расійская і бел. актрыса, рэжысёр, педагог. Нар.арт. Расіі (1956). Праф. (1966). Вучылася ў тэатр. школе пры Маск. маст. т-ры (МХТ; 1914—17), у 2-й студыі МХТ. Працавала ў т-рах Яраслаўля, Уладзівастока, з 1932 рэжысёр, з 1943 гал. рэжысёр т-ра «Чырвоны факел» (Новасібірск). У 1960—65 рэжысёр Дзярж.рус.драм.т-ра Беларусі. Адначасова з 1960 выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це. Сцвярджаючы рэалізм у тэатр. мастацтве, дасягала глыбокай і тонкай характарыстыкі вобразаў, праўдзівага раскрыцця псіхалогіі і пачуццяў сцэн. герояў. Асаблівую ўвагу аддавала акцёрскай творчасці, цэласнасці ансамбля. Сярод лепшых пастаўленых спектакляў: «Зыкавы» (1944), «Апошнія» (1948) М.Горкага, «Звычайны чалавек» Л.Лявонава (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра, «Чайка» А.Чэхава (абодва 1952), «Сяло Сцяпанчыкава» паводле Ф.Дастаеўскага (1956), «Барабаншчыца» А.Салынскага (1959) і інш.; у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі — «Дванаццатая гадзіна» А.Арбузава, «Выгнанне блудніцы» І.Шамякіна (абодва 1961), «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Вернасць» («Чорныя птушкі») М.Пагодзіна (абодва 1962), «Паварот ключа» («Уладальнік ключоў») М.Кундзеры (1963), «Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра (1964), «Дзеці сонца» М.Горкага (1965).
Літ.:
Баландин Л.А. В театр влюбленные. Новосибирск, 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЎЁЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 13.9.1926, в. Солані Лужскага р-на Ленінградскай вобл., Расія),
бел. мастак тэатра, жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1982). Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысловае вучылішча імя В.Мухінай (1957), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). У 1965—97 мастак-пастаноўшчык, у 1977—95 гал. мастак Бел.т-ра імя Я.Коласа. Аформіў спектаклі «Ветрык, вей!» Я.Райніса (1965), «Клоп» У.Маякоўскага (1968), «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера (1969), «Зацюканы апостал» (1971) і «Таблетку пад язык» (1973) А.Макаёнка, «Трывога» А.Петрашкевіча, «Званы Віцебска» У.Караткевіча (абодва 1974), «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта, «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (абодва 1976), «Разгром» паводле А.Фадзеева (1977), «Кастусь Каліноўскі» Караткевіча, «Летась у Чулімску» А.Вампілава (абодва 1978), «Стары дом» А.Казанцава (1980), «Закон вечнасці» паводле Н.Думбадзе (1981), «Парог» (1982) і «Радавыя» А.Дударава, «Зінуля» А.Гельмана, «Пакрыўджаныя» Л.Родзевіча (усе 1994), «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра (1986) і інш. Афармленне вызначалася тонкім адчуваннем эмацыянальнай і духоўнай сутнасці твора і задумы рэжысёра. Аўтар жывапісных цыклаў «Фарбы зямлі» (1974—85), «Русь» (1975—85), «Тэатр» (1977—80), «Космас» (1978—82), графічных твораў і інш.
А.Салаўёў. Эскіз дэкарацыі да спектакля А.Вампілава «Летась у Чулімску». 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАЙКІ́Я (ад грэч. synoikia сумеснае жыццё, жыллё),
сумеснае жыццё жывёл (арганізмаў) розных відаў, калі абодва партнёры ў рознай ступені індыферэнтныя адзін да аднаго або адзін з іх атрымлівае для сябе карысць і не прычыняе шкоды другому; адна з катэгорый кватаранцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЙНА ПАВЕ́РХНЯ, бутэлька Клейна,
адна з аднабаковых паверхняў. Уведзена Ф.Клейнам. У трохмернай прасторы атрымліваецца з трубы, адкрытай з абодвух канцоў, калі больш вузкі канец трубы выгнуць так, каб ён прайшоў праз яе сценку, і абодва кругавыя канцы трубы склеіць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РБАС (Лесь) (Аляксандр Сцяпанавіч; 25.2.1887, г. Самбар Львоўскай вобл., Украіна — 15.10.1942),
украінскі рэжысёр, акцёр; адзін з заснавальнікаў укр.сав.т-ра. Нар.арт. Украіны (1925). Вучыўся ў Венскім і Львоўскім ун-тах. З 1916 арганізатар і кіраўнік тэатр. труп, у т. л. «Беразіль» (1922, з 1934 Укр.т-р імя Т.Р.Шаўчэнкі ў Харкаве). Лепшыя акцёрскія работы: Гнат («Абяздоленая» І.Карпенкі-Карага), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Макбет («Макбет» У.Шэкспіра). Паставіў спектаклі «У пушчы» Лесі Украінкі, «Цар Эдып» Сафокла (абодва 1918), «Гайдамакі», «Іван Гус» паводле Т.Шаўчэнкі, «Нявольнік» М.Крапіўніцкага (усе 1920), «Джымі Хігінс» паводле Э.Сінклера (1923), «Дыктатура» І.Мікітэнкі (1930), «Маклена Граса» М.Куліша (1933) і інш. Рэжысёр-пастаноўшчык фільмаў «Вендэта», «Макдональд» (абодва 1924), «Арсенальцы» (1925).
