АЛЯКСЕ́ЕЎ Валерый Паўлавіч (2.8.1929, Масква — 7.11.1991),
расійскі антраполаг і гісторык. Акадэмік АНСССР (1988), д-ргіст.н. (1967). Скончыў Маскоўскі ін-т усходазнаўства (1952). Працаваў у Ін-це этнаграфіі АНСССР. З 1988 дырэктар Ін-та археалогіі АНСССР. Распрацоўваў праблемы станаўлення чалавецтва, геаграфіі чалавечых рас, методыкі антрапалаг. даследаванняў; даследаваў стараж. і сучаснае насельніцтва Усх. Еўропы, у т. л. беларусаў 19 ст., а таксама Каўказа, Сібіры, Манголіі, Індыі, Кубы і інш.
Тв.:
География человеческих рас.М., 1974;
Историческая антропология. М., 1979;
Этногенез. М., 1986;
Очерки экологии человека. М., 1993;
Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу. Мн., 1994 (разам з М.У.Вітавым, Л.І.Цягакай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ Яўген Кузьміч (2.2.1884, г.п. Вісіма-Уткінск Прыгараднага р-на Свярдлоўскай вобл. — 21.1.1972),
бел. аграном-раслінавод. Акад.АН Беларусі (1940), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61), д-рс.-г. навук (1936), праф. (1951). Скончыў Казанскі настаўніцкі ін-т (1903) і Вышэйшыя с.-г. курсы ў Пецярбургу (1911). З 1916 дырэктар Навазыбкаўскай с.-г. доследнай станцыі, у 1928—30 праф., заг. кафедры БСГА; у 1937—59 у Маскоўскім зоатэхн. ін-це, адначасова ў 1946—59 у Бел.НДІ земляробства. Асн. працы па агратэхніцы і выкарыстанні зялёных угнаенняў (сідэратаў) на розных глебах розных кліматычных зон.
Тв.:
Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953;
Зеленое удобрение. Мн., 1970 (разам з В.С.Рубанавым, К.І.Доўбанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПА́РЫН Аляксандр Іванавіч (2.3.1894, г. Угліч, Расія — 21.4.1980),
савецкі вучоны-біяхімік, грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939), ганаровы чл. акадэмій навук Балгарыі, ГДР, Кубы, Іспаніі, Італіі. Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). З 1929 праф. гэтага ун-та. У 1935 з А.М.Бахам арганізаваў Ін-т біяхіміі АНСССР, з 1946 яго дырэктар. Навук. працы па біяхіміі раслін, праблеме ўзнікнення жыцця на Зямлі. Заснавальнік эвалюцыйнай біяхіміі, вучэння пра хім. эвалюцыю дабіялагічнага перыяду развіцця жыцця. Ленінская прэмія 1974. Залатыя медалі імя І.І.Мечнікава (1960) і М.В.Ламаносава (1979).
Тв.:
Возникновение жизни на Земле. 3 изд. М., 1957;
Жизнь, ее природа, происхождение и развитие. 2 изд. М., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДА́РЧЫК Васіль Кірылавіч (н. 1.8.1920, в. Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. этнограф. Чл.-кар.АН Беларусі (1972), д-ргіст.н. (1965), праф. (1978). Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1952). З 1957 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (у 1969—76 дырэктар). У манаграфіях «Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.» (1964), «Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст.» (1970), «Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі» (1972) даследуе асн. тэндэнцыі, кірункі і навук. плыні ў бел. этнаграфіі. Вывучае сучасныя культ.-побытавыя працэсы, гісторыю матэрыяльнай і духоўнай культуры, вераванні беларусаў, вусна-паэт. творчасць. Адзін з аўтараў кн. «Этнаграфія беларусаў» (1985), у якой разглядаецца этнагенез і этнічная гісторыя беларусаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ.
Існавала ў Віцебску ў 1834—39; першая на Беларусі спец.навуч. ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў для прыходскіх вучылішчаў, падрыхтоўчых класаў гімназій і пав. вучылішчаў. Засн. па ініцыятыве папячыцеля Бел.навуч. акругі Р.І.Карташэўскага. Кіраваў гімназіяй дырэктар (упраўляючы) ланкастэрскіх вучылішчаў Бел.навуч. акругі Аглоблін. Навучаліся юнакі з сем’яў дваран, мяшчан, обер-афіцэраў, правасл. царкоўнаслужыцеляў. Тэрмін навучання 3 гады. Выкладаліся рус. мова, арыфметыка, гісторыя Расіі і ВКЛ, методыка ўзаемнага навучання ў пач. школе паводле Бел-Ланкастэрскай сістэмы. Некаторыя навучэнцы займаліся таксама музыкай і спевамі. У вольны час семінарысты абавязаны былі наведваць урокі рус. мовы і геаграфіі ў Віцебскай мужчынскай гімназіі. Былі падрыхтаваны 62 настаўнікі. Закрыта з-за адсутнасці сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬТЭР (Volteris) Эдуард Аляксандравіч (18.3.1856, Рыга — 14.12.1941),
літоўскі і латышскі гісторык, філолаг, этнограф, археолаг. Вучыўся ў Лейпцыгскім (1875—77) і Дэрпцкім (г. Тарту, 1877—80) ун-тах. У 1895—1918 прыват-дацэнт Петраградскага ун-та. У 1922—33 у Каўнасе праф. ун-та, дырэктаргар. музея. У канцы 1890-х г. разам з В.А.Шукевічам раскопваў стараж. могільнікі на Бел. Панямонні, збіраў археал. і этнагр. матэрыялы ў паўн.-зах. Беларусі. Адзін з першых біёграфаў Т.Нарбута. Паставіў задачу комплекснага вывучэння Нясвіжскай ардынацкай б-кі як помніка культуры.
