КУСТО́ ((Cousteau) Жак Іў) (11.6.1910, г. Сент-Андрэ-дэ-Кюбзак, Францыя — 25.6.1997),
французскі даследчык, акіянограф. Контр-адмірал. Чл.Франц.АН (1989). З 1952 кіраўнік падводнымі даследаваннямі на судне «Каліпсо», з 1985 — на турбапарусным судне «Алкіёна». З 1957 дырэктар Акіянаграфічнага музея ў Манака. Кіраўнік праграмы «Каншэльф» (даследаванні кантынентальнага шэльфа: умоў жыцця і працы людзей у падводным асяроддзі). Вынаходнік (разам з Э.Ганьянам) акваланга (1943), падводных дамоў, апарата «ныраючы сподак»; прыстасаваў кінакамеру для падводных кіназдымак. Займаўся пытаннямі аховы падводнага асяроддзя. Аўтар кніг і каля 90 дакументальных фільмаў, сярод якіх «Свет маўчання» (1956), «Залатая рыба» (прэмія «Оскар» 1960) і «Свет без сонца» (прэмія «Оскар» 1965).
Тв.:
Рус.пер. — В мире безмолвия. Живое море. М., 1976 (у сааўт.).
расійскі географ, мараплавец, даследчык Арктыкі. Ганаровы чл. (1855, чл.-кар. 1829) Пецярбургскай АН; з 1864 яе прэзідэнт. Адмірал (1855). У 1817—19 удзельнік кругасветнага плавання В.М.Галаўніна. У 1826—29 кіраваў кругасветнай экспедыцыяй на шлюпе «Сянявін»; апісаў зах. ўзбярэжжа Берынгава м., астравы Прыбылова, Банін, Каралінскі архіпелаг, дзе адкрыў 12 астравоў. Адзін з арганізатараў і -кіраўнік (у 1845—50, 1857—72) Рускага геагр.т-ва. Яго імем названы шэраг астравоў, мыс, заліў, паўвостраў, праліў, цячэнне ў Паўн. Ледавітым і Ціхім ак. і інш.
Тв.:
Путешествие вокруг света на военном шлюпе «Сенявин», 1826—1829. 2 изд. М., 1948.
Літ.:
Марич М. Жизнь и плавание флота капитан-лейтенанта Федора Литке. М.; Л., 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТА́НІН (Рыгор Мікалаевіч) (4.10.1835, пас. Ямышэўскі Паўладарскай вобл., Казахстан — 30.6.1920),
расійскі географ і падарожнік, даследчыкЦэнтр. Азіі. Скончыў Омскі кадэцкі корпус (1852), вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1859—62). За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях сасланы ў Сібір. У 1863—64 прымаў удзел у экспедыцыі на воз. Зайсан і хр. Тарбагатай. У 1876—77 і 1879—80 кіраваў экспедыцыямі ў паўн.зах. Манголію і Тыву, у 1884—86 і 1892—93 — у паўн. Кітай, усх. Тыбет і Цэнтр. Манголію і ў 1899 — на Вял. Хінган. Разам з жонкай А.В.Патанінай сабраў звесткі па геаграфіі, геалогіі, эканоміцы, этнаграфіі маладаследаваных тэр.Цэнтр. Азіі. Вял. залаты медаль Рус.геагр.т-ва (1886). Яго імем наз. адзін з хрыбтоў Наньшаня і ледавік на Алтаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭРД, Бёрд (Byrd) Рычард Эвелін (25.10.1888, г. Уінчэстэр, штат Віргінія, ЗША — 12.3.1957), амерыканскі палярны даследчык, лётчык. Адмірал. Скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША (1912) і авіяц. школу (1918). 9 5.1926 першы праляцеў над Паўн. полюсам. Кіраўнік 4 амер. экспедыцый у Антарктыку (1928—30, 1933—35, 1939—41, 1946—47), якія правялі метэаралагічныя і геагр. назіранні, геал. даследаванні ў гарах Дронінг-Модс-Ф’ель, сейсмалагічныя даследаванні Ледзянога бар’ера Роса, аэрафотаздымку ўзбярэжжа Зах. Антарктыды і яе ўнутр. раёнаў; адкрылі плато Рокфелер, хр. Гросенар, хр. Эдсел-Форд, ледавік Амундсена, Зямлю Мэры Бэрд (1929), горы Хорлік (1934), Бераг Хобса, хр. Колер, Бераг, Усшгрына, Флетчэр (1940), плато Амерыкан-Хайленд (1947). У ліст. 1929 Б. праляцеў над Паўд. полюсам. Імем Бэрда названа амер. антарктычная навук. станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ (Віктар Уладзіміравіч) (12.1.1895, г. Зарайск, Расія — 4.10.1969),
рускі мовазнавец. Акад.АНСССР (1946). Д-рфілал.н. (1940). Скончыў гіст.-філал. і археал. ін-ты ў Петраградзе (1918). Дырэктар Ін-та мовазнаўства (1950—54) і Ін-та рус. мовы (1958—68), адначасова акад.-сакратар Аддз. л-ры і мовы (1950—63) АНСССР. Даследчык агульнай тэорыі і метадалогіі мовазнаўства, найважнейшых галін навукі пра рус. мову. З яго імем звязана ўзнікненне і абгрунтаванне шэрагу новых галін філал. навукі: гісторыі літ. мовы, агульнамоўнай і індывідуальнай стылістыкі, тэорыі паэт. мовы, фразеалогіі як філал. дысцыпліны і інш. Аўтар працы «Руская мова (граматычнае вучэнне пра слова)» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1951). Рэдактар час. «Вопросы языкознания» (1952—69).
