепа» П.Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М Мусаргскага), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Стэфан («Страшны двор» С.Манюшкі), Енак («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны), Рыгор Мелехаў («Ціхі Дон» І.Дзяржынскага). У канцэртным рэпертуары бел. і рус.нар. песні, рамансы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНА-АХО́ЎНАЯ ЗО́НА, санітарны разрыў,
участак тэрыторыі паміж прамысл. прадпрыемствам і жыллёвымі масівамі для аховы жылых зон ад уздзеяння шкодных вытв. фактараў (шум, пыл, газападобныя выкіды, вібрацыя і інш.).
На Беларусі шырыня С.-а.з. ўстанаўліваецца з разлікам, каб выкіды прадпрыемства, якія дасягаюць раёнаў жыллёвай забудовы, не перавышалі гранічна дапушчальных канцэнтрацый (ГДК) забруджвальных рэчываў у атм. паветры населеных тэрыторый і 0,8 ГДК у месцах масавага адпачынку (курортныя зоны, санаторыі, пляжы, паркі і інш.). Зыходзячы са шкоднасці выкідаў, дасканаласці тэхнал. працэсаў, наяўнасці ачышчальных збудаванняў усе прадпрыемствы падзяляюць на класы: з шыр. С.-аз. 1000 м — 1-ы кл., 500 м — 2-і кл., 250 м — 3-і кл., 100 м — 4-ы кл., 50 м — 5-ы кл. Гэтыя памеры адпавядаюць макс. выкідам, меншым за ГДК. Шыр. С.-а.з. можа быць павялічана прытэхн.-эканам. і гігіенічным абгрунтаванні, але не больш, чым у 3 разы. Для прадпрыемстваў, дзе выкарыстоўваюць радыеактыўныя рэчывы і крыніцы іанізавальнага выпрамянення, С.-а.з. ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з сан. правіламі працы з гэтымі рэчывамі. С.-а.з. азеляняюць газаўстойлівымі раслінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА (Уладзімір Кірылавіч) (н. 27.9.1939, в. Хмяльное Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне генетыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рбіял.н. (1977), праф. (1988). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). У 1965—90 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (у 1979—90 заг. лабараторыі). У 1980—90 старшыня Бел.нац.к-та па праграме ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера», з 1990 нам. дырэктара Аддзела экалагічных навук ЮНЕСКА. Навук. працы па агульнай і тэарэт. генетыцы. Распрацаваў новыя метады генет. аналізу і сінтэзу, асн. палажэнні генетыкі паліплоідных папуляцый, выявіў генет. прычыны геномнага эфекту, тэарэтычна абгрунтаваў і эксперыментальна распрацаваў канцэпцыю геномнай лабільнасці бісексуальных жывёл і асацыятыўнага адбору, вывучыў генет. працэсы ў папуляцыі пры працяглым адборы. Распрацаваў сістэмную мадэль самаарганізацыі эвалюц. працэсу, сістэму генет. маніторынгу папуляцый, прапанаваў спосаб сеткавых пробных скрыжаванняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Генетика полиплоидных популяций. Мн., 1976;
Генетический анализ и синтез в практической селекции. Мн., 1986;
Длительный отбор в популяциях. Мн., 1988 (разам з М.У.Тананка, Б.Ю.Аношанкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́СЛАЧ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., пры ўпадзенні р. Свіслач у Бярэзіну (бас.р. Дняпро); прыстань на правым беразе р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 34 км на ПнУ ад г. Асіповічы, 150 км ад Магілёва, 5 км ад чыг. ст. Ялізава. 820 ж., 277 двароў (2001). Дзіцячы санаторый «Свіслач». Сярэдняя і базавая школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Мікольская царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. На ўсх. ускраіне вёскі гарадзішча Свіслач.
