КАСА́Ч Павел Мікалаевіч (20.11.1887, в. Рогава Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 7.12.1977),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар. Засл. дз. культуры Беларусі (1957). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1938). Творчы шлях пачаў у капэле Дз.Агрэнева-Славянскага ў 1907. У 1912—56 настаўнічаў. У 1946 арганізаваў хор студэнтаў у Нясвіжскім пед. вучылішчы, у 1952—64 узначальваў хор сельскага клуба в. Лявонавічы (Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства, атрымаў званне народнага. Аўтар шэрагу песень (у т. л. «Хораша вясною ходзіцца», «Мой Нёман», «Беларусь мая», «Цімох», «Выйдзі, дзяўчына», «Кланялася жыта»), апрацовак бел.нар. песень («Жніўная», «Ой, сівы конь бяжыць» і інш.).
нарвежскі жывапісец. Вучыўся ў Карлсруэ (1874—75) і Берліне (1875—79). Зазнаў уплывы А. фон Менцэля і франц. імпрэсіяністаў. Працаваў у Нарвегіі, Даніі, Францыі. У 1901—09 выкладаў у акадэміі Каларосі ў Парыжы. З 1909 праф. і дырэктар АМ у Осла. Аўтар партрэтаў і жанравых карцін, якія вызначаюцца глыбокім рэалізмам вобразаў і стрыманым каларытам: «Лева руля!» (1879), «Хворая дзяўчына» (1880—81), «Суровы вецер» (1882), «Партрэт дзяўчыны» (1886), «Барацьба за выжыванне» (1888—89), партрэт А.Стрындберга (1898) і інш. Ствараў карціны-ілюстрацыі да ўласных літ. твораў («Альберціне ў паліцэйскім пастарунку», 1886—87, да рамана «Альберціне»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЫ́СЫ»,
«Карапет», «Дзевачка Надзя», «Муха», гарадскі бытавы танец. Муз. памер 2/4, 4/4; тэмп умерана хуткі. Паходзіць ад паўд.-амер. танца тустэп. Уключае абмежаваную колькасць стандартных рухаў, якія паўтараюцца некалькі разоў запар. На 1-е правядзенне мелодыі танцоры робяць 4 факстротныя крокі ў адзін, потым у другі бок, на 2-е — круцяцца ў пары рухам полька-вальс, потым дзяўчына некалькі разоў паварочваецца пад правай рукой партнёра. Пашыраны па ўсёй Беларусі, мае нязначныя рэгіянальныя адрозненні. Выконваецца пад каларытныя мясц. прыпеўкі: «А чаго ты лысы, без валос астаўся? // А таму, што з дзеўкамі многа мілаваўся... // А дзевачка Надзя, чаго табе нада? // Нічаго не нада, кроме чыкалада».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́НДВІЙР (Randviir) Ційу Аляксандраўна (н. 10.3.1938, г. Тарту, Эстонія),
эстонская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1977). Скончыла Талінскія харэаграфічнае вучылішча (1955, з 1970 выкладае ў ім) і кансерваторыю (1968). З 1955 у т-ры «Эстонія» (цяпер Нац. опера «Эстонія»). Дасканала валодае майстэрствам акад. класічнага танца і лексікай сучаснай харэаграфіі. Сярод партый: Меэліке («Золатапапрадухі» Э.Капа), Дзяўчына, Іаана («Балет-сімфонія», «Іаана тэнтата» Э.Тамберга), Адэта—Адылія, Аўрора, фея Дражэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Гаспадыня Меднай гары, Папялушка, Джульета, Прыгажуня («Каменная кветка», «Папялушка», «Рамэо і Джульета», «Блудны сын» С.Пракоф’ева), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСА́ЛЛІ,
старадаўнія вясенне-летнія святкаванні-ігрышчы і заклінальныя абрады ў славян, звязаныя з аграрнай міфалогіяй і культам продкаў. Назва паходзіць ад стараж.-рым. свята руж (Rosaria, Rosalia), прыйшла ад паўд. славян. Р. прыпадалі на перыяд росквіту расліннасці — Сёмуху і Купалле, ад гэтага месяц чэрвень наз. «русальным». Р. мелі відовішчны характар, суправаджаліся русальнымі песнямі, гульнямі, выступленнямі скамарохаў, танцамі, музыкай, пераапрананнем. Дзяўчына ў рытуальным танцы на Р. паказана на мініяцюры ў Радзівілаўскім летапісе (13 ст.). Рэшткі Р. захаваліся на Беларусі ў выглядзе абраднасці на Сёмуху і ў наступны, «русальны», тыдзень (памінанне бацькоў, завіванне бярозкі і вянкоў на Магілёўшчыне), у вераваннях пра русалку, у карагодах, а таксама ў святкаванні Купалля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗА́ АБАСІ́, Рызае Абасі (каля 1575, г. Кашан, Іран — 1635),
