ФАЦЕ́ЕЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 5.7.1955, Мінск),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1996). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1977). З 1972 у Ін-це эканомікі Нац. АН Беларусі (у 1988—89 і з 1991 заг. аддзела, з 1997 нам. дырэктара), адначасова з 2000 у Бел. эканам. ун-це. З 2002 дэкан ф-та Еўрап. гуманіт. ун-та. Навук. працы па праблемах рэгіянальнай і гар. эканомікі, рэгіянальнай палітыкі, удасканалення дзярж. кіравання і мясц. самакіравання.

Тв.:

Производственные объединения: Территориальный аспект организации. Мн., 1987;

Менеджмент и региональная политика за рубежом. Мн., 1994;

Европейские страны с переходной экономикой: региональные пробл. и политика. Мн., 2000;

Экономика региона. Мн., 2002 (у сааўт.).

т. 16, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХА́ЙЛЕ МАРЫЯ́М Менгісту, Менгісту Хайле Марыям (1941, Адыс-Абеба), дзяржаўны і паліт. дзеяч Эфіопіі. Герой Сацыяліст. Эфіопіі (1979), падпалкоўнік (1976). Скончыў Ваен. акадэмію і ун-т у Адыс-Абебе. Служыў у арміі. Адзін з кіраўнікоў ваен. перавароту (вер. 1974), у выніку якога скінуты імператар Хайле Селасіе I. З 1974 1-ы нам. старшыні Часовага ваен.-адм. к-та (савета) Эфіопіі, у 1977—87 яго старшыня і старшыня СМ Эфіопіі, галоўнакамандуючы Рэв. арміяй. Ген. сакратар ЦК кіруючай Рабочай партыі (1984—91), прэзідэнт і старшыня Дзярж. Савета Эфіопіі (1987—91). Праводзіў курс на пабудову сацыялізму, у знешняй палітыцы арыентаваўся на СССР. Пасля паражэння ў шматгадовай грамадз. вайне (май 1991) эмігрыраваў.

т. 16, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІТО́ВІЧ Ігар Сяргеевіч (30.6.1917, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 12.6.1985),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання.

Чл.-кар. АН Беларусі (1974), д-р тэхн. н., праф. (1970). Засл. дз. нав. і тэхн. (1972). Скончыў БПІ (1940), дзе выкладаў з 1945 (з 1951 заг. кафедры). З 1973 дырэктар, з 1978 нам. дырэктара Ін-та праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН Беларусі. Навук. працы па праектаванні надзейных асн. агрэгатаў аўтамабіляў, трактароў і лакаматываў. Стварыў методыкі разліку валоў шасцерняў, падшыпнікаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэорыя пабудовы электронных мадэлей трансп. і цягавых машын на ЭВМ.

Тв.:

Кинематика и долговечность подшипников качения машин и приборов. Мн., 1977 (у сааўт.);

Трансмиссии автомобилей. Мн., 1979 (разам з І.​У.​Канонікам, В.​А.​Вавулам).

І.С.Цітовіч.

т. 17, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦУ́РУ Сігэта (н. 1912),

японскі эканаміст, прадстаўнік інстытуцыяналізму. Д-р філасофіі (1940). Скончыў Гарвардскі ун-т (1935) і працаваў у ім у 1940—42. З 1944 супрацоўнік МЗС Японіі, у 1947—48 нам. кіраўніка Савета па эканам. стабілізацыі. Займаў пасады дырэктара Ін-та эканам. даследаванняў і рэктара Такійскага ун-та. Даследаваў праблемы макраэканам. дынамікі, цыклічнага развіцця яп. эканомікі, узаемадзеяння доўгачасовых фактараў эканам. росту з інстытуцыйнымі прынцыпамі грамадства. Лічыў, што дзярж. рэгуляванне эканомікі здольнае ўтаймаваць рыначную стыхію; для гэтага, на яго думку, праграмаванне павінна спалучаць у сабе прагназіраванне з антыцыклічным і мэтавым структурным рэгуляваннем. Асн. працы: «Палітыка і эканоміка ў барацьбе супраць забруджвання навакольнага асяроддзя» (1972), «Японскі эканамічны цуд скончыўся» (1978) і інш.

С.​Ф.​Дубянецкі.

т. 17, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧУБА́НАЎ Канстанц ш Дзмітрыевіч (н. 18.9.1934, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне экалогіі і лесазнаўства. Д-р біял. н. (1992). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1964 у Бярэзінскім біясферным запаведніку (з 1968 нам. дырэктара). З 1971 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах уздзеяння антрапагенных нагрузак на лясныя экасістэмы, запаведныя тэрыторыі, зялёныя насаджэнні ў гарадскіх умовах; вывучэнні ўплыву асушальнай меліярацыі на лясныя насаджэнні Бел. Палесся.