На мяжы 11—12 ст. на месцы вёскі існавала паселішча замкавага тыпу, умацаванае земляным валам і ровам. У 16 ст. тут быў Свіслацкі замак. Каля 1600 уласнасць мінскага кашталяна. З 1793 у складзе Рас. імперыі У 1886 мястэчка, цэнтр воласці Бабруйскага пав. Мінскай губ.; 420 ж., 46 двароў, 2 школы, валасное праўленне, 2 царквы, касцёл, паштовае аддзяленне, 40 крам. З 1924 цэнтр Свіслацкага раёна, з 1931 цэнтр сельсавета ў Асіповіцкім р-не. У Вял. Айч вайну 12—14.10.1941 ням. фашысты загубілі ў С. 791 чал., у чэрв. 1944 спалілі вёску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМА́НТЫКА (франц. sémantique ад грэч. sēmantikos які абазначае) у мовазнаўстве, 1) увесь змест, інфармацыя, якія перадаюцца мовай ці якой-н. яе адзінкай (словам, граматычнай формай слова, словазлучэннем, сказам).
2) Раздзел семіётыкі і тыпалагічнай лінгвістыкі, які разглядае знакі паводле іх значэння і тэксты паводле іх сэнсу. Апісвае зместавую сістэму мовы, спосабы перадачы сэнсу пры дапамозе зместавых адзінак (асобных слоў). Словы ў сваю чаргу вызначаюцца паслядоўнасцю марфем і фанем. Фанемы не маюць самастойнага значэння, але дазваляюць яго абнавіць для слова праз камбінаторыку фанем, бо іх сукупнасць утварае лексему як лексічнае значэнне слова. Паслядоўнасць лексем складае сказ, але сказ не складаецца з лексем. Яго сінтакс. характарыстыкі ўплываюць на змены ў значэнні, таму мы адрозніваем сэнс тэксту ад сумы значэнняў яго састаўляючых. У Гэтым асн. роля С. Семантычныя адзінкі характарызуюцца рознымі тыпамі адносін: сінтанімічнымі, антанімічнымі, аманімічнымі.
Літ.:
Апресян Ю.Д. Лексическая семантика. М., 1974;
Міхневіч А.Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. Мн., 1976;
Мартынов В.В. Категории языка: Семиол. аспект. М., 1982;
Плотников Б.А. Основы семасиологии. Мн., 1984;
Вежбицкая А Семантические универсалии и описание языков: Пер. с англ.М., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁМКАЎ ГАРАДО́К,
вёска ў Папярнянскім с/с Мінскага р-на. За 14 км на ПнЗ ад Мінска. 171 ж., 73 двары (2001). Клуб. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — касцёл Прасвятой Тройцы (2-я пал. 19 ст.).
Вядомы з сярэдзіны 16 ст. пад назвай Гарадок Саламярэцкі, уласнасць Саламярэцкіх. З 1595 у складзе маёнтка Сёмкава Мінскага пав., з 1755 уласнасць Хмараў, пры якіх пабудаваны касцёл. У 1791 у Заслаўскай парафіі. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці. У 1800 у Гарадку Хмарыным 141 ж., 12 двароў, млын, корчмы, царква Раства Багародзіцы, дзе ў 1880-я г. вянчаліся бацькі М.Багдановіча. У 1861 тут 368 ж., 117 двароў, вал. ўправа, бровар, піва- і медаварні, цагельны з-д, царква, сінагога, у 1897—305 ж., 53 двары, царква, капліца, нар. вучылішча (адкрыта ў 1865), царк.-прыходская школа. У 1905—06 у маёнтку С.Г. працаваў Я.Купала, у крас.-маі 1922 — Я.Колас. У 1924—60 вёска, цэнтр сельсавета Заслаўскага р-на, з 1959 у Мінскім р-не. У Вял.Айч. вайну 27.6.1941 у ваколіцах С.Г. адбыліся жорсткія абарончыя баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛІКА́ТЫ (ад лац. silex крэмень),
солі крэмніевых кіслот. У прыродзе пашыраны ў выглядзе мінералаў (гл.Сілікаты прыродныя).
