дзеяч грэч. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Па прафесіі ўрач. Удзельнік грэч. Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. З 1961 дэп. парламента Грэцыі. Выступаў за мір і ўсеагульнае раззбраенне, супраць атамнага ўзбраення. З 1963 нам. старшыні Усягрэч. к-та барацьбы за аслабленне міжнар. напружанасці і за мір. 22.5.1963 смяротна паранены паліт. праціўнікамі ў час сходу грэч. прыхільнікаў міру ў г. Салонікі. Сусв. Савет Міру засн. у 1963 Міжнар. прэмію Міру імя Г. Ламбракіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГЕ́НЧАНКА Іван Сяргеевіч (9.2. 1897, в. Крывая Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 9.5.1984),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Дацэнт (1951). Засл.ўрач Беларусі (1956). Скончыў Казанскі ун-т (1923). У 1945—68 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў і ў 1945—52 гал. акушэр-гінеколаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Распрацаваў спосабы вызначэння праходнасці фалопіевых труб, абязбольвання і паскарэння родаў, метад фізіял. ажыўлення ўяўна-памерлых нованароджаных (метад Л.).
Тв.:
Физиологический метод оживления мнимоумерших новорожденных // Акушерство и гинекология. 1947. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬПІ́ГІ (Malpighi) Марчэла (10.3. 1628, г. Крэвалькорэ, Італія — 30.11. 1694),
італьянскі біёлаг і ўрач, адзін з заснавальнікаў мікраскапічнай анатоміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Д-р медыцыны (1653). Скончыў Балонскі ун-т, працаваў у ім (у 1656—91 праф.). Адкрыў альвеалярную будову лёгкіх (1660), сувязь артэрый з венамі праз капіляры (1661), апісаў лімфатычныя цельцы селязёнкі і клубочкі ў нырцы (мальпігіевыя цельцы), мачавыя трубачкі насякомых (мальпігіевыя сасуды), слой эпідэрмісу скуры (названы яго імем). Аўтар «Анатоміі раслін» (т. 1—2, 1675—79).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛАВЕ́Ц Марфа Васілеўна (н. 25.7.1916, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1972). Засл.ўрач Беларусі (1964). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1939). У 1948—88 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1992—99 у Рэсп. дыягнастычным цэнтры (Мінск). Навук. працы па праблемах рэгенерацыі перыферычных нерваў, дыягностыцы і хірург. лячэнні пухлін спіннога і галаўнога мозга, унутрымазгавога кровазліцця, траўматычных пашкоджанняў чэрапа.
Тв.:
Внутримозговые кровоизлияния: Этиология, клиника, диагностика и лечение. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАЗЁЙЛЬ, Пуазёй (Poiseuille) Жан Луі Мары (22.4.1799, Парыж — 26.12.1869), французскі ўрач і фізік. Чл.Франц.мед. акадэміі (1842). Вучыўся ў Політэхн. школе ў Парыжы. Навук. працы па фізіялогіі дыхання, дынаміцы кровазвароту, малекулярнай фізіцы і гідраўліцы. Выкарыстаў ртутны манометр для вымярэння крывянога ціску ў жывёл (1828). Эксперыментальна ўстанавіў закон выцякання вадкасці (гл.Пуазёйля закон). У гонар П. названа адзінка дынамічнай вязкасці — пуаз.
Літ.:
Воларович М.П. Работы Пуазейля о течении жидкости в трубах // Изв. АНСССР. Сер. физ. 1947. Т. 11, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПО́ВІЧ Мікалай Яўстафавіч (н. 11.6.1928, в. Жмакіна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Засл.ўрач Беларусі (1978). Д-рмед.н. (1987), праф. (1989). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1952 у Мінскім мед. ін-це (у 1987—95 заг. кафедры), адначасова ў 1955—59 дырэктар Мінскага мед. вучылішча №2. Асн. працы па клініцы і лячэнні траўмаў грудной клеткі, панкрэатыту. Распрацаваў метад хірург. лячэння дэструктыўных форм вострага панкрэатыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЯЛО́ГІЯ (ад кардыя... + ...логія),
раздзел медыцыны, які вывучае сардэчна-сасудзістую сістэму чалавека, яе хваробы, іх прафілактыку, дыягностыку і лячэнне.
