прае́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н.

П. гідратурбіны.

Дыпломны п. (у тэхнічнай вышэйшай навучальнай установе).

2. Папярэдні тэкст якога-н. дакумента.

П. рэзалюцыі.

3. План, задума.

Строіць п. асушэння балот.

|| прым. прае́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прае́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прае́кт прае́кты
Р. прае́кта прае́ктаў
Д. прае́кту прае́ктам
В. прае́кт прае́кты
Т. прае́ктам прае́ктамі
М. прае́кце прае́ктах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прае́кт м., в разн. знач. прое́кт;

п. но́вага заво́да — прое́кт но́вого заво́да;

п. стату́та — прое́кт уста́ва;

стро́іць ~ты — стро́ить прое́кты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прае́кт, ‑а, М ‑кце, м.

1. Распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго‑н. На трэцім курсе універсітэта я зрабіў праект электрастанцыі на рэчцы ў Сіняй даліне. Хомчанка. Юрка ведаў, што праект дэталёвай забудовы вуліцы рабіў.. [бацька]. Карпаў.

2. Папярэдні тэкст якога‑н. дакумента. Праект дагавора. Праект канстытуцыі.

3. План, задума. Каля гнілога балота пастануць часамі дзядзькі, глядзяць, мяркуюць, праекты строяць. Колас.

[Ад лац. projectus — кінуты наперад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАЕ́КТ (ад лац. projektus кінуты наперад) у архітэктуры і будаўніцтве, сістэма ўзаемазвязаных дакументаў, якія служаць асновай для буд-ва, рамонту, рэканструкцыі ці рэстаўрацыі аб’ектаў. Складаецца з абгрунтоўваючай і зацвярджаемай (абавязковая для выканання ўсімі фіз. і юрыд. асобамі) частак. Склад графічных, тэкставых і таблічных матэрыялаў П. (чарцяжы, схемы, разлікі, тлумачальныя запіскі, арх. макеты) вызначаецца спец. нарматыўнымі дакументамі. Для гарадоў і інш. нас. месцаў распрацоўваюцца П.: планіроўкі прыгарадных зон, генпланаў, дэталёвай планіроўкі асобных ч. горада, жылых, вытв., рэкрэацыйных і інш. функцыян. зон, асобных гар. вузлоў, вуліц і інш. Праектаванне ажыццяўляецца звычайна ў 2 стадыі: арх. П. (забяспечвае ўяўленне пра матэрыяльны вобраз аб’екта, яго размяшчэнне, фіз. параметры і маст.-тэхн. якасці, змяшчае тэхн.-эканам. паказчыкі); буд. П. (выконваецца на аснове зацверджанага арх. П., праведзеных інж. работ, навук.-тэхн. даследаванняў; забяспечвае непасрэдную рэалізацыю інвестыцый для буд-ва аб’ектаў). Нескладаныя П. распрацоўваюць у адну стадыю (рабочы П., які ўключае і зацверджаную арх. частку). Пры распрацоўцы дакументацыі на больш складаны і адказны аб’ект папярэдне распрацоўваюць эскізны П., тэхн.-эканам. абгрунтаванне, праводзяць конкурсы. Адрозніваюць П. тыпавы (для масавага буд-ва аднолькавых аб’ектаў) і індывід. (для буд-ва унікальных аб’ектаў).

Праектныя работы вядомы ў Стараж. Рыме, у эпоху Адраджэння. У 18 ст. ў Зах. Еўропе распрацоўваліся т.зв. П.-фантазіі. Часам нерэалізаваныя П. значна ўплывалі на развіццё архітэктуры (напр., П. горада на 3 млн. жыхароў, арх. Ле Карбюзье, Францыя, 1922).

На Беларусі пачатак праектнай дзейнасці адносіцца да канца 16 ст. (г. Нясвіж). З 2-й пал. 18 ст. пачалі выкарыстоўвацца тыпавыя (узорныя) П. пры буд-ве жылых і грамадскіх будынкаў (Гродна, Магілёў, Полацк, в. Варняны Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.). Сучасныя П. распрацоўваюцца ў праектных арг-цыях: ін-тах «Беларускі праектны інстытут», «Белдзіпрадар», «Белдзіпралес», «Белдзіпрабудматэрыялы», «Мінскграмадзянпраект», «Мінскінжпраект», «Мінскграда» (з 1997) і інш., у персанальных творчых майстэрнях архітэктараў, якія маюць адпаведную ліцэнзію. Абавязкова праводзіцца дзярж. экспертыза П., яго зацвярджэнне ў адпаведных органах дзярж. кіравання, а ў асобных выпадках — грамадскае абмеркаванне П. на любой стадыі яго выканання.

С.​А.​Сергачоў.

т. 12, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прае́кт м. Projkt n -(e)s, -e, Entwrf m -(e)s, -würfe; Vrlage f -, -n; Vranschlag m -(e)s, -schläge (каштарыс);

эскі́зны прае́кт; Vrprojekt n, Vrentwurf m;

склада́ць прае́кт Projkt ufnehmen* [ufstellen, us¦arbeiten]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прае́кт

(лац. proiectus = кінуты наперад)

1) распрацаваны план стварэння чаго-н. (напр. п. самалёта, п. гідратурбіны);

2) папярэдні тэкст якога-н. дакумента (напр. п. закона);

3) задума, план.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прае́кт

(лац. projectus = кінуты наперад)

1) распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н. (напр. п. гідратурбіны, п. дома);

2) папярэдні тэкст якога-н. дакумента (напр. п. закона);

3) задума, план.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прае́кт-канцэ́пцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прае́кт-канцэ́пцыя прае́кт-канцэ́пцыі
Р. прае́кт-канцэ́пцыі прае́кт-канцэ́пцый
Д. прае́кт-канцэ́пцыі прае́кт-канцэ́пцыям
В. прае́кт-канцэ́пцыю прае́кт-канцэ́пцыі
Т. прае́кт-канцэ́пцыяй
прае́кт-канцэ́пцыяю
прае́кт-канцэ́пцыямі
М. прае́кт-канцэ́пцыі прае́кт-канцэ́пцыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

афла́йн-прае́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. афла́йн-прае́кт афла́йн-прае́кты
Р. афла́йн-прае́кта афла́йн-прае́ктаў
Д. афла́йн-прае́кту афла́йн-прае́ктам
В. афла́йн-прае́кт афла́йн-прае́кты
Т. афла́йн-прае́ктам афла́йн-прае́ктамі
М. афла́йн-прае́кце афла́йн-прае́ктах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)