Тв.:

Ландшафтно-экологические исследования Белорусского Полесья. Мн., 1979 (разам з В.​Н.​Кісялёвым);

Природная среда в зонах влияния промышленных центров. Сосновые леса Белоруссии. Мн., 1989 (разам з В.​Н.​Кісялёвым. А.​В.​Бойкам);

Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у сааўт.).

т. 17, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАБА́НАЎ Вячаслаў Барысавіч (н. 24.2.1959, г. Магілёў),

бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (2003), праф. (2002). Скончыў Вільнюскую спец. школу падрыхтоўкі нач. саставу МУС СССР (1983), Гродзенскі ун-т (1991). З 1977 працаваў на гасп. прадпрыемствах. З 1983 на камандна-адм. пасадах МУС, з 1993 у апараце МУС Рэспублікі Беларусь (у 1999—2002 нам. нач. камітэта — нач. упраўлення). З 2002 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Навук. працы ў галіне крымін. і крымін.-выканаўчага права, крыміналістыкі, аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Тв.:

История исправительно-трудовых учреждений Беларуси. Мн., 1999 (у сааўт.);

Организационные и правовые проблемы предупреждения и раскрытия преступлений в исправительных учреждениях. Мн., 2001;

Теоретические основы уголовно-исполнительного права. Мн., 2002 (у сааўт.).

т. 17, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАЛЬКЕ́ВІЧ Валянцін Браніслававіч (10.12.1945, Мінск — 31.1.2001),

бел. вучоны ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі. Д-р мед. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1969). З 1969 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1980 нам. дырэктара). Навук. працы па сасудзістай паталогіі галаўнога мозга. Заснаваў на Беларусі кірунак па вывучэнні і распрацоўцы найб. эфектыўных метадаў лячэння і дыягностыкі захворванняў нерв. сістэмы з дапамогай гіпер- і гіпабаратэрапіі.

Тв.:

Биоэлектрическая активность головного мозга под влиянием гипобаротерапии у больных мигренью (разам з Г.​І.​Аўсянкінай, К.​А.​Садоха) // Периферическая нервная система: Сб. науч. тр. Мн., 1997. Вып. 20;

Повторные ишемические инсульты (разам з С.​Р.​Котавай) // Мед. новости. 1999. № 4.

т. 17, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШЧАРБА́ТАЎ Георгій Міхайлавіч (7.5.1919, в. Рэкта Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 2.2.1957),

бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскае пед. вучылішча (1938). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны», «Советская Белоруссия». У Вял. Айч. вайну з 1942 у тыле ворага, карэспандэнт газ. «Савецкая Беларусь». З 1943 у газ. «Звязда», «Известия» па Беларусі, заг. аддзела, нам. гал. рэдактара час. «Маладосць». Друкаваўся з 1939. Яго творы прысвечаны партыз. барацьбе ў Вял. Айч. вайну. Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), аповесцей «Ёсць на свеце Масква» (1955), «Шумелі пушчы» (1957), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950), «Неспакойныя сэрцы» (1951), апавяданняў і інш. На бел. мову пераклаў «Слова перад пакараннем смерцю» Ю.​Фучыка.

Тв.:

Лясны фронт. Мн., 1961.

т. 17, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯНКО́ЎСКАЯ Любоў Міхайлаўна (дзявочае Ковенская, парт. псеўд. Уладка; 14.3.1901, г. Беласток, Польшча — 18.11.1978),

дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл. Кампартыі Польшчы з 1921. З 1922 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар. Беластоцкага гаркома, чл. Беластоцкага акругкома, Цэнтр. жаночага аддзела КПЗБ, Часовага сакратарыята ЦК КПЗБ. На працэсе 133-х засуджана на 7 гадоў турмы. З 1930 у СССР, у Выканкоме Прафінтэрна. Чл. і кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ. У 1934—36 узначальвала Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Бел. АН. На II з’ездзе КПЗБ (1935) выбрана чл. ЦК. З 1945 у Польскай Нар. Рэспубліцы, нам. старшыні Цэнтр. камісіі парт. кантролю Польскай аб’яднанай рабочай партыі (да 1957).

т. 18, кн. 1, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯФРЭ́МАЎ Васіль Сяргеевіч (14.1.1915, г. Валгаград, Расія — 1990),

удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. акупантаў. Двойчы Герой Сав. Саюза (май, жн. 1943). Палкоўнік (1960). Скончыў Ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў (1937) і Ваенна-паветр. акадэмію (1949). Ў Сав. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941 — камандзір звяна і эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. Удзельнік баёў пад Сталінградам, у Крыме, вызвалення Украіны і Беларусі. Зрабіў 340 баявых вылетаў з мэтамі бамбардзіроўкі і разведкі, знішчыў 32 варожыя самалёты на зямлі і 4 у паветр. баях. Пасля вайны нам. камандзіра авіяпалка, лётчык-інструктар авіявучылішча, лётчык-выпрабавальнік. У г. Валгаград устаноўлены бюст Я.

В.​С.​Яфрэмаў.

т. 18, кн. 1, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)