іранскі мініяцюрыст, вядучы прадстаўнік ісфаханскай школы мініяцюры пры Абасе 1. Працягваў традыцыі Мухамедзі, аднаго з буйнейшых мініяцюрыстаў Тэбрыза. Узначальваў прыдворную школу мастацтваў у Ісфахане. Рабіў жанравыя сцэнкі і партрэты, часам ілюстрацыі. Эвалюцыяніраваў ад паэт.-спакойных кампазіцый, у якіх сілуэты фігур акрэслены плаўнай замкнёнай лініяй, што ізалюе вобраз, да напоўненых глыбокім ўнутр. напружаннем работ, у якіх зменлівая, перарывістая лінія выяўляе пластыку фігур і іх сувязь з навакольным асяроддзем. Сярод твораў: «Дзяўчына ў футравай шапцы» (1602—03), «Партрэт старога» (1614), «Ландшафт з трыма паляўнічымі», «Пара закаханых», «Юнак з баранам» і інш.Іл.гл. да арт.Ісфаханская школа мініяцюры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРГУНБА́ЕВА Мукарам (13.5.1913, г. Фергана, Узбекістан — 26.11.1978),
узбекская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1959). Вучылася ў танц. студыі Узб.муз.т-ра (1929—33). У 1929—54 ва Узбекскім т-ры оперы і балета імя А.Наваі. З 1945 педагог Узб. харэагр. вучылішча. З 1957 маст. кіраўнік арганізаванага ёю ансамбля нар. танца Узбекістана «Бахор». Сярод выкананых партый: Шахіда («Шахіда» Ф.Таля), Ак-Біляк («Ак-Біляк» С.Васіленкі), Гуляндом («Гуляндом» Я.Брусілоўскага), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева) і інш. Збіральніца узб.танц. фальклору. Аўтар танц. кампазіцый «Смелая дзяўчына», «Наманганскія яблыкі» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1973. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.
англійскі мастак і тэарэтык мастацтва. Вучыўся ў гравёра Э.Геймбла, з 1720 у акадэміі Дж.Торнхіла ў Лондане. У творах, якія вылучаюцца жывой непасрэднасцю, з пазіцый асветніцтва выявіў заганы тагачаснага англ. грамадства: серыі «Кар’ера прастытуткі» (1730—31), «Кар’ера мота» (1732—35), «Модны шлюб» (1743—45), «Выбары» (каля 1754). Выканаў партрэты, якім уласцівы жыццесцвярджальнасць і рэалістычнасць: «Капітан Т.Корэм» (1740), «Аўтапартрэт» (1745), «Дзяўчына з крэветкамі». Аўтар тэарэт. трактата «Аналіз прыгажосці» (1753).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛІГО́ЎСКІ (Szeligowski) Тадэвуш (15.9.1896, г. Львоў, Украіна — 10.1.1963),
польскі кампазітар, педагог. Д-рюрыд.н. (1922). Скончыў Ягелонскі ун-т і кансерваторыю (1918) у Кракаве. У 1931—39 праф. кансерваторый у Познані і Вільні, з 1945 у Познані і Варшаве. Арганізатар і ўдзельнік экспедыцыі па зборы бел. фальклору на Гродзеншчыне. Сярод твораў: опера «Бунт жакаў» (паст. 1951), балеты «Паўлін і дзяўчына» (паст. 1949), «Мазепа» (паст. 1959), сімф. сюіта «Казюкі» (1927), пабудаваная на інтанацыях бел. і літ. фальклору, хар. апрацоўкі бел.нар. песень «Перапёлка», «Дробны дожджык», «Ой, заржы, заржы» і інш. Сярод вучняў В.Рудзінскі, Г.Цітовіч. Дзярж. прэміі Польшчы 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎРА́ЕЎ Рувім Янкелевіч (13.9.1914, г. Марыупаль, Украіна — 5.8.1987),
бел. артыст оперы (барытон). Засл. арт. Беларусі (1964). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1937—41), скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1943). У 1945—70 саліст, адначасова з 1963 асістэнт рэжысёра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодаў прыгожым, рухомым голасам шырокага дыяпазону. Найб. ярка яго талент выявіўся ў партыях камічных персанажаў. Сярод створаных ім вобразаў: яфрэйтар Ліпке, Марэк («Дзяўчына з Палесся», «Алеся» Я.Цікоцкага), Якуб («Надзея Дурава» А.Багатырова), Сцяпан («Яснае світанне» А.Туранкова), Ротны, Зарэцкі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Скула («Князь Ігар» А.Барадзіна), Бартола («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Нілаканта («Лакмэ» Л.Дэліба).