помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Сталовічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1907—11 з цэглы 3-нефавая 1-вежавая базіліка. Прамавугольны ў плане будынак, накрыты 2-схільным дахам, расчлянёным дахавымі аконнымі праёмамі, з фіяламі ў завяршэнні. Дамінантай з’яўляецца 2-ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з высокім шпілем. Фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках і па баках будынка. Гал. ўваход вырашаны моцным перспектыўным парталам і фланкіраваны 3-ступеньчатымі контрфорсамі, увянчанымі высокімі шатрамі з крабамі. Падобныя завяршэнні маюць вуглавыя фіялы алтарнага шчыта. Арх.-маст.выразнасць будынка дасягаецца багаццем краповак, профіляў і абломаў, выкананых сродкамі муроўкі, насычаным каларыстычным вырашэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ПЕЛЬ Абрам Яфімавіч (18.10.1908, Мінск — 7.5.1969),
бел. акцёр і рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыў Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). З 1926 у Дзярж.яўр. т-ры БССР, у 1949—58 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, Белдзяржэстрадзе, на Рэсп. студыі тэлебачання. У 1950—55 і з 1959 рэжысёр аматарскіх калектываў. Характарны акцёр, мастацтву якога ўласцівы тонкі гумар, шчырасць, пластычная выразнасць. Сярод роляў: Шымен-Эле, Гоцмах («Зачараваны кравец», «Блукальныя зоркі» паводле Шолам-Алейхема), Вядзьмарка («Вядзьмарка» А.Гольдфадэна), Гестапавец («Паўстанне ў гета» П.Маркіша), Жэнька Ксідыяс («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), Карбачыо («Вальпоне» Б.Джонсана) і інш. Выканаў ролю Жабрака ў тэлевіз. пастаноўцы «Песня музыкі» паводле паэмы «Сымон-музыка» Я.Коласа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫБУ́ЛЬСКІ Міхаіл Леанідавіч (н. 10.7.1961, г. Віцебск),
бел. мастацтвазнавец, жывапісец. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1983). З 1988 выкладае ў Віцебскім ун-це. Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, паэтыку і стылістыку бел. жывапісу 20 ст. Аўтар раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5—6, 1992—94); уступных артыкулаў да каталогаў, альбомаў, буклетаў віцебскіх мастакоў і інш. Яго жывапісным кампазіцыям уласцівы эмацыянальная выразнасць, рэаліст. трактоўка вобразаў, насычаны каларыт: «Сафія Полацкая» (1985), «Сцяжынкамі Драздовіча», «Абарыген беларускай вёскі» (абедзве 2000), «Могілкі ля храма» (2001), «Двое ў начы» (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХО́ЎСКІ Леанід Станіслававіч (н. 28.4.1937, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1955). З 1957 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1977 выкладчык Бел. харэагр. вучылішча, у 1995—98 педагог-рэпетытар Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Для яго выканальніцкай манеры характэрны пластычная выразнасць, драм. асэнсаванасць, дакладнасць псіхал. характарыстык: Князь, Хуан, Іван («Выбранніца», «Мара», «Альпійская балада» Я.Глебава), Спартак, Гармодзій («Спартак» А.Хачатурана), Лені («Сцежкаю грому» К.Караева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Кален («Марная засцярога» П.Л.Гертэля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРАДЖА́ЛЬНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі, якія складаюць вонкавую частку будынкаў ці падзяляюць іх на асобныя памяшканні. Засцерагаюць будынкі ад вільгаці, ветру, шуму, т-ры. Часта адначасова выконваюць функцыі нясучых канструкцый. Адрозніваюць вертыкальныя (сцены, перагародкі) і гарызантальныя (перакрыцці, пакрыцці, дахі).
