раўнінная частка Сярэдняй Азіі і Паўд. Казахстана, занятая пераважна пустынямі (Каракумы, Кызылкум і інш.). На Пд абмежавана Капетдагам і адгор’ямі Парапаміза, на З — узбярэжжам Каспійскага м., на ПнЗ — паўд. і ўсх. схіламі Мугаджараў, на ПнУ — Казахскім драбнасопачнікам, на У — перадгор’ямі Паміра-Алая і Цянь-Шаня. Пераважныя выш. да 300 м, на Зузбярэжжа Каспійскага м. ніжэй узр. акіяна на 28 м, упадзіна Карагіе на 132 м. Асн.ч. Т.н. адпавядае Туранскай пліце, складкаваты фундамент выходзіць на паверхню толькі ў асобных месцах, перакрыты асадкавымі меза-кайназойскімі адкладамі, багатымі нафтай, газам, вапняком, гіпсам, соллю. Для рэльефу характэрна чаргаванне акумуляцыйных нізін і раўнін са сталовымі плато. Клімат кантынент., вельмі сухі. Пераважаюць палынова-салянкавыя, псамафітныя і эфемеравыя пустыні, якія выкарыстоўваюцца як пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛІКІ́Я (грэч. Kilikia),
старажытная вобласць на п-ве М. Азія (Пд сучаснай Цэнтр. Турцыі). Падзялялася на 2 часткі: «К. суровая» (горы Таўр) і «К. раўнінная» (узбярэжжа Міжземнага м.). У 2-м тыс. да н.э. ўваходзіла ў Хецкае царства, у 12—16 ст. да н.э. на яе тэр. існавала некалькі незалежных царстваў, з 6 ст. да н.э. ў складзе стараж.-перс.Ахеменідаў дзяржавы. У 333 да н.э. заваявана Аляксандрам Македонскім. У 297—190 у складзе дзяржавы Селеўкідаў. У 1 ст. да н.э. тут узнікла пірацкая дзяржава, разгромленая ў 67 да н.э.рым. палкаводцам Пампеем Вялікім. З 64 да н.э. К. — рым. правінцыя, з 5 ст.н.э. ў складзе Візантыі. У 1080—1375 тут існавала Кілікійская армянская дзяржава. У 1515 заваявана туркамі-асманамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТА́НІ, Ханігальбат, Нахарына,
старажытная дзяржава ў Паўн.-Зах. Месапатаміі ў 16—13 ст. да н.э. Сталіца — г. Вашукані (цяпер г. Расэль-Айн у Сірыі). Насельніцтва хурыты і семіты, афіц. мовамі былі акадская і хурыцкая. Войска М. валодала высокай тэхнікай каляснічнага бою, што дазволіла царам М. аб’яднаць дробныя хурыцкія племянныя групы Месапатаміі і падпарадкаваць семіцкія гарады-дзяржавы. Найб. росквіту дасягнула ў сярэдзіне 16 ст. да н.э., калі валодала тэр. ад узбярэжжа Міжземнага мора і гор Малаазійскага Таўра да ўскраінных гор Ірана. У 15 ст. да н.э. аддала землі на З ад р. Еўфрат Егіпту, наладзіла з ім цесныя гандл. і паліт. сувязі, замацаваныя дынастычнымі шлюбамі. У выніку міжусобнай барацьбы паміж царамі М. і хецкага ўмяшання дзяржава страціла паліт. значэнне. У пач. 13 ст. заваявана Асірыяй, распалася на некалькі княстваў і страціла самастойнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУДРО́ГІН Уладзімір Мікалаевіч (24.12.1524, С.-Пецярбург — 28.11.1994),