Асобныя звесткі пра будову сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека вядомы са старажытнасці. Схему кровазвароту распрацаваў рымскі ўрач К.Гален (2 ст.), якая толькі ў 1628 была абвергнута англ. вучоным У.Гарвеем. У 17—19 ст. апісаны каранарны кровазварот, асобныя заганы сэрца, грудная жаба. У 19 ст. ўклад у даследаванне сардэчна-сасудзістай сістэмы зрабілі чэш. фізіёлаг Я.Пуркіне, ням.ўрач В.Гіс, англ. вучоныя А.Кіс і М.Флэк; у Расіі — І.М.Сечанаў, І.Ф.Цыён, А.Б.Фохт, І.П.Паўлаў, В.Я.Данілеўскі, Л.А.Арбелі, К.М.Быкаў і інш. У самаст. раздзел унутр. хвароб К. вылучылася ў пач. 20 ст.
На Беларусі станаўленне К. адносіцца да 1977, калі створаны Бел.НДІ кардыялогіі. Навук. працы вядуцца таксама ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, мед. ін-тах. Уклад у і развіццё К. зрабілі Г.І.Сідарэнка, У.В.Гарбачоў, М.Ф.Волкаў, Я.Б.Бардзін, А.Г.Даўгяла і інш. Вывучаюцца пытанні эпідэміялогіі сардэчна-сасудзістых захворванняў. Распрацаваны эфектыўныя метады прафілактыкі, лячэння і рэабілітацыі хворых на гіпертанічную хваробу і ішэмічную хваробу сэрца, новыя віды аперацый на сэрцы і сасудах, створаны штучны клапан сэрца, прэпараты з кардыялагічным дзеяннем. Дапамога хворым аказваецца ў Мінскім і абл. кардыялагічных дыспансерах, кабінетах і стацыянарах, аддзяленнях рэабілітацыі ў санаторыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́КСЛІ, Хакслі (Huxley) Томас Генры (4.5.1825, г. Ілінг, каля Лондана — 29.6.1895), англійскі біёлаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1864). Па адукацыі ўрач. Паплечнік Ч.Дарвіна і прапагандыст яго вучэння. Праф. Каралеўскай горнай школы (1854—95), сакратар (1871—80) і прэзідэнт (1883—85) Лонданскага каралеўскага т-ва. Навук. працы па заалогіі, параўнальнай анатоміі, палеанталогіі, антрапалогіі і эвалюцыйнай тэорыі. Распрацоўваў таксама пытанні геалогіі. Параўнальна-анатамічнымі даследаваннямі даказаў марфал. блізкасць чалавека і вышэйшых малпаў, птушак і паўзуноў, медуз і паліпаў. Развіў і абгрунтаваў палажэнне пра адзінства будовы чэрапа пазваночных жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУМ-ГРЖЫМА́ЙЛА Кандрат Іванавіч (21.9.1794, г. Магілёў — 1874),
бел.ўрач і грамадскі дзеяч. Д-р медыцыны (1823). Скончыў мед.ф-т Віленскага ун-та (1820). У 1821—28 працаваў у ваен. шпіталі ў Магілёве, у 1833—68 у Пецярбургу выдаваў мед.газ. «Друг здравия», якая папулярызавала мед. веды і садзейнічала развіццю айч. навукі. Навук. працы пра пахвінныя грыжы і спосаб іх лячэння шляхам аперацыі, па фізіялогіі і паталогіі дзіцячага арганізма, гігіене, дыетэтыцы і курарталогіі.
Тв.:
Монография о радикальном лечении пахомошоночных гриж... СПб., 1837;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГЕ́НЧАНКА Марыя Іванаўна (н. 28.6.1925, г. Казань, Татарстан),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1979). Засл.ўрач Беларусі (1971). Дачка І.С.Лягенчанкі. Скончыла Мінскі мед.ін-т (1948), у 1951—93 працавала ў ім (у 1972—92 заг. кафедры). Навук. працы па пульманалогіі і кардыялогіі дзяцей ранняга ўзросту.
Тв.:
Реография в диагностике нарушений деятельности системы кровообращения при пневмонии у детей раннего возраста (разам з М.К.Асколкавай) // Педиатрия. 1979. № 9;
Состояние сердечно-сосудистой системы при пневмонии у детей раннего возраста // Здравоохранение Белоруссии. 1980. № 7.