ВО́ЛКАЎ (Сяргей Анатолевіч) (н. 18.3.1942, Мінск),
бел. мастак. Засл. дз. маст.Беларусі (1989).Сын А.В.Волкава, унук В.В.Волкава. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Аўтар станковых серый «Спартыўныя суддзі» (1971), «Працоўны Мінск» (1977), «Армейскія будні» (1979), «Абаронцы роднай зямлі» (1980, 1984), «Начныя палёты» (1982), «Будучыя алімпійцы» (1988) і інш. Аформіў кнігі «Палескія рабінзоны» Я.Маўра (1981), «Спех — курам на смех» Э.Валасевіча, «Пра нашу Дашу» П.Кавалёва, «Беларускія народныя загадкі» (усе 1982), «На двары Алімпіяда» Э.Агняцвет, «Дзед і ўнучка» М.Маляўкі, «Кыонг і яго сябры» У.Карызны (усе 1984), «Казкі дзяцей Беларусі» (1995).
Стварыў больш за 100 плакатаў, серыі сяброўскіх шаржаў.
С.Волкаў. Ілюстрацыя да кнігі «Казкі дзяцей Беларусі». 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБЯНЕ́ЦКІ (Станіслаў Фёдаравіч) (н. 1.9.1940, в. Востраў Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1989). Брат М.Ф.Дубянецкага. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1966) і Мінскую вышэйшую парт. школу (1973). Настаўнічаў, быў на культ.-асв. і парт. рабоце (у 1979—89 інструктар ЦККПБ). З 1989 у Ін-це філасофіі і права АНБеларусі. З 1993 у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». Даследуе праблемы нац. і маральнай самасвядомасці, развіцця паліт. працэсу, гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі. Адзін з аўтараў даведнікаў «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (1995), «Чалавек і грамадства» (1998), інш. энцыклапедычных выданняў.
Тв.:
Центры творческой мысли. Мн., 1982;
Формы и специфика проявления нравственных отклонений в условиях перестройки. Мн., 1990;
Цяжкі шлях да Адраджэння. Брэст, 1997 (разам з Э.С.Дубянецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЕ́НЧАНКА (Георгій Якаўлевіч) (н. 28.2.1937, г. Петразаводск, Карэлія),
бел. гісторык-медыявіст, кнігазнавец. Канд.гіст.н. (1965). Скончыў БДУ (1960). З 1965 ст. выкладчык БДУ, з 1968 ст.навук. супрацоўнік, з 1991 заг. аддзела спец.гіст. навук Ін-та гісторыі АНБеларусі. Даследуе пытанні крыніцазнаўства, гістарыяграфію эпохі феадалізму, гісторыка-культурныя працэсы, гісторыю царк.-рэліг. і этнічных адносін, кнігадрукавання на Беларусі ў 16—18 ст., гістарыяграфію скарыназнаўства. Навук. кансультант факсімільнага 3-томнага выдання Бібліі Ф.Скарыны. Дзярж. прэмія Беларусі (1994).
Тв.:
Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI — середине XVII в. Мн., 1989;
Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993;
«Календарь» Франциска Скорины // Из истории книги в Белоруссии. Мн., 1976;
Новое о Франциске Скорине // Проблемы рукописной и печатной книги. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́ЖКІН (Ніл Мікалаевіч) (н. 26.2.1927, г. Бранск, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі парашковых матэрыялаў. Чл.-кар.АНБеларусі (1986), д-ртэхн.н. (1977), праф. (1979). Сын М.А.Дарожкіна. Скончыў Ленінградскі ваенна-мех.ін-т (1952). З 1955 у БПІ, з 1959 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац.АНБеларусі. У 1963—71 у ЦНДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). З 1971 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АНБеларусі. Навук. працы па фіз.-тэхн. асновах стварэння ахоўных пакрыццяў, распрацоўцы абсталявання і матэрыялаў для прыпякання іх на паверхнях дэталей машын.