Паводле канструкцыі агараджальныя канструкцыі бываюць: маналітныя, зборныя і зборна-маналітныя; простыя (аднаслойныя) і комплексныя (мнагаслойныя); з дробных (пліт, шчытоў, насцілаў) і буйнапамерных (буйнаблочныя, буйнапанельныя і каркасна-панельныя) элементаў. Робяць з бетону, жалезабетону, армацэменту, сталі, алюмініевых сплаваў, цэглы, каменю, драўніны, шкла, пластмасаў, паветранепранікальных тканін і плёнак і інш.Асн. патрабаванні да агараджальных канструкцый — мех. трываласць, жорсткасць, вільгаце-, вогне- і марозаўстойлівасць, даўгавечнасць, арх.выразнасць. Удасканаленне агараджальных канструкцый ідзе ў бок змяншэння іх масы і кошту, паляпшэння цеплафіз. уласцівасцяў і канструкцыйных вырашэнняў, павышэння ступені заводскай гатоўнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛІ́НІ (Bellini) Вінчэнца (3.11.1801, г. Катанія, Італія — 23.9.1835),
італьянскі кампазітар. Вучыўся ў неапалітанскай кансерваторыі «Сан-Себасцьяна» (1819—25 ці 27) у Н.А.Цынгарэлі. Музыцы Беліні ўласцівы рамант. ўзнёсласць, мяккі лірызм. У яе аснове экспрэсіўная вак. мелодыка шырокага дыхання, неперарыўнасць развіцця, віртуозны бляск. Зрабіў вял. ўклад у развіццё опернага жанру, стылю бельканта, імкнуўся да натуральнага ўвасаблення ў музыцы моўных інтанацый, надаў драм.выразнасць опернаму рэчытатыву. Аўтар 11 опер, у т. л. «Пірат» (1827), «Чужаземка» (1829), «Капулеці і Мантэкі» (1830), «Самнамбула», «Норма» (1831), «Беатрычэ ды Тэнда» (1833), «Пурытане» (1835), кантаты «Ісмена», 7 сімфоній (1818—24), духоўнай музыкі, рамансаў, канцанет і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́ВА Наталля Сяргееўна (4.6.1881, в. Ладышкіна Тульскай вобл., Расія — 17.10.1962),
рускі жывапісец, графік і тэатр. мастак. Вучылася ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (з 1898). Удзельнічала ў выстаўках аб’яднанняў «Бубновы валет», «Асліны хвост», «Мішэнь». Зазнала ўплыў імпрэсіянізму, кубізму і футурызму. Разам з мужам М.Ларыёнавым была адным са стваральнікаў рус.прымітывізму («Маскоўская вуліца», 1909; «Мыццё палатна», 1910) і т.зв. «лучызму» (спроба дэкар. абстракцыянізму). З 1915 жыла ў Парыжы. Афармляла спектаклі ў антрэпрызе С.Дзягілева («Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава, 1914; «Жар-птушка» І.Стравінскага, 1926). Яе творам уласцівы дэкар. маляўнічасць і выразнасць, блізкая да рус. лубка.
Літ.:
Художники русской эмиграции (1917—1941): Биогр. словарь. СПб., 1994. С. 162—166;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕЎ Мікалай Іванавіч (н. 14.12.1925, в. Высокая Грыва Панкрушыхінскага р-на, Рэспубліка Алтай),
бел. скульптар. Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1956). Творам уласцівы выразнасць лепкі, рухомасць і асіметрыя пластычных аб’ёмаў. Аўтар жанравых («Вышыннікі», 1959; «Рыбакі», 1969), дэкар.-паркавых («Дзеці гуляюць», 1980—81) кампазіцый, псіхалагічных партрэтаў (А.Казей, 1964; Я.Коласа і Я.Купалы, 1982), станковых твораў «Памяць» (1985), «Набат Перамогі» (1995), «Хрыстос-Збавіцель» (1995—97) і інш. Сярод манум. работ скульпт. цыкл «Смутак людскі» (1976) на Паўн. могілках у Мінску, мемарыялы «Спаленая вёска» (1988) на хутары Брыцалавічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., «Загінуўшых чакаюць вечна» (1990) у в. Доры Валожынскага р-на Мінскай вобл. Графічны цыкл «Духоўнасць, Адраджэнне — храмы праваслаўныя і каталіцкія» (1995—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ Соф’я Дзмітрыеўна (12.4.1904, в. Обаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 4.9.1980),
бел. жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931). Працавала ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Значная частка твораў прысвечана партызанам Беларусі: «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга» (усе 1943—44), «Партызаны ў вёсцы» (1946), «Партызаны ў дазоры» (1947), «Партызанская зямлянка» (1968), «Ой бярозы ды сосны, партызанскія сёстры» (1975) і інш. Сярод інш. работ: пейзажы «Восень» (1949), «У пачатку верасня» (1958), «Нарач» (1968), «Бярозкі» (1972), «На Браслаўшчыне» (1973), «На Лепельшчыне» (1976); нацюрморты «Кветкі» (1948), «Гладыёлусы» (1954), «Макі» (1965), «Кубак чэмпіёна» (1971), «Дзень Перамогі» (1979). Творчасці ўласцівы выразнасць пластычнай мовы, шматграннасць жывапісных сродкаў у спалучэнні з тонкім лірызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКВІ́Н Андрэй Мікалаевіч (14.2.1901, г. Пушкін, Расія — 28.2.1961),
расійскі кінааператар; адзін з заснавальнікаў рас. аператарскай школы. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Працаваў з рэж. Р.Козінцавым і Л.Траўбергам. Мастацтву М. ўласцівы графічная і ракурсная выразнасць кадра, маляўнічая трактоўка матэрыялу, вобразнае ўвасабленне атмасферы падзей. Сярод фільмаў: «Д’ябальскае кола» (1926), «С.В.Д.» (1927), «Новы Вавілон» (1929), «Адна» (1931), «Юнацтва Максіма» (1935), «Вяртанне Максіма» (1937), «Выбаргская старана» (1939, разам з Г.Філатавым), «Іван Грозны» (1-я серыя, 1945, Дзярж. прэмія СССР 1946; 2-я серыя, 1958, разам з Э.Цісэ; рэж. С.Эйзенштэйн), «Пірагоў» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948; у сааўт.), «Над Нёманам світанак» (1953), «Авадзень» (1956), «Дон Кіхот» (1957, у сааўт.), «Дама з сабачкам» (1960, разам з Дз.Месхіевым) і інш.