ПЕ́РШЫ З’ЕЗД ВАЕ́ННЫХ І РАБО́ЧЫХ ДЭПУТА́ТАЎ А́РМІЙ І ТЫ́ЛУ ЗАХО́ДНЯГА ФРО́НТУ Адбыўся 20—30.4.1917 у Мінску, 850 дэлегатаў з рашаючым і 350 з дарадчым голасам ад вайск. часцей фронту і рабочых арг-цый Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губ. Парадак дня: вайна і мір; аб Часовым урадзе; аб ваен., рабочых і сял. арг-цыях, прававое становішча салдат і інш. З’езд прыняў рэзалюцыі за працяг вайны, падтрымку знешняй палітыкі Часовага ўрада. Зацвердзіў праект статута выбарных салдацкіх арг-цый, выбраў Франтавы камітэт Заходняга фронту 1917. Садзейнічаў арганізацыі салдацкіх мас, далучэнню іх да паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТА Пётр Антонавіч (1780 — пасля 1865),
бел. архітэктар. Па паходжанні швейцарац. Працаваў губ. архітэктарам у г. Разань (Расія; 1821—24). У 1830—35 архітэктар Полацкага кадэцкага корпуса, у 1834—42 полацкі епархіяльны архітэктар. Сярод работ: перабудова б. езуіцкага касцёла ў правасл. сабор св. Мікалая ў Полацку (1831—38), праект мураванай 5-купальнай царквы для г. Лепель (1835), перабудова паводле свайго праекта мураванага будынка б. езуіцкага вучылішча ў Віцебску для мужчынскага духоўнага вучылішча (1841). Праектаваў таксама драўляныя цэрквы (у в. Курылава Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія; 1840), грамадз.дзярж. пабудовы, прыватныя жылыя дамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЕЎ Леў Уладзіміравіч (13.3.1885, г. Ноўгарад, Расія — 19.11.1956),
рускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1915), праф. у ёй (1922—48) і ў Маскоўскім арх. ін-це (1948—52). Асн. работы: помнік «Змагарам рэвалюцыі» на Марсавым полі ў Пецярбургу (1917—19); будынак Ваен. акадэміі (1937), адм. будынкі на вул. Маршала Шапашнікава (1934—38) і на Фрунзенскай набярэжнай (1938—55), комплекс Маскоўскага ун-та (1949—53, у сааўт.; праект — Дзярж. прэмія СССР 1949) — усе ў Маскве; Дом урада ў Баку (1952), Палац культуры і навукі ў Варшаве (1952—55) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́ЎСКІ Казімір Гаўрылавіч (1791, в. Карытніца Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 8.11.1847),
адзін з вынаходнікаў падводнага карабля. З дваран. З 1824 у С.-Пецярбургу вучыўся ў медыка-хірургічнай акадэміі. Двойчы зняволены за прыналежнасць да рэв.т-ва (1829) і падрыхтоўку паўстання (1839). Памёр у ссылцы ў г. Сарапул (Удмурція). У 1825—29 распрацаваў праект падводнага карабля. Прапанаваў будаваць карабель цыліндрычнай формы з метал. корпусам і рухомым перыскопам. Ідэю Ч. ажыццявіў рас.ген. К.А.Шыльдэр, які першы пабудаваў метал. падводную лодку (1834). Макет падводнага карабля Ч. экспануецца ў Дзярж. музеі Беларусі.
Літ.:
Быховский И.А. Рассказы о русских кораблестроителях. Л., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХО́ЎСКІ Міхаіл Іосіфавіч (1763 — пасля 1825 ?),
бел. архітэктар; прадстаўнік класіцызму. З 1804 працаваў у Мінску, у 1817—25 Мінскі губ. архітэктар. Аўтар праектаў урадавай установы, павятовага і ніжняга земскага судоў у г. Чэрвень (1803—06), устаноў гар. праўлення ў гарадах Мазыр (1804), Вілейка, Бабруйск, Слуцк, Пінск (усе 1806), Барысаў (1817), дома гараднічага ў Пінску (1806), моста цераз р. Свіслач у Мінску (1812), дваранскага дома ў Бабруйску (1814) і інш. Сярод інш. работ: буд-ва духоўнай семінарыі (з А.Мельнікавым) і дома К.Шэмета па вул. Францысканскай (1803), праект частковай рэканструкцыі Мінскай Петрапаўлаўскай царквы (1824) у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́АРЫНЕНЫ (Saarinen),
