паласа прыбярэжных пустынных раўнін уздоўж берагоў Аманскага заліва і Армузскага праліва, у Іране і Пакістане. Агульная даўж. больш за 1000 км, шыр. да 80 км. У рэльефе — нахіленая раўніна з пясчанымі ўзвышшамі, якая пераходзіць у прыморскую нізіну, месцамі забалочаную. Клімат трапічны. Сярэдняя т-растудз. (г. Джаск) 19,4 °C, ліп. 32,5 °C, ападкаў каля 120 мм за год. Пераважаюць глебы пустынь, месцамі — саланчакі. Пустынная хмызнякова-эфемерная расліннасць, месцамі каля берагоў — мангравыя зараснікі. Пашавая жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Бярвенка (выцякае з возера), за 34 км на ПнЗ ад г. Шчучын. Пл. 0,5 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 680 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Схілы катлавіны выш. да 10 м, пад лесам, на ПнУ і ПнЗмесцамі разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАДЖЫ́НСКАЯ КАТЛАВІ́НА, Таджынская ўпадзіна,
міжгорная катлавіна ў Рэспубліцы Тыва, у Расіі. Размешчана ў гарах Паўд. Сібіры, паміж Усх. Саянам і хр. Акадэміка Обручава, даўж. 150 км, выш. ад 800 м на З да 1800 м на У. Рэльеф месцамі сярэднягорны, на З — узгорыста-раўнінны. Ёсць значныя азёры (Таджа, Маны-Холь, Кадыш-Холь). Пераважаюць таежныя лясы з лістоўніцы. кедру, елкі, хвоі; на Змесцамі ўчасткі стэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў.
У Добрушскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Леніна. Пластавы паклад звязаны з адкладамі палеаген-неагену. Пяскі белыя, шэрыя, месцамі жаўтаватыя, пераважна дробна- і сярэднезярністыя, кварцавыя, месцамі гліністыя, з лінзамі буйназярністых пяскоў. Разведаныя запасы 36,7 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,3—16,3 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 0,2—9 м. Карысная тоўшча падсцілаецца алеўрытамі і тонказярністымі пяскамі. Пяскі прыдатныя як фармовачныя і на выраб шкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́АРЭМАА (Saaremaa), Эзель,
самы буйны в-аў Маанзундскага (Зах.-Эстонскага) архіпелага ў Эстоніі, у Балтыйскім м.Пл. 2,7 тыс.км². Злучаны дамбай з в-вам Муху. Складзены гал.ч. з вапнякоў, месцамі ўкрыты ледавіковымі і марскімі адкладамі. Паверхня нізінная (выш. да 50 м), месцамі забалочаная. Радовішчы даламітаў і вапнякоў. Рэдкія зараснікі ядлоўцу, хваёвыя лясы. Рыбалоўства. На в-ве Війдумяэскі і Вілсандыйскі запаведнікі; геал. заказнік Каалі (метэарытныя кратэры). Гал. горад — Курэссаарэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дабрылаўка (цячэ праз возера), за 15 км на ПнЗ ад г. Глыбокае. Пл. 0,66 км², даўж. 1,04 км, найб.шыр. 980 м, найб.глыб. 3 м, даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Пл. вадазбору 76,7 м². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. да 3 м (на ПнУ да 10 м), разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, месцамі абрывістыя. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў ілістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Лепель,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула (выцякае з возера), на паўн. ускраіне г. Лепель. Пл. 10,18 км², даўж. 7,6 км, найб.шыр. больш за 2 км, найб.глыб. 33,7 м, даўж. берагавой лініі 39,6 км. Пл. вадазбору 1280 км². Катлавіна падзяляецца на З часткі, якія маюць мясц. назвы: паўн. — Кусцінскае воз. (глыб. 23 м), паўд. — Гарадское воз. (глыб. 19,5 м), усх. — Белае воз. (глыб. 33,7 м). Схілы катлавіны на Пд і ПдУ і месцамі на Звыш. да 25 м, з асыпкамі і апоўзнямі, месцамі задзернаваныя; астатнія выш. каля 10 м, над пасевамі, на У пад лесам. Шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком, на Пд і ПдУ зліваюцца са схіламі, месцамі абразійныя. У 1958, калі на р. Ула пабудавана Лепельская ГЭС, узровень возера падняты прыкладна на 4 м, што істотна змяніла яго гідралагічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі. Падводная ч. катлавіны ўскладнена шматлікімі мелямі на месцы былых астравоў і ўпадзінамі. Дно да глыб. 7—7,5 м выслана пяскамі, глыбей — сапрапелямі. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 300 м. Упадаюць рэкі Эса (на Пд) і Зеха (на Пн). Выкарыстоўваецца для адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе дзіцячы санаторый).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫ́БАТ,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 10 км на ПнУ ад г. Лепель, за 3 км на ПнУ ад в. Старое Лядна. Пл. 0,42 км², даўж. 2,43 км, найб.шыр. 320 м, даўж. берагавой лініі 5,78 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з 3 на У, размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны стромкія, выш. да 20 м, месцамі спадзістыя. Берагі зліваюцца са схіламі, месцамівыш. да 0,5 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬСЯ,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 8 км на З ад г. Паставы. Пл. 0,25 км², даўж. 840 м, найб.шыр. 390 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 43,2 км². Схілы катлавіны выш. 3—4 м, на Пд і ПдУ 5—7 м, разараныя, месцамі пад лугамі. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. 5—250 м. Упадае ручай Вінгра, выцякае ручай у Мядзелку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВА́Я, Хвашчоўка,
рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Друць (бас.р. Дняпро). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 242 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Раманаўка. Цячэ па Аршанскім узв. Даліна на вял. працягу добра распрацаваная, трапецападобная, у вярхоўі невыразная. Пойма вузкая, лугавая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 3 км, астатняе звілістае. Шыр. ракі ў межань да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Асн. прыток — р. Ржаўка. Рака прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.