СТУ́ПКА Багдан Сільвестравіч (н. 27.8.1941, г.п. Кулікоў Жолкаўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна),
украінскі акцёр, дзярж. дзеяч. Нар.арт. Украіны (1980). Нар.арт.СССР (1991). Скончыў Кіеўскі ін-ттэатр. мастацтва (1984). З 1961 акцёр Львоўскага ўкр.т-ра драмы імя М.Занькавецкай, з 1978 — акад.т-ра імя І.Франко. З 2000 міністр культуры Украіны. Творчая манера С. вызначаецца псіхал. і эмацыянальнай напружанасцю пры строгім знешнім малюнку роляў, сярод якіх: Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» Франко), Дон Жуан («Каменны гаспадар» Л.Украінкі), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Васільеў («Выбар» паводле Ю.Бондарава), Тэўе («Тэўе-Таўль» паводле Шолам-Алейхема) і інш. Здымаўся ў кіно: «Белая птушка з чорнай меткай», «Дзеці сонца», «Мікалай Вавілаў», «Дарога ў рай», «Пастка», «Усход-Захад», «Мазепа» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1980. Дзярж. прэмія Украіны 1992.