СНАПКО́ Валерый Мікалаевіч (н. 19.2.1939, г. Тапкі Кемераўскай вобл., Расія),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1986), праф. (1993). Скончыў БДУ (1961). З 1961 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі (у 1983—93 і з 1998 заг. лабараторыі). У 1993—98 у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Беларусі. Навук. працы па спектральнай дыягностыцы нізкатэмпературнай плазмы, уздзеянні магутнага лазернага выпрамянення на рэчыва, аптычнай піраметрыі. Вызначыў т-ру і канцэнтрацыю электронаў плазмы, што ўтвараецца пры ўваходзе касм. апарата ў атмасферу Зямлі. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.

Тв.:

Спектральные методы оптической пирометрии нагретой поверхности. Мн., 1988;

Поляризационные характеристики оптического излучения и методы их измерения. Мн., 1992.

т. 15, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)