англійскі мастак і тэарэтык мастацтва. Вучыўся ў гравёра Э.Геймбла, з 1720 у акадэміі Дж.Торнхіла ў Лондане. У творах, якія вылучаюцца жывой непасрэднасцю, з пазіцый асветніцтва выявіў заганы тагачаснага англ. грамадства: серыі «Кар’ера прастытуткі» (1730—31), «Кар’ера мота» (1732—35), «Модны шлюб» (1743—45), «Выбары» (каля 1754). Выканаў партрэты, якім уласцівы жыццесцвярджальнасць і рэалістычнасць: «Капітан Т.Корэм» (1740), «Аўтапартрэт» (1745), «Дзяўчына з крэветкамі». Аўтар тэарэт. трактата «Аналіз прыгажосці» (1753).