ТА́ЙЛАР, Тэйлар (Tylor) Эдуард Бернет (2.10.1832, Лондан — 2.1.1917), англійскі этнограф, даследчык першабытнай культуры. З 1833 хавальнік этнагр. музея Оксфардскага ун-та, з 1896 праф. у ім. Даследаваў гісторыю культуры, найб. ўвагу аддаваў гісторыі духоўнай культуры, асабліва рэлігіі. Асн. працы — «Першабытная культура» (т. 1—2, 1871) і «Антрапалогія» (1881). Стварыў анімістычную тэорыю паходжання рэлігіі, якая доўгі час была пануючай у навуцы; рэлігію разумеў як з’яву індывід. псіхалогіі, а не як факт грамадскай свядомасці (гл. Анімізм). У даследаваннях т. зв. перажыткаў выявіў гіст. карані шматлікіх звычаяў і абрадаў. Разам з Г.Спенсерам заснаваў эвалюц. школу ў гісторыі культуры і этнаграфіі.
т. 15, с. 388
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)