сям’я архітэктараў. Нарадзіліся ў Фінляндыі. Эліэль С. (20.8.1873, г. Рантасалмі — 30.6.1950), фінскі архітэктар, пачынальнік нац. рамантызму ў фін. архітэктуры. У 1893—97 вучыўся ва ун-це і політэхн. ін-це ў Хельсінкі. З 1923 працаваў у ЗША. Зазнаў уплыў амер., англ. і ням. архітэктуры канца 19 ст. Супрацоўнічаў з арх. А.Ліндгрэнам і Г.Гезеліусам (сумесныя пабудовы — фін. павільён на Сусв. выстаўцы ў Парыжы, 1900; Нац. музей у Хельсінкі, 1906—09). Звяртаўся да традыцый фін.нар. дойлідства, выкарыстоўваў мясц.буд. матэрыялы (дрэва, граніт), урачысты, геам. арнаментальны дэкор, імкнуўся да рацыянальнай арг-цыі прасторы (цэнтр. вакзал у Хельсінкі, 1904—14). Стварыў праект «Вял. Хельсінкі» (1915—18, не ажыццёўлены), засн. на прынцыпах дэцэнтралізацыі гар. структуры, імкненні да адзінства архітэктуры і ландшафту, што паўплывала на горадабудаўніцтва 20 ст.Эра С. (20.8.1910, г. Кірканумі — 1.7.1961), амер. архітэктар. Сын Эліэля С. З 1923 жыў у ЗША; працаваў з бацькам. Вучыўся ў арх. школе Іельскага унта ў Нью-Хейвене (1934). Пасля смерці бацькі здзейсніў іх сумесны праектТэхн. цэнтра кампаніі «Джэнерал мотарс» у Уорэне (штат Мічыган; 1945—55). Зазнаў уплыў Л.Міс ван дэр Роэ. Ад рацыяналізму і неакласіцызму 1950-х г. перайшоў да арганічнай архітэктуры, пазней наблізіўся да бруталізму. Для творчасці С. характэрны пошукі сімвалічнай выразнасці арх. форм, пластычнасці, рамант. экспрэсіі (капэла Масачусецкага тэхнал. ін-та ў Кеймбрыджы, ЗША, 1953—56, аэравакзал кампаніі TWA у аэрапорце Кенэдзі ў Нью-Йорку, 1962, будынак аэравакзала імя Далеса каля Вашынгтона, 1962).
Да арт.Саарынены. Эліэль Саарынен. Цэнтральны вакзал у Хельсінкі.Да арт.Саарынены. Эра Саарынен. Аэравакзал імя Далеса каля Вашынгтона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМАДЗЯ́НСКІ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ, цывільны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
сістэматызаваны адзіны заканадаўчы акт, які рэгулюе маёмасныя і звязаныя з імі асабістыя немаёмасныя адносіны, што ўзнікаюць з удзелам юрыд. асоб і грамадзян. Дзеючы кодэкс прыняты Вярх. Саветам Беларускай ССР 11.6.1964. Складаецца з 564 артыкулаў, 43 глаў і 8 раздзелаў. Законам ад 3.3.1994 у яго ўнесены пэўныя змены і дапаўненні, выключаны артыкулы, што супярэчылі новаму заканадаўству, і ўсе нормы права, якія прадугледжвалі прымяненне на тэр. Беларусі цывільнага заканадаўства СССР і інш. саюзных рэспублік. Камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве сумесна з урадам і зацікаўленымі ведамствамі даручана падрыхтаваць праект новага Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯГА́НСКАЯ Галіна Аляксандраўна (н. 10.5.1934, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыла БПІ (1958). З 1958 у БелНДІдзіпрасельбудзе (з 1970 кіраўнік майстэрні тыпавога і эксперым. праектавання). Сярод работ: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (1967—73; у сааўт.), Дом культуры (1967), гасцініца (1970), жылыя дамы (1973), пед. вучылішча (1980) у в. Леніна Горацкага р-на; эксперым. дзіцячыя яслі-сад (1970, у сааўт.) у пасёлках Малеч Бярозаўскага і Замасточча Бярэзінскага р-наў; гандл. Цэнтры (1971) у в. Расна Камянецкага і Верцялішкі Гродзенскага р-наў; клуб у в. Баяры Мядзельскага р-на (1972); конна-спарт. школа ў в. Ратамка Мінскага р-на (1978—80, у сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРЭ́ЙЦ Станіслаў Станіслававіч (літ. псеўданім Арліцкі; 25.8.1836, г. Арол ?, Расія — пасля 1918),
бел. і рус. журналіст, мемуарыст, белетрыст. Скончыў Віцебскую гімназію (1856), быў вольным слухачом Горы-Горацкага земляробчага ін-та. Служыў у Магілёве ў палаце дзярж. маёмасцяў, уваходзіў у гурток перадавой моладзі. Дасылаў заметкі ў пецярб.час. «Искра» і «Экономический указатель». Рэдакцыя «Современника» ўхваліла яго праект выдання ў Магілёве час. «Белорусский вестник» (не выходзіў). Удзельнік паўстання 1863—64. З 1868 у Пецярбургу. Выдаваў час. «Дешевая библиотека», «Всемирный труд», «Луч» і інш. У рамане «Апошнія язычнікі» (1871—72), кн. «Старасвецкія памешчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), мемуарах расказвае пра Беларусь 1850—60-х г., паўстанне 1863—64.