Тв.:
Упрочнение и восстановление деталей машин металлическими порошками. Мн., 1975;
Центробежное припекание порошковых покрытий при переменных силовых воздействиях. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГМІ́НА (ад польск. gmina воласць),
нізавая адм.-тэр. адзінка ў Польшчы ў 1809—1954 і з 1973, у т. л. ў Зах.Беларусі ў 1921—39. Захопленыя Польшчай у 1920 землі Беларусі таксама былі падзелены на гміны. Сярэдняя плошча гміны і колькасць населеных пунктаў у ёй у кожным ваяводстве былі розныя. Існавалі сельскія і гарадскія гміны. Сельскай гмінай кіравалі войт, гмінныя рада і ўправа (апошняя складалася з войта і лаўнікаў). Фактычна ўсімі справамі гміны распараджаўся войт. У гарадах Польшчы і Зах.Беларусі існавалі гарадскія гміны. Органамі кіравання іх былі бургамістр (у вял. гарадах наз. прэзідэнт), магістрат і гар. савет. У Польшчы падзел на гміны ліквідаваны ў 1954 і замест іх утвораны грамады. Адноўлены гміны ў 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБ (Леў Уладзіміравіч) (29.9.1904, г. Днепрапятроўск, Украіна — 26.5.1994),
бел. кінарэжысёр. Нар.арт.Беларусі (1964). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). У 1939—79 на кінастудыі «Беларусьфільм». Ствараў маст. фільмы для дзяцей і юнацтва: «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959; прэміі Усесаюзнага кінафестывалю, міжнар. кінафестываляў ў Мар-дэль-Плата, «Залатая пласцінка» і дыплом у Вічэнца), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971; за ўсе тры Дзярж. прэмія Беларусі 1972). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1968 за фільмы «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Дзеці партызана» (1954, з М.Фігуроўскім), «Міколка-паравоз» (1957) і «Вуліца малодшага сына» (1962). Зняў стужкі «Пушчык едзе ў Прагу» (1965) і «Маленькі сяржант» (1977) (з кінастудыяй «Барандаўфільм», Чэхаславакія). Фільмы Голуба вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, уменнем раскрыць маст. здольнасці юных выканаўцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛА (Тодар Іванавіч) (сак. 1896, в. Чабусы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 1935?),
бел. гісторык. Скончыў БДУ (1925). З 1925 вучыўся ў аспірантуры БДУ. З 1928 навук. супрацоўнік у Інбелкульце і Бел.АН, з 1929 у Магілёўскім дзярж. архіве. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі, гарадоў Беларусі 16—18 ст., вывучаў феад. памесце і становішча прыгонных сялян. 24.7.1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у г. Елабуга (Татарская АССР), дзе і памёр. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Землеўласнік і земляроб па Статуту Літоўскаму 1588 г.Мн., 1928;
Панская гаспадарка на Беларусі і быт падданага сялянства ў другой палове XVIII ст.Мн., 1928;
Места Берасцейскае ў XVI ст.: (сац.-экан. нарыс). Мн., 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Дзмітрый Яўгенавіч) (н. 26.3.1940, Мінск),
бел. кінааператар і рэжысёр. Засл.маст.Беларусі (1981). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1969). Творчай манеры як аператара ўласцівы лірычная інтанацыя, майстэрская перадача атмасферы падзей, партрэтных характарыстык герояў: маст. фільмы «Іван Макаравіч» (1968, Гран пры «Сярэбраная Мінерва» 22-га Міжнар. кінафестывалю дзіцячых фільмаў у Венецыі, 1970; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970), «Нядзельная ноч» (1977), «Людзі на балоце» (1982, Дзярж. прэмія СССР 1984) і інш. З 1986 рэжысёр-пастаноўшчык («Усе кагосьці кахаюць», 1986; шматсерыйны «Хам», 1990, прыз за этнаграфію і нац. своеасаблівасці на конкурсе тэлефільмаў у Атаве, Канада, 1991, і яго кінаварыянт «Франка», Гран пры 2-га Еўрап.Міжнар. кінафестывалю ў Кадысе, Іспанія, 1991; «Кветкі правінцыі», 1995, і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЗІ́ЛА (Melittis),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 10 відаў. Пашырана ў Еўропе. На Беларусі К. сармацкае (M. sarmatica). Нар. назвы: бальсан, лясная табака. Усходняя мяжа пашырэння праходзіць па Беларусі. Трапляецца на ПдЗ і З: у Маларыцкім, Камянецкім, Ваўкавыскім, Лельчыцкім і Мазырскім р-нах, Белавежскай пушчы. Расце групамі і асобнымі экз. ў мяшаных і шыракалістых лясах, вырошчваецца ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН. Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным апушаным духмяным сцяблом выш. 20—80 см. Лісце супраціўнае, чаранковае, з шырокай яйцападобнай пласцінай. Кветкі буйныя, двухгубыя, бела-ружовыя або бэзаватыя з моцным мядовым пахам, у пазухах верхняга лісця. Плод — арэшак. Цвіце ў маі—чэрвені. Лек. (гіпатэнзіўны, мачагонны, вяжучы, ранагаючы сродак), меданосная і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАДЗІ́НСКІ (Міхаіл Аляксандравіч) (19.11.1937, в. Дубічы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.4.1997),
бел. акцёр, тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1972). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). У 1956—72 акцёр Дзярж.т-ра лялек Беларусі, з 1972 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБеларусі, з 1985 у Бел.АМ. Сярод роляў: Поп і Пан («Дзед і жораў» В.Вольскага), Васіль-царэвіч («Іван царэвіч і шэры воўк» А.Бычкова), Вярнідуб («Каваль Вярнідуб» паводле А.Якімовіча), Кароль («Сярэбраная табакерка» паводле З.Бядулі), Айбаліт («Доклар Айбаліт» паводле К.Чукоўскага), Люцыус («Чортаў млын» Я.Дрды), Пігмаліён («Цудоўная галатэя» Б.Гадара і С.Дарваша) і інш. Укладальнік кн. «Народны тэатр» (1983), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1, 1983).