ШЧЫ́БАТ,

возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 10 км на ПнУ ад г. Лепель, за 3 км на ПнУ ад в. Старое Лядна. Пл. 0,42 км², даўж. 2,43 км, найб. шыр. 320 м, даўж. берагавой лініі 5,78 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з 3 на У, размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны стромкія, выш. да 20 м, месцамі спадзістыя. Берагі зліваюцца са схіламі, месцамі выш. да 0,5 м.

т. 17, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)