бел. мастак. Скончыў Цэнтр.эксперым. студыю маст. праектавання пры Саюзе мастакоў СССР у Маскве (1970). У 1952—65 мастак Брэсцкага абл.драм.т-ра, у 1970—80 гал. мастак Ін-та тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Аформіў спектаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957), «Позняе каханне» (1963) А.Астроўскага, «Блудны сын» Э.Ранета (1958), «Два клёны» Я.Шварца (1960), «Асцярожна, Мякішавы» А.Маўзона, «Сокалы і крумкачы» А.Сумбатава (абодва 1963), «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай (1964), «Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева (1965) і інш. Аўтар жывапісных твораў «Восеньскае святло» (1966), «Узбярэжжа» (1971), «У грыбы» (1974), «Пейзаж. У выхадны» (1976), «На рацэ Свіслач» (1979), «Вечар» (1981), «Светлы дзень» (1983), «Ружовая раніца» (1985), калажаў і інш. Творам уласцівы манументальнасць, пластычны малюнак, завершанасць кампазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЙЛА́,
(цюрк.), 1) галоўная града Крымскіх гор са стромкімі паўд. і больш спадзістымі паўн. схіламі. Выцягнута на 110 км уздоўж узбярэжжа Чорнага м., ад Балаклаўскіх вышынь на З да мыса Ілья на У. Гал. водападзел Крымскага п-ва. На Я. знаходзяцца самыя высокія вяршыні Горнага Крыма: г. Раман-Кош (1545 м), Дэмір-Капу (1540 м), Зейтын-Кош (1534 м) і інш. Складзена пераважна з вапнякоў. Развіты карст; яры, каньёнападобныя цясніны (Вялікі каньён Крыма); шматлікія апоўзні і абвалы. Горна-лясныя ландшафты (на Пд міжземнаморскага тыпу), на вяршынях — лугі і стэпы. Асобныя ч. Я. называюцца (з З на У): Байдарская, Ай-Петрынская, Ялцінская, Нікіцкая, Бабуган-Я., Дэмерджы-Я., Далгарукаўская, Карабі-Я. Агульная пл. Крымскіх Я. каля 320 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІНЕ́Я ВЕ́РХНЯЯ,
прыродная вобласць Зах. Афрыкі, уздоўж узбярэжжа Атлантычнага ак. і Гвінейскага зал., паміж 10 — 12°паўн. ш. на Пн і 9—10°усх. д. на У. Большую ч.тэр. займае Паўночна-Гвінейскае ўзвышша, пераважныя выш. 500—1000 м, найб. — да 1948 м (г. Бінтымані). Уздоўж акіяна цягнецца нізінная раўніна шыр. 50—200 км. Клімат экватарыяльны і экватарыяльны мусонны. Сярэднямесячная т-ра 21 — 29 °C, ападкаў ад 1000—1500 мм на Пн да 3000—4000 мм на прыморскай нізіне. Шматлікія мнагаводныя рэкі, самыя вялікія — Нігер, Вольта. Ва ўнутр. раёнах Гвінеі Верхняй высакатраўныя саванны на чырвоных фералітных глебах, па далінах рэк галерэйныя лясы. Вільготныя трапічныя і лістападныя лясы прыбярэжнай раўніны значна зведзены; на забалочаных узбярэжжах мангравыя лясы і хмызнякі. У межах Гвінеі Верхняй поўнасцю або часткова размешчаны Гвінея-Бісау, Гвінея, Сьера-Леоне, Ліберыя, Кот-д’Івуар, Гана, Тога, Бенін, Нігерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАРКТЫ́ЧНАЯ ПЛАТФО́РМА,
старажытная дакембрыйская тэктанічна стабільная структура зямной кары, якая займае ўсх. частку Антарктыды. Адносіцца да платформаў Гандванскай групы. На З абмежавана байкалідамі Трансантарктычных гор. Пл. каля 8 млн.