РАМА́НАЎ Міхаіл Фёдаравіч (28.10.1896, С.-Пецярбург — 4.9.1963),
расійскі акцёр, рэжысёр і тэатр. дзеяч. Нар.арт.СССР (1951). Скончыў драм. курсы ў Петраградзе (1920). Працаваў у петраградскіх т-рах, з 1924 у Ленінградскім т-ры драмы імя А.С.Пушкіна. З 1936 акцёр, у 1954—59 гал. рэжысёр Кіеўскага т-раімя Лесі Украінкі. Творчай манеры Р. ўласцівы спалучэнне нязмушанасці сцэн. паводзін з псіхал. тонкасцю і філас. глыбінёй. Сярод роляў: Фёдар Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Павел Пратасаў («Дзеці сонца» М.Горкага), Акаёмаў («Машачка» А.Афінагенава) і інш. Паставіў шэраг спектакляў. З 1935 адымаўся ў кіно; «Дзеці капітана Гранта» (1936), «Подзвіг разведчыка» (1947), «Іван Франко» (1956) і інш. Аўтар арт. па праблемах тэатр. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА Сяргей Ігнатавіч (20.10.1904 г., п. Корап Чарнігаўскай вобл., Украіна — 5.6.1990),
ваенны дзеяч, Герой Сав. Саюза (1944), маршал авіяцыі (1955), праф. (1972). Скончыў ваен. школу лётчыкаў (1927), Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1932, 1936). У Чырв. Арміі з 1923: камандзір авіяэскадрыллі, авіябрыгады, авіядывізіі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Бранскім, Волхаўскім, Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах: камандуючы ВПС арміі, франтоў, авіягрупамі Стаўкі Вярх. Галоўнакамандуючага, нам. камандуючага і камандуючы 16-й паветр. арміяй. Удзельнік бітваў пад Сталінградам, Курскам, на Дняпры, Беларускай, Люблін-Брэсцкай, Варшаўска-Пазнанскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Пасля вайны на адказных пасадах у ВПС, нач. Ваенна-паветр. акадэміі імя Гагарына, у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50, 1962—66. Аўтар кн. «Крылы перамогі» (1976).
венгерская актрыса. Нар.арт. Венгрыі (1969). Скончыла Вышэйшую школу т-ра і кіно (1953), выкладала ў ёй. На сцэне з 1945. З 1948 у Нац. т-ры, з 1951 у т-ры «Вігсінхаз». Сярод роляў: Луіза («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Ніна Зарэчная («Чайка» А.Чэхава), Наташа Растова («Вайна і мір» паводле Л.Талстога), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Мэгі («Кошка на распаленым даху» Т.Уільямса) і інш. Творчасці ўласцівы вытанчанасць, глыбіня ўнутр. пераўвасаблення. З 1948 здымалася ў кіно: «Сабо» (у сав. пракаце «Ганна Сабо»), «Замужжа Каталіны Кіш» (у сав. пракаце «Шчасце Каталіны Кіш»), «Апоўначы», «Гісторыя майго глупства», «Сіндбад», «Лабірынт» і інш. Прэміі імя Ясаі 1950, 1955, 1965. Дзярж. прэмія імя Кошута 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛМА́НАЎ Вадзім Мікалаевіч (4.11.1912, С.-Пецярбург — 27.2.1978),
расійскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Расіі (1972). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1941, кл. М.Гнесіна). З 1945 выкладаў у Муз.-пед. ін-це імя Гнесіных у Маскве, з 1951 — у Ленінградскай кансерваторыі (з 1965 праф.). Сярод твораў паэма-араторыя «Дванаццаць» (1957) і кантата «Скіфы» (1973; абедзве паводле А.Блока); 4 сімфоніі (1952—76), сімф. сюіта «Паэтычныя карцінкі» (1955; паводле Х.К.Андэрсена); 2 канцэрты для скр. з арк. (1964, 1974); 6 стр. квартэтаў (1945—71), рамансы, у т. л. цыкл рамансаў на вершы Я.Купалы «Былыя песні» (1947), песні, музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў. Звяртаўся да жанру хар. канцэрта, у т. л. «Лябёдка» (1970) на нар. тэксты. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ Яўген Валяр’янавіч (н. 16.4.1912, С.-Пецярбург),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1974). Скончыў Ленінградскі маст. палітэхнікум (1930), быў у «Трупе акцёрскага майстэрства». У 1934—38 у Т-ры імя У.Меерхольда, у 1940—67 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, з 1968 у Малым т-ры. Ролі героіка-трагедыйнага плана: Алег Кашавы («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Шуйскі («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога). З 1934 здымаецца ў кіно: «Шчорс» (1939, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Светлы шлях» (1940), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946), «Сэрцы чатырох» (1945), «Адмірал Нахімаў» (1947), «Героі Шыпкі» (1955, СССР—Балгарыя), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКА́ЛЬСКІ Сцяпан Уладзіміравіч (15.1.1899, Мінск — 29.12.1972),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). Працаваў у тэатрах Харкава і інш. гарадоў (1917—19), на Бел. радыё (1932—35, маст. кіраўнік), у Белдзяржэстрадзе (1948—52), Бел. т-ры імя Я.