Тв.:
Археологические коллекции частных лиц в Северо-Западном крае. Вильна, 1889;
О ятвягах // Ежегодник Русского антропологического о-ва при имп. С.-Петербургском ун-те. 1908. Т. 2.
ірландскі матэматык і механік. Чл. Ірландскай АН (1832) і яе прэзідэнт у 1837—45. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1837). Скончыў Дублінскі ун-т (1827), з 1827 праф. і дырэктарастр. абсерваторыі гэтага ун-та. Распрацаваў тэорыю гіперкамплексных лікаў, пабудаваў сістэму кватэрніёнаў, адначасова з Г.Грасманам прапанаваў тэорыю камплексных лікаў, якая стала адной з крыніц развіцця вектарнага злічэння. Распрацаваў тэорыю аптычных з’яў і ўстанавіў аналогію паміж класічнай механікай і геам. оптыкай, сфармуляваў адзін з варыяцыйных прынцыпаў механікі — найменшага дзеяння прынцып (прынцып Гамільтана), які незалежна ад яго выказаў М.В.Астраградскі.
Літ.:
Полак Л.С. Уильям Роуэн Гамильтон // Тр. Ин-та истории естествознания и техники АНСССР. 1956. Т. 15.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАН (Hahn) Ота (8.3.1879, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 28.7.1968),
нямецкі фізік і радыяхімік. Чл. Берлінскай АН (1924). Скончыў Марбургскі ун-т (1901). У 1906—34 у Берлінскім ун-це (з 1910 праф.), адначасова (1912—45) у Ін-це хіміі кайзера Вільгельма (з 1928 дырэктар). У красавіку 1945 вывезены ў Англію, з 1946 у Гётынгенскім ун-це. Навук. працы па даследаванні радыеактыўнасці і радыеактыўных рэчываў. Адкрыў радыяторый (1905), пратактыній (1917, разам з Л.Майтнер), ядзерную ізамерыю ў прыродных радыеактыўных элементаў (1921), дзяленне ядраў урану пад уздзеяннем нейтронаў (1938, разам з Ф.Штрасманам). Нобелеўская прэмія 1944.
Літ.:
Гернек Ф. Пионеры атомного века: Великие исследователи от Максвелла до Гейзенберга. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕНІКАЛО́ПАЎ Мікалай Сяргеевіч (13.3.1924, г. Сцепанакерт, Азербайджан — 22.1.1993),
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. з 1966). Скончыў Ерэванскі політэхн.ін-т (1945). У 1949—80 у Ін-це хім. фізікі, з 1985 дырэктар Ін-та сінт. палімерных матэрыялаў АНСССР, адначасова (з 1961) праф. Маскоўскага фізіка-тэхн. ін-та. Навук. працы па кінетыцы і механізме іоннай полімерызацыі, тэхналогіі палімерных кампазіцыйных матэрыялаў. Адкрыў новы элементарны акт полімерызацыі — перадачу ланцуга праз палімер (1961), магчымасць полімерызацыі пры высокім ціску ў спалучэнні з дэфармацыяй зруху рэчываў, якія цяжка ператварыць у палімеры інш. метадамі. Прапанаваў метады напаўнення тэрмапластаў мінер. напаўняльнікамі непасрэдна ў ходзе полімерызацыі. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАШКЕ́ВІЧ Васіль Мікітавіч (н. 13.1.1939, в. Васькавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ядзернай і нетрадыцыйнай энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў Харкаўскі авіяц.ін-т (1962). З 1976 у Ін-це ядзернай энергетыкі АН Беларусі, з 1992 дырэктарнавук.-тэхн. цэнтра «Нетрадыцыйная энергетыка і энергазберажэнне» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па працэсах гарэння паліва ў вадкасных ракетных рухавіках, стварэнні ядзерных энергет. установак. Распрацаваў рухавікі арыентацыі і стабілізацыі касм. аб’ектаў, акісляльнік для ракетнага паліва, асновы і канцэпцыю выкарыстання нетрадыцыйных крыніц энергіі ў Беларусі.