МУДРО́ГІН (Уладзімір Мікалаевіч) (24.12.1524, С.-Пецярбург — 28.11.1994),

бел. мастак. Скончыў Цэнтр. эксперым. студыю маст. праектавання пры Саюзе мастакоў СССР у Маскве (1970). У 1952—65 мастак Брэсцкага абл. драм. т-ра, у 1970—80 гал. мастак Ін-та тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Аформіў спектаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957), «Позняе каханне» (1963) А.Астроўскага, «Блудны сын» Э.Ранета (1958), «Два клёны» Я.Шварца (1960), «Асцярожна, Мякішавы» А.Маўзона, «Сокалы і крумкачы» А.Сумбатава (абодва 1963), «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай (1964), «Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева (1965) і інш. Аўтар жывапісных твораў «Восеньскае святло» (1966), «Узбярэжжа» (1971), «У грыбы» (1974), «Пейзаж. У выхадны» (1976), «На рацэ Свіслач» (1979), «Вечар» (1981), «Светлы дзень» (1983), «Ружовая раніца» (1985), калажаў і інш. Творам уласцівы манументальнасць, пластычны малюнак, завершанасць кампазіцыі.

т. 11, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)