Коласа (1926—32, 1937—48, 1952—65). Характарны акцёр. Сярод роляў у т-ры імя Я.Коласа: Мартын Рыль, Шышла («У пушчах Палесся», «Вайна вайне» Я.Коласа), Дубавец («Проба агнём» К.Крапівы), пан Бараноўскі («Несцерка» В.Вольскага), Абабурка («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Мікола Барановіч («Каля тэрасы» М.Грамыкі), Пётр, поп Паўлін («Мяшчане», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Косця («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Астап («Астап» А.Глобы), Павел Паўлавіч («Рэйкі гудуць» У.Кіршона), фон Штубэ («Разлом» Б.Лаўранёва), Сысоеў («Першая конная» У.Вішнеўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́ЛМЕ (Skulme) Ота (8.8.1889, г. Екабпілс, Латвія —22.3.1967),
латвійскі жывапісец. Нар.маст. Латвіі (1959). Чл.-кар.АМСССР (1954). Вучыўся ў студыях Я.Розентала ў Рызе (1906—07), Р.Жукоўскага і К.Юона ў Маскве (1907—08), вучылішчы Штыгліца ў С.Пецярбургу (1909—14). У 1926—47 гал. мастак латв.Маст.т-раімя Я.Райніса ў Рызе, у 1944—61 рэктар Латв.АМ Пісаў у сакавітай жывапіснай манеры нацюрморты, пейзажы, жанравыя карціны («Вандроўны музыкант», 1928), творы гісторыка-рэв. тэматыкі («Паўстанне каугурцаў», 1945). Аформіў больш за 250 спектакляў у т-ры імя Райніса, у т. л. «Агонь і ноч» Райніса (1947; Дзярж. прэмія СССР 1947).
Літ.:
Лацис Р. Отто Скулме. М., 1959;
Станковая и театральная живопись О Скулме с 1920 по 1963 г.: [Каталог]. Рига, 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ПКА Багдан Сільвестравіч (н. 27.8.1941, г.п. Кулікоў Жолкаўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна),
украінскі акцёр, дзярж. дзеяч. Нар.арт. Украіны (1980). Нар.арт.СССР (1991). Скончыў Кіеўскі ін-ттэатр. мастацтва (1984). З 1961 акцёр Львоўскага ўкр.т-ра драмы імя М.Занькавецкай, з 1978 — акад.т-раімя І.Франко. З 2000 міністр культуры Украіны. Творчая манера С. вызначаецца псіхал. і эмацыянальнай напружанасцю пры строгім знешнім малюнку роляў, сярод якіх: Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» Франко), Дон Жуан («Каменны гаспадар» Л.Украінкі), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Васільеў («Выбар» паводле Ю.Бондарава), Тэўе («Тэўе-Таўль» паводле Шолам-Алейхема) і інш. Здымаўся ў кіно: «Белая птушка з чорнай меткай», «Дзеці сонца», «Мікалай Вавілаў», «Дарога ў рай», «Пастка», «Усход-Захад», «Мазепа» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1980. Дзярж. прэмія Украіны 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́ІЦКАЯ Марына Дзмітрыеўна (22.12.1913, Мінск — 1990),
бел. рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла драм. курсы ў Мінску (1931). З 1931 актрыса Вандроўнага т-раімя Дзяржынскага, з 1932 Бел.т-раімя Я.Купалы, у 1949—74 на Рэсп. радыё (з 1964 гал. рэжысёр). Аўтар літ. і муз. кампазіцый, запісаў майстроў бел. сцэны. віктарын, больш за 30 радыёпастановак, у т. л. па творах бел. пісьменнікаў: «Зорка Венера» Б.Бур’яна і І.Нісневіча (1960), «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча (1963), «Навальніца над полем» («Людзі на балоце») І.Мележа і «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1966), «Сэрца на далоні» І.Шамякіна (1967), «Вяртанне ў маладосць» («Гарадок Устронь», «На парозе будучыні») М.Лобана (1968), «Круты бераг ракі» В.Быкава (1973), «Новая зямля» Я.Коласа (1976) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЙГУ́Р (сапр.Маджыдаў) Манон
(11.10.1897—16.10.1955),
узбекскі акцёр, рэжысёр, драматург; адзін з заснавальнікаў узб.т-ра. Нар.арт. Узбекістана (1932). Скончыў драм. студыю пры Узб. доме асветы ў Маскве (1927). Сцэн. дзейнасць пачаў як аматар у 1916, у 1919—20 арганізатар і кіраўнік узб.прафес. трупы імя К.Маркса ў Ташкенце. З 1927 рэжысёр і маст. кіраўнік Т-раімя Хамзы. Сярод роляў: Эшымкул («Туркестанскі лекар»), Гафур («Бай і батрак» Хамзы), Рахім («Халіма» Г.Зафары). Пастаноўкі У. вызначаліся яркім нац. каларытам, выразнасцю мізансцэн: «Бай і батрак» (1919), «Халіма» (1920), «Гамлет» У.Шэкспіра (1935), «Джалалетдзін» М.Шэйхзадэ (1944), «Песня жыцця» Уйгуна (1947), «Алішэр Наваі» І.Султанава і Уйгуна (1945, 1948; Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш. Аўтар аднаактовых камедый, перакладаў п’ес з азерб. і тат. моў.