бел. кінааператар. Скончыла Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1971). З 1971 на кінастудыі «Беларусьфільм». Арганізатар і дырэктар відэакінастудыі «Таццяна» (з 1991). Аператарскай манеры ўласціва стварэнне паэт. атмасферы дзеяння. На кінастудыі «Беларусьфільм» зняла маст. фільмы «Антыквары» (1972), «Вянок санетаў» (прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978), «Берагі» (абодва 1977), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980), «Знак бяды» (1988) і інш.; на студыі «Таццяна» — маст. «Пейзаж з трыма купальшчыцамі» (1991, сумесна са студыяй «Патмас»), дакумент. «5 хвілін да кахання» (1993, з М.Сідорчанка), «Мастак Барыс Забораў» (1995). Аператар тэлефільмаў «Там удалечыні за ракой» (1971), «Ясь і Яніна» (1974), «Чорны замак Альшанскі» (1984) і інш. Фільмы на інш. кінастудыях: «Юнацтва генія» (1982, Дзярж. прэмія СССР 1984), «Назіральнік», «Дзіцячая пляцоўка» (абодва 1989), «Поўня» (1990), «Кветкі ад пераможцы» (1999).
расійская кінаактрыса. Нар.арт. Расіі (1979). Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1964). З 1964 у Т-ры-студыі кінаакцёра. У кіно з 1962 («Дзікі сабака Дзінга»). Творчая манера П. адметная псіхал. глыбінёй, шчырасцю, лірызмам, эмацыянальнасцю. Знялася ў фільмах: «Я крочу па Маскве» (1964), «Вернасць» (1965), «Журналіст» (1967), «Аўтамабіль, скрыпка і сабака Клякса» (1975), «Фронт без флангаў» (1975) і «Фронт за лініяй фронту» (1978; за абодваДзярж. прэмія Расіі 1978), «Партрэт з дажджом» (1978), «Коней на пераправе не мяняюць» (1981), «Белыя росы» (1983), «Мордачка» (1990), «Амерыканскі дзядуля» (1993), «Любіць па-руску» (1995), «Любіць па-руску 2» (1996), «Любіць па-руску 3» (1999), «Афінскія вечары», «Жанчын крыўдзіць не рэкамендуецца» (абодва 2000), тэлесерыялах «Пецярбургскія тайны» (1994—95), «Развязка пецярбургскіх тайнаў» (1997), «Прыпынак па патрабаванні» (2000) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЦАР, ζ Вялікай Мядзведзіцы; падвойная зорка. Кампаненты з зорнымі велічынямі 2,4 (Міцар) і 4,0 (Алькор) утвараюць фіз. пару з вуглавой адлегласцю 11,8. М. і Алькор (араб. конь і коннік) — самая вядомая і найб. даступная для назірання падвойная зорка. Абодва кампаненты, у сваю чаргу, — спектральна-падвойныя зоркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РДЗІН (Уладзімір Расціслававіч) (18.1.1877, Масква — 28.5.1965),
рускі акцёр і рэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1947). Творчую дзейнасць пачаў у 1898 у правінцыяльных т-рах, у 1904—05 акцёр Тэатра В.Камісаржэўскай (Пецярбург), потым Маскоўскага т-ра Корша. Сярод роляў: Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Федзя Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога). З 1913 працуе ў кіно. Атрымаў вядомасць як рэжысёр і сцэнарыст фільмаў-экранізацый «Ганна Карэніна» і «Крэйцэрава саната» (абодва 1914), «Вайна і мір» (1915, разам з Я.Пратазанавым; усе паводле Талстога), «Дваранскае гняздо» і «Напярэдадні» паводле І.Тургенева (абодва 1915) і інш. У 1919 заснаваў і быў кіраўніком 1-й Дзяржкінашколы (цяпер Усерасійскі дзярж.ін-т кінематаграфіі). Паставіў фільмы: «Дзевяноста шэсць» (1919), «Паэт і цар» (1927), «Кастусь Каліноўскі» (1928) і інш. Зняўся ў фільмах «Сустрэчны» (1932), «Іудушка Галаўлёў» (1934) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАЎ (Яўген Паўлавіч) (2.9.1926, Масква — 29.1.1994),
расійскі акцёр тэатра і кіно. Нар.арт.СССР (1978). Скончыў Маскоўскую драм. студыю (1948). З 1948 працаваў у маскоўскіх драм. т-ры імя К.Станіслаўскага, т-ры імя У.Маякоўскага, з 1972 у т-ры «Ленком». Камедыйны, характарны акцёр, па-майстэрску валодаў сродкамі гумару і сатыры. У камедыйных ролях умеў паказаць драматызм вобраза: Іванаў («Іванаў» А.Чэхава, 1975), Важак («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, 1983), Тэўе («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, 1989) і інш. З 1947 здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Паласаты рэйс» (1960), «Данская аповесць» (1965), «Трыццаць тры» (1966), «Джэнтльмены ўдачы», «Беларускі вакзал» (абодва 1971), «Старэйшы сын», «Афоня» (абодва 1975), «Прэмія» (1975, Дзярж. прэмія СССР 1976), «Асенні марафон» (1980, Дзярж. прэмія Расіі 1981), «Забіць дракона» (1989), «Пашпарт» (1990), «Насця» (1993) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1992.