узбярэ́жжа, -а, мн. -ы, -аў, н.

Паласа зямлі ўздоўж марскога берага.

|| прым. узбярэ́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Узбярэ́жжа

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Узбярэ́жжа
Р. Узбярэ́жжа
Д. Узбярэ́жжу
В. Узбярэ́жжа
Т. Узбярэ́жжам
М. Узбярэ́жжы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узбярэ́жжа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. узбярэ́жжа узбярэ́жжы
Р. узбярэ́жжа узбярэ́жжаў
Д. узбярэ́жжу узбярэ́жжам
В. узбярэ́жжа узбярэ́жжы
Т. узбярэ́жжам узбярэ́жжамі
М. узбярэ́жжы узбярэ́жжах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узбярэ́жжа ср. побере́жье, прибре́жье, прибере́жье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбярэ́жжа, ‑а, н.

Паласа зямлі ўздоўж берага (ракі, возера, мора). Пажухлыя, аслабелыя травы па ўзбярэжжы заліваліся вадою папаўнелых рэк. Шахавец. // Разм. Край, абочына. Усю зіму праплакала Ганка,.. а на вясну, як зацвілі на ажыўшай зямлі краскі і зашумеў на ўзбярэжжы балотаў буйны чарот, знікла і Ганка. Машара. — Як жа быць? — узнікла тады ў дзяўчыны трывожнае пытанне. Пайсці ўзбярэжжам лугу, што сутыкаўся з полем, азначала быць заўважанай. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбярэжжа, прыбярэжжа / ля мора: узмор'е

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

набере́жье разг. узбярэ́жжа, -жжа ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

побере́жье узбярэ́жжа, -жжа ср., прыбярэ́жжа, -жжа ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прибре́жье прыбярэ́жжа, -жжа ср., узбярэ́жжа, -жжа ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памо́ры, ‑аў; адз. памор, ‑а, м.; паморка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. паморкі, ‑рак; ж.

Карэннае рускае насельніцтва памор’я — узбярэжжа Белага мора і Ледавітага акіяна. [Сушылаў] з архангельскіх памораў, але не рыбак, а паляўнічы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)