Прыродныя С. і іх сінт. аналагі звычайна даволі тугаплаўкія рэчывы (tпл 1000—1300 °C, часам да 2000 °C і вышэй), маюць высокую цвёрдасць (6—8 па шкале Моаса). За выключэннем С. шчолачных металаў практычна нерастваральныя ў вадзе, інертныя ў растворах мінер кіслот (акрамя фторыставадароднай к-ты) і шчолачаў. Раскладаюцца расплавамі карбанатаў і гідраксідаў шчолачных металаў. Расплавы многіх С. цвярдзеюць у выглядзе шкла. Сінт. С. атрымліваюць награваннем сумесей аксідаў крэмнію і адпаведных металаў, гідратэрмальным сінтэзам, асаджэннем з раствораў і газавай фазы, крышталізацыяй з расплаваў. Пры вытв-сці сілікатных матэрыялаў (цэмент, шкло, буд. кераміка) звычайна выкарыстоўваюць керамічны, ці абпальны, спосаб сінтэзу — спяканне прыроднай мінер. сыравіны (гліна, кварцавы пясок, тальк і інш.) з карбанатамі (часам з сульфатамі). Сінт. С. выкарыстоўваюць як адсарбенты і носьбіты каталізатараў, С. шчолачных металаў (пераважна калію і натрыю) — у вытв-сці клею, фарбаў (гл. Сілікатны клей, Сілікатныя фарбы), розных замазак, у мылаварэнні. Гл. таксама Алюмасілікаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́МА (ПЕРЫ́ЯД) ГЕАЛАГІ́ЧНАЯ,
асноўная адзінка міжнар. стратыграфічнай шкалы, якая адпавядае прыроднаму этапу (геал. перыяду) у развіцці зямной кары і арган. свету Зямлі (гл.Геахраналогія) і аб’ядноўвае адклады, што ўтварыліся за гэты перыяд; састаўная частка эратэмы. Вылучана 12 сістэм, якія ўтвараюць фанеразой (кембрыйская, ардовікская, сілурыйская, дэвонская, кам.-вуг., пермская, трыясавая, юрская, мелавая, палеагенавая, неагенавая і антрапагенавая, або чацвярцічная, гл. адпаведныя арт.) і вендская сістэма ў познім пратэразоі (гл.Стратыграфічная шкала). Кожная сістэма падзяляецца на 3, радзей на 2 аддзелы. На Беларусі ёсць адклады ўсіх сістэм.Пры вылучэнні сістэм крытэрыямі з’яўляюцца істотныя змены ў складзе арган. свету, якія выражаюцца ў развіцці новых груп фауны і флоры вял.сістэм. рангу (надсямействаў, сямействаў, родаў). Кожнай сістэме ўласцівы пэўны характар літагенезу. Адклады адных сістэм макс. пашыраны (дэвонскай, мелавой, антрапагенавай), другіх вядомы на абмежаванай тэрыторыі (ардовікскай, сілурыйскай і інш.). З адкладамі многіх сістэм звязаны карысныя выкапні (напр., нафта, каменная і калійныя солі, гаручыя сланцы, даламіты, мінер. воды і расолы — з адкладамі дэвонскай; бурыя вуглі — кам.-вуг. і неагенавай; бурштын — палеагенавай і неагенавай; торф, буд. матэрыялы — антрапагенавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРАМАСА́КС (ням. Skramasax),
адзін з відаў колюча-сякучай халоднай зброі бліжняга бою. Нож з прамым адналязовым клінком (даўж. 20—50 см, шыр. 2—4 см) з патоўшчанай спінкай і дзяржаннем. Вядомы з пач.н.э. У эпоху Вял. перасялення народаў С. — тыповая зброя «варвараў» Паўн.-Зах. і Сярэдняй Еўропы; напр., у франкаў — асн. від узбраення. З сярэдзіны 1-га тыс.н.э. ўвайшоў у баявы ўжытак ч. балцкага і фінскага насельніцтва ўзбярэжжа Балт. мора. Для ўзбраення славян не характэрны. У 10—11 ст. знік з вайск. ўжытку. Ва Усх. Прусіі, зах. раёнах Літвы і Латвіі выкарыстоўваўся і ў 12 ст. (магчыма, і пазней). На Беларусі С. знойдзены пры раскопках селішча Гарадок (2-я пал. 9—пач. 10 ст.) і курганнага могільніка Вышадкі (10 ст.) Гарадоцкага р-на, у Віцебску і Мінску (12 ст.). Паводле меркавання некат. даследчыкаў, ад С. вядуць сваё паходжанне асобныя тыпы цесакоў і корды.
Літ.:
Кулаков В.И. Древности пруссов, VI—XIII вв. М., 1990;
Казакявичюс В.К. Оружие балтских племен II—VIII вв. на территории Литвы. Вильнюс, 1988.