ЯСКЕ́ВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (н. 1 9.1949, в. Сабалі Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. спявак (барытон). Нар. арт. Беларусі (1991). Скончыў Веймарскую кансерваторыю (Германія, 1975). З 1970 саліст ансамбля песні і танца Групы сав. войск у Германіі, з 1976 — Ансамбля песні і танца Узбр. сіл Беларусі, з 1991 — Ансамбля песні і танца Паўн. групы войск (у Польшчы), з 1992 — узорна-паказальнага аркестра Узбр. Сіл Расіі ў Зах. групе войск. З 1994 саліст Гал. ваен. аркестра Узбр. Сіл Беларусі. Валодае голасам прыгожага тэмбру шырокага дыяпазону. У рэпертуары нар. бел. і рус. песні, класічныя творы, творы бел. і інш. кампазітараў.

У.М.Яскевіч.

т. 18, кн. 1, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)