Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́КАПІСу паэзіі,
гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць; раздзел паэтыкі, што іх вывучае. Сярод гукапісу вылучаюцца алітэрацыя, анафара, асананс, гукаперайманне, кальцо, эпіфара і інш. У паэт. практыцы яны выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з лексікай, інтанацыйна-сінтакс. арганізацыяй вершаванага радка. Напр., у «Песні званара» Я.Купалы гукавыя стыкі, анафары і эпіфары ўзмацняюць маст.выразнасць асанансу (на о, у, і, а) і алітэрацыі (на р, з, с, ц): «Разгубіцца мой звон ад акон да акон, // Думы збудзіць, па сэрцах удара, // Дрогнуць сковы цямніц, бліснуць іскры зарніц, // Заварушацца яры, папары». У сучаснай паэзіі шырока ўжываюцца паўторы не толькі асобных гукаў, але і гукаспалучэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ЦЕНСКАЯ ЦАРКВА́.
Існавала ў 18 — пач. 20 ст. Пабудавана да 1740 у в. Быцень (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.), уваходзіла ў комплекс базыльянскага манастыра. Мураваная 3-нефавая крыжова-купальная базіліка з 2-вежавым фасадам. Выразнасць збудавання стваралася пластыкай ліній паўкруглых крылаў трансепта і алтарнай апсіды, сферычнага купала са светлавым барабанам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́Я (франц. camée ад італьян. cammeo, cameo),
твор гліптыкі; від гемы — каштоўны, часцей паўкаштоўны камень (сардонікс, агат і інш.) з выпуклай разной выявай. Выразнасць дасягаецца праз натуральную слаістасць каменя (выява — аднаго колеру, фон, адметныя па тоне і фактуры дэталі — іншых). Вядома з 4 ст. да н.э., росквіт — у мастацтве эліністычнай Грэцыі і Стараж. Рыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАХРЭ́ЗА (ад грэч. katachrēsis злоўжыванне),
спалучэнне несумяшчальных у сваім асн. значэнні слоў, паняццяў, выразаў, якое стварае своеасаблівае сэнсавае адзінства. Пашырана ў гутарковай мове, найб. у фразеалагізмах: «языком малоць», «зубы на сонцы грэць», «ветрам падшыты» і інш. Вядома ў бел. вусна-паэт. творчасці. У л-ры ўзбагачае маст.выразнасць тропаў, надае ім эфект эмацыянальнай нечаканасці і навізны. Гл. таксама Аксімаран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАНА́НС (ад франц. assonance сугучнасць),
паўтарэнне аднолькавых або падобных галосных гукаў; від гукапісу. Паэт. твору, як і алітэрацыя, з якой ён звычайна спалучаецца, надае мілагучнасць і сэнсава-эмац. выразнасць. У вершы Я.Купалы «Летам» асананс стварае радасны, бадзёры настрой: «Звоніць поле доляй, воляй, // Звоніць поле ў каласкі...». У сучаснай паэзіі часта ўжываецца асанансная (недакладная) рыфма, у якой супадаюць толькі галосныя гукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДО́РЫН (Андрэй Германавіч) (н. 22.8.1960, в. Бярозаўка Пермскай вобл., Расія),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1984). Творчасці ўласцівы індывідуальнасць бачання свету, псіхал.выразнасць кампазіцый, тонкі каларыт. Сярод работ: «Вяртанне. 1953 год» (1987), «Курапаты», «Калядныя яблыкі», «Сынок, тут быў сад», «Партрэт мастацтвазнаўцы», «Галлё для вогнішча» (усе 1988), «Зімовы сад» (1989) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТО́ЗНАСЦЬ (ад італьян. pastoso цестападобны) у тэхніцы жывапісу, якасць фарбавага слоя, што ўзнікае ад няроўнага нанясення на грунт густой фарбы-пасты. Атрыманая рэльефная паверхня часта захоўвае тую форму, якую надае ёй пэндзаль або мастыхін, і ўтварае ў найб. пукатых месцах блікі. Выкарыстанне П. дае магчымасць узмацніць эмац. выразнасць твора. найб. пераканаўча перадаць матэрыяльную насычанасць прадметнага асяроддзя, раскрыць пластычныя якасці самой фарбавай масы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЦЕРАГА́ЛЬНЫ ЭКРА́ННЫ ФІЛЬТР,
сродак радыяцыйнай засцярогі людзей (ці інш.біял. аб’ектаў) ад шкодных выпрамяненняў дысплеяў, тэлевізараў і інш. У напрамку да карыстальніка змяншае інтэнсіўнасць эл.магн. выпрамянення (у т. л. рэнтгенаўскага, ультрафіялетавага, інфрачырвонага, радыёчастотнага), узровень эл. статычнага поля, інтэнсіўнасць люстраных блікаў, павялічвае кантраст (выразнасць) відарысаў. Уяўляе сабой пласціну са шкла ці пластмасы са спец. дамешкамі, пакрытую спец. саставам. Гл. таксама Засцярога супраць іанізавальнага выпрамянення.