км2. Магутнасць зямной кары каля 40 км. Крышталічны фундамент мае архейскі ўзрост і складзены з парод гранулітавай і амфібалітавай фацый метамарфізму (эндэрбіты, чарнакіты, гнейсы, крышт. сланцы), якія прарваны інтрузіямі магматычных парод. Пароды фундамента выходзяць на падледавіковую паверхню ўздоўж узбярэжжа, адкуль паступова апускаюцца ў бок Трансантарктычных гор. Платформавы чахол пашыраны ў зах. частцы (магутнасць 3000—4000 м). Пераважаюць рыфейска-ніжнепалеазойскія вулканагенна-асадкавыя пароды (магутнасць да 2000 м), якія ўтвараюць дэпрэсіі на З і аўлакагены на У. Верхнепалеазойскія пароды на антарктычнай платформе развіты спарадычна (кангламераты, пясчанікі, каменныя вугалі пермскага ўзросту, агульнай магутнасцю да 1300 м). Верхнюю частку чахла складаюць сярэдняюрскія базальты, магутнасць якіх дасягае 1500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛО́СКІ САЮЗ, Першы афінскі марскі саюз,
аб’яднанне стараж.-грэч. полісаў узбярэжжа і а-воў Эгейскага м. Створаны каля 478 да н.э. пад гегемоніяй Афін. Узнік у перыяд грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. для барацьбы супраць перс.Ахеменідаў дзяржавы. Сходы саюза праходзілі на в-ве Дэлас (адсюль назва) у свяцілішчы Апалона, дзе да 454 да н.э. захоўвалася саюзная казна. Фармальна гэта быў саюз незалежных і раўнапраўных полісаў, але яго справы фактычна вялі афіняне. Паступова Д.с. ператварыўся ў Афінскую марскую дзяржаву. У эпоху росквіту ў яго ўваходзіла да 200 гарадоў. Спробы саюзнікаў выйсці з-пад афінскай апекі жорстка караліся. У Пелапанескую вайну 431—404 да н.э. пачаўся распад Д.с., у 404 пасля паражэння ў вайне па патрабаванні спартанцаў і іх саюзнікаў саюз распушчаны. Адноўлены ў 378—377 да н.э. як Другі афінскі марскі саюз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПАДО́КІЯ,
старажытная вобласць у цэнтр. частцы М. Азіі (тэр. сучаснай Турцыі). Напачатку яе насялялі хаты. У 2-м тыс. да н. э. асн. ядро Хецкага царства. У пач. 6 ст. да н. э. заваявана Мідыяй. З 2-й пал. 6 ст. да н. э. ў складзе Ахеменідаў дзяржавы, падзелена на 2 сатрапіі: Вялікую К. (займала ўнутр. вобласць) і Малую К. (узбярэжжа Чорнага м.), ці Понт. У 1-й пал. 4 ст. да н. э. намінальна ў дзяржаве Аляксандра Македонскага. У канцы 4 ст. да н. э. падпарадкавана Селеўкідамі, з сярэдзіны 3 ст. да н. э. самаст. царства. У 1 ст. да н. э. заваявана Стараж. Рымам (з 17 н. э. рым. правінцыя). Пасля 4—5 ст.н. э. ў складзе Візант. імперыі, у 1074 захоплена туркамі-сельджукамі. У 15 — пач. 20 ст. ў Асманскай імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́ЛІ́,
паўвостраў на У Афрыкі. Пл. каля 750 тыс.км². Абмываецца на Пн Адэнскім зал., на У і ПдУ Індыйскім ак. Большая ч. паверхні — ступеньчатыя плато (выш. 1000—1500 м), на Пн — горы (г. Шымбірыс, выш. 2416 м). Клімат субэкватарыяльны, на Пн — трапічны, засушлівы, у цэнтр.ч. — пустынны. Ападкаў 250—500 мм за год. На ПнЗ ва ўзвышанай ч. колькасць ападкаў павялічваецца (больш за 1000 мм за год). Рэкі — пераважна часовыя патокі, акрамя рэк Джуба і Уэбі-Шабеле. У далінах рэк галерэйныя рэдкалессі, на ўнутр. плато — тыповыя і апустыненыя саванны, а па схілах — лясы з дрэвападобных ядлоўцаў, на ўзбярэжжы акацыевыя паўпустыні. Качавая жывёлагадоўля, у аазісах вырошчваюць кукурузу, бананы, арахіс і інш. На тэр. паўвострава — дзяржавы Самалі, Джыбуці, усх. раёны Эфіопіі. Важнейшыя гарады і порты — Магадыша (Самалі), Джыбуці (Джыбуці).