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды: Библиогр. словарь. Мн., 1977. Т. 2. С. 89—129.
польскі мовазнавец, славіст, даследчыкбел. мовы. Д-р усходнеслав. філалогіі (1945), праф. (1964). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Пазнанскім і Ягелонскім ун-тах. Заг. кафедры рус. мовы Вроцлаўскага (з 1946) і рус. філалогіі Пазнанскага (1964—75) ун-таў. Аўтар навук. прац па слав. дыялекталогіі, анамастыцы, гісторыі бел. мовы, у т. л. «Моўныя праблемы Палесся» (1936), «З беларускай фанетыкі...» (1938), «Пераход «ы» ў «у» пасля губных у некаторых паўднёва-беларускіх гаворках» (1934) і інш. Даследаваў храналогію дзекання і цекання, гісторыю асобных марфал. формаў слоў, прасочваў сувязі Палесся з Валынню, спрабаваў вызначыць укр.-бел. моўную мяжу, бел.-польскія моўныя кантакты.
Тв.:
Studia slawistyczne. Wrocław etc., 1992.
Літ.:
Колесаў У.В., Пазухін Р.В. Беларусістыка і славістыка ў працах прафесара Лешка Асоўскага // Бел. лінгвістыка. Мн., 1977. Вып. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ГЕР (сапр.Джанаеў Іван Васілевіч; 2.11.1896, с. Сіндзісар, Паўн. Асеція — 3.5.1947),
асецінскі паэт, літаратуразнавец; класік асецінскай л-ры. Скончыў Паўн.-Асец. пед.ін-т (1930). Літ. дзейнасць пачаў у 1913. Матывы абяздоленага жыцця горцаў-беднякоў, іх спадзяванні — асн. змест яго дарэв. паэзіі. Пафасам рэв. барацьбы, сац. перамен прасякнуты паэмы «Мулдар» (1930), «Гыцы» (1934), «На беразе Церака» (1939). Паводле матываў нар. песень і паданняў напісаны паэмы «Сын Уахатага — удалы Гуйман», «Танец Бадэляты» (абедзве 1935) і інш. Тэме подзвігу асецінскага народа ў Вял.Айч. вайну прысвечана паэма «Чырвонаармеец будзе спавядаць» (1945). Разам з Т.Епхіевым напісаў драму «Коста» (1939). Лірыка Н. адметная навізной вобразаў, форм і жанраў. Даследчык асецінскага фальклору, нарцкага эпасу, творчасці асецінскіх пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПА́НІН (Іван Дзмітрыевіч) (26.11.1894, г. Севастопаль, Украіна — 30.1.1986),
расійскі палярны даследчык. Двойчы Герой Сав. Саюза (1937, 1940). Контр-адмірал (1943). Д-ргеагр.н. (1938). У 1932—35 нач. палярных станцый у бухце Ціхая на Зямлі Франца-Іосіфа і на мысе Чэлюскін. У 1937—38 нач. першай н.-д. станцыі «Паўночны полюс» на дрэйфуючай ільдзіне ў цэнтр. Арктыцы. У 1939—46 нач.Гал.паўн.-марскога шляху, у 1952—72 дырэктар Ін-та біялогіі ўнутр. вод АНСССР і адначасова (з 1951) нач. аддзела марскіх экспедыцыйных работ АНСССР. Чл. Каралеўскага геагр.т-ва Вялікабрытаніі (з 1957). Яго імем названы мыс на п-ве Таймыр, горы ў Антарктыдзе, падводная гара ў Ціхім ак.
англійскі мараплавец, палярны даследчык. У 1818—33 удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўн.-Зах. праходу, у т. л. ў 3 (1819—24) пад кіраўніцтвам У.Э.Пары і ў 2 (1829—33) — свайго дзядзькі Дж.Роса. У час зімоўкі (1830—31) даследаваў п-аў Бутыя і адкрыў на яго зах. узбярэжжы Паўн. магнітны полюс. У 1840—43 здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыку. Адкрыў ч. мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар’ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўд. магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09 паўд. ш. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага п-ва, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСПУ́ЧЫ ((Vespucci) Амерыга) (9.3.1451, г. Фларэнцыя, Італія — 22.2.1512),
італьянскі мараплавец і даследчык. Доўгі час быў дробным служачым банкірскага дома Медычы і агентам гэтай фірмы ў Севільі. У маі 1499 — вер. 1500 на ісп. марской службе, з вясны 1501 па чэрв. 1504 — на партугальскай; потым зноў вярнуўся ў Іспанію, у 1508—12 гал. стырнавы Кастыліі. У 1499—1504 прымаў удзел у некалькіх экспедыцыях да берагоў Паўд. Амерыкі, якую ён назваў Новым Светам. Лісты аб гэтых падарожжах, у якіх Веспучы ўпершыню апісаў прыроду паўн.ч. кантынента, набылі сусв. вядомасць і неаднаразова перавыдаваліся ў 1505—10. Латарынгскі картограф М.Вальдземюлер прыпісаў адкрыццё «чацвёртай часткі свету», зробленае Х.Калумбам, Веспучы і прапанаваў назваць гэты мацярык у гонар Амерыга Веспучы Амерыкай. Для Паўд. Амерыкі гэта абазначэнне хутка стала агульнапрызнаным, а ў 1538 на карце Г.Меркатара ўпершыню было пашырана і на Паўн. Амерыку.