возера ў Беларусі, у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 30 км на ПнЗ ад г.п. Мядзел. Пл. 0,28 км², даўж. 1,75 км, найб.Глыб. 28,2 м. Схілы катлавіны выш. да 20—25 м, пад лесам, берагі месцамі забалочаныя. Выцякае ручай у р. Страча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́НЗІ (Mackenzie),
нізіна на ПнЗ Канады, у бас.р. Макензі, ад воз. Атабаска да Паўн. Ледавітага ак. Мяжуе на З з гарамі Макензі і Рычардсан (сістэма Кардыльер), на У з Лаўрэнційскім пласкагор’ем. Выш. 150—200 м. Пашыраны шырокія забалочаныя рачныя даліны і ледавікова-азёрныя раўніны, падзеленыя ступеньчатымі плато да 500 м.Месцамі над нізінай узвышаюцца адасобленыя горы (г. Франклін, 1400 м). Складзена пераважна з вапнякоў. Радовішча нафты. У чацвярцічны перыяд тэрыторыя пакрывалася ледавікамі. Пасля іх адступання значная ч. тэрыторыі была затоплена акіянам, потым занята азёрамі (рэлікты — азёры Вял. Мядзведжае, Вял. Нявольніцкае, Атабаска і інш.). Клімат умераны, кантынентальны. Пашыраны шматгадовамёрзлыя горныя пароды. На рэках доўгі ледастаў (5—7 месяцаў). Глебы пераважна балотныя, месцамі тундрава-глеевыя і падзолістыя. Вільготнатраўныя лугі і заліўныя лясы з чорнай елкі і мохавыя балоты. На водападзельных участках — хмызняковыя тундры і рэдкастойныя лясы з белай елкі, каменнай хвоі і асіны. Шчыльнасць насельніцтва вельмі малая. Карэннае насельніцтва — эскімосы і індзейцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАТА́,
рака ў Пскоўскай вобл. Расіі і Полацкім р-не Віцебскай вобл. Беларусі; правы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 93 км. Пл. вадазбору 651 км². Выцякае з воз. Колпіна за 1,4 км на ПнУ ад в. Колпіна Невельскага р-на, цячэ праз воз. Неклач (Расія), па Полацкай нізіне і воз. Ізмак. Вусце ў межах г. Полацк. Даўж. на тэр. Беларусі 86 км, пл. вадазбору больш за 470 км². Прытокі: Лютая, Страдань (справа), Тросніца і Чартоўка (злева). Даліна трапецападобная, шыр. 100—400 м. Пойма двухбаковая, месцамі адсутнічае, шыр. 150—300 м. Рэчышча моцназвілістае, на асобных участках у верхнім і сярэднім цячэнні на працягу 14,2 км каналізаванае: шыр. яго 5—10 м, ніжэй упадзення р. Лютая месцамі да 30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снеж., крыгалом у пач. красавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. Пры ўпадзенні ў Зах. Дзвіну — г. Полацк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́ВА,
возера ў Крупскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 20 км на Пн ад г. Крупкі. Пл. 15 км², даўж. 15 км, найб.шыр. 3 км, найб.глыб. 19,5 м, даўж. берагавой лініі 44,3 км, пл. вадазбору 324 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з вузкага паўд. і шырокага паўн. плёсаў. Схілы выш. 6—8 м (на Пн 3—5 м), пераважна парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, на Пд зліваюцца са схіламі. Дно да глыб. 4—6 м (месцамі да 10 м) выслана пясчана-галечнымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей сапрапелямі. У паўн. плёсе 3 астравы, найб. з іх пл. каля 2 км². Мінералізацыя вады каля 200 мг/л, празрыстасць да 3 м. Эўтрофнае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў вузкая, перарывістая паласа з асок, чароту, трыснягу, хвашчу. Упадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, 5 ручаёў, на Пн злучана шырокай пратокай з воз. Абіда. Узровень возера штучна падняты на 2—3 м плацінай б. Сяляўскай ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРА́ЛА-АНТАРКТЫ́ЧНАЕ ПАДНЯ́ЦЦЕ,
падводнае падняцце ў паўд.-ўсх. частцы Індыйскага акіяна. Злучае паўд.ч. Цэнтральнаіндыйскага хр. з Паўднёва-Ціхаакіянскім падняццем. Даўж. каля 6000 км, шыр. да 800 км, найменшая глыбіня над грэбенем 1145 м. Восевая зона падняцця мае горны рэльеф, месцамі выяўлены «рыфтавыя даліны». Паверхня ўкрыта пераважна вапняковымі алеўрыта-гліністымі глеямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГУ́Н-ТАЙГА́, Мунгун-Тайга,
горны масіў на ПдЗ Рэспублікі Тыва, Расія. Выш. да 3970 м. Складзены з крышт. сланцаў і пясчанікаў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На паўн. схіле горныя тундры і лугі, на паўд. — высакагорныя стэпы і камяністыя тундры. У далінах месцамі лістоўнічныя лясы. Вяршыні пад ледавікамі (агульная пл. каля 44 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУ́ЛЬНЫ СЫРТ,
платопадобнае ўзвышша на ПдУЕўрап. часткі Расіі, водападзел рэк басейнаў Волгі і Урала. Працягваецца з З на У на 500 км, на У прымыкае да Паўд. Урала. Выш. да 405 м. Складзены з пясчанікаў, глін і вапнякоў. Месцамі трапляюцца купалападобныя астанцы—шыханы. Развіты карст. Дзірваніста-злакавыя, пераважна ўзараныя, стэпы. Пасевы збожжавых культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Трэмля (левы прыток Прыпяці), за 35 км на ПнУ ад г. Петрыкаў. Пл. 0,78 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 800 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Схілы катлавіны выш. да 1 м, спадзістыя, парослыя хмызняком. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬША́НКА, Вішнёўка, Гальшанка, Жыгянка, Луска,
рака на З Беларусі, у Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 60 км. Пл. вадазбору 311 км³. Цячэ на паўд.-зах. схілах Ашмянскага узв. (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Даліна выразная. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м. Рэчышча сярэднязвілістае, месцамі каналізаванае. Берагі нізкія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬША́НКА,
возера ў Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярозка (прыток Зах. Дзвіны). Пл. 0,4 км². Даўж. 1,68 км, найб.шыр. 0,31 км, найб.глыб. 11,1 м. Пл. вадазбору 9,2 км². Схілы выш. 2—5 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пераважна пясчанае. Злучана пратокай з воз. Абразцы.