МАНА́К Мікалай Андрэевіч (н. 20.6. 1943, в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1978 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 1993 дырэктар). Навук. працы па ўдасканаленні метадаў дыягностыкі, лячэння, прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, праблемах болевай і метэаралагічнай адчувальнасці, метэазалежнасці, арганізацыі аховы здароўя.
Тв.:
Общие подходы к восстановительному лечению и типовые индивидуальные программы реабилитации больных хронической ишемической болезнью сердца: Пособие для врачей. Мн., 1996 (у сааўт.);
Ишемическая болезнь сердца: Сб. Мн., 1997 (у сааўт.);
Диагностика болезней сердечно-сосудистой системы // Клиническая диагностика. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч Анатоль Аляксандравіч (н. 13.7.1951, Масква),
бел. геолаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-р геолага-мінералагічных н. (1990). Сын А.С.Махнача і Н.А.Махнач. Скончыў Гомельскі ун-т (1973). З 1973 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (з 1994 нам. дырэктара, з 1998 дырэктар). Навук. працы па праблемах літагенезу, геахіміі стабільных ізатопаў, гідрагеахіміі. З 1999 старшыня Бел.геал.т-ва.
Тв.:
Постседиментационные изменения межсолевых девонских отложений Припятского прогиба. Мн., 1980;
Гидрогеология и рассолы Припятского нефтегазоносного бассейна. Мн., 1985 (разам з А.В.Кудзельскім, У.М.Шымановічам);
Катагенез и подземные воды. Мн.. 1989;
Изотопы углерода и кислорода в девонских карбонатных образованиях Беларуси. Мн.. 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ Аляксей Васілевіч (н. 23.5.1938, Мінск),
бел. геолаг. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. з 1991), д-р геолага-мінералаг. н. (1977), праф. (1990). Скончыў БДУ (1960). З 1978 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (у 1993—98 дырэктар). Навук. працы па літалагічных асаблівасцях антрапагенавых адкладаў, геамарфалогіі і неатэктоніцы абласцей пашырэння ледавіковага покрыва, праблемах рацыянальнага прыродакарыстання і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЦІН Марк Барысавіч (5.7.1901, г. Жытомір, Украіна — 20.1.1987),
савецкі філосаф. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Ін-т чырвонай прафесуры ў Маскве (1929). Гал. рэдактар час. «Под знаменем марксизма» (1930—44), «Вопросы философии» (1960—67), дырэктар ін-та Маркса-Энгельса-Леніна пры ЦККПСС (1939__44). з 1967 у АНБССР. Работы па дыялектычным і гіст. матэрыялізме, сац. філасофіі, бурж. і рэвізіянісцкай ідэалогіі. Дзярж. прэмія СССР (1943).
Тв.:
Гегель и теория материалистической диалектики. М., 1932;
Философия и современность. М., 1960;
Проблемы современной идеологической борьбы: Критика социолог. и социально-полит. концепций. М., 1976;
Философия и социальный прогресс: Анализ современ. буржуаз. концепций социал. прогресса. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА Анатоль Іванавіч (29.4.1927, в. Беразіно Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.3.1990),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі і воднай гаспадаркі. Акад. УАСГНІЛ (1982, чл.-кар. 1978), д-ртэхн.н. (1972), праф. (1974). Скончыў БПІ (1955). З 1958 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. З 1983 дырэктарЦэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Навук. працы па метадах асушэння балот і пераўвільготненых зямель з выкарыстаннем палімерных і інш. матэрыялаў, праблемах прыродакарыстання.
Тв.:
Сельскохозяйственный дренаж в гумидной зоне. М., 1982;
Охрана сельскохозяйственных угодий и окружающей среды. Мн., 1984 (у сааўт.);
Технология преобразования торфяников в органоминеральные почвы и система сельскохозяйственного освоения их. Горки, 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА Міхаіл Рыгоравіч (н. 12.7. 1913, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідраэнергетыкі і воднай гаспадаркі. Канд.тэхн.н. (1951). Засл. меліяратар Беларусі (1973). Скончыў БПІ (1937). З 1951 вучоны сакратар прэзідыума і нам. дырэктара Ін-та энергетыкі АН Беларусі. У 1962—83 дырэктарЦэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Навук. працы па комплексным выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў рэспублікі і басейнаў асобных рэк. Удзельнічаў у распрацоўцы праекта Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, праграм аховы навакольнага асяроддзя і інш.
Тв.:
Водноэнергетический кадастр Белорусской ССР. Т. 1—2. Мн., 1960—62 (у сааўт.);
Водные ресурсы Белоруссии и перспективы их использования. Мн., 1976 (разам з І.Я.Куксіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХА́НАЎ Павел Аляксандравіч (17.1.1798—28.12.1871),
расійскі дзярж. і вайсковы дзеяч, гісторык. Правадз. тайны саветнік, чл.Дзярж. савета (1861). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це і Школе калонаважатых. З 1815 служыў у Генштабе. Удзельнік рус.-тур. вайны 1828—29, задушэння паўстання 1830—31 у Польшчы, Літве і Беларусі. У 1834 пакінуў вайсковую службу, заняўся публікацыяй рукапісаў, якія набыў у Польшчы. З 1842 віцэ-прэзідэнт Савета нар. адукацыі ў Польскім каралеўстве, з 1844 папячыцель Варшаўскай навуч. акругі, з 1856 гал.дырэктар урадавай камісіі ўнутр. і духоўных спраў. З 1869 старшыня Археаграфічнай камісіі ў Пецярбургу. Апублікаваў шмат дакументаў па гісторыі Польшчы і рас.-польскіх адносінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́РДАЛЬ (Myrdal) Альва (31.1.1902, г. Упсала, Швецыя — 1.2.1986),
шведскі грамадскі дзеяч, сацыёлаг. Скончыла Стакгольмскі ун-т (1924). З 1932 член С.-д. партыі. У 1936—48 дырэктарзасн. ёю сац.-пед. семінара (Пед. ін-та дашкольнага навучання) у Стакгольме. З 1956 пасол у Індыі, Бірме і на Цэйлоне. У 1962—72 кіраўнік швед. дэлегацыі на Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. У 1966—72 міністр па пытаннях раззбраення. Аўтар прац «Крызіс у праблеме насельніцтва» (1934; у сааўт. з мужам Г.Мюрдалем), «Гульня ў раззбраенне: як Злучаныя Штаты і Расія раздуваюць гонку ўзбраенняў» (1977) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1982 (разам з А.Гарсія Роблесам).
венгерскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Засл. арт. Венгрыі (1955). Вучыўся ў Будапешце, удасканальваўся ў Э.Чэкеці. У 1913—21 саліст, у 1936—62 балетмайстар і педагог (у 1950—61 дырэктар) Венг. опернага т-ра (Будапешт), выконваў гал. партыі ў яго спектаклях. У 1950—53 педагог Ін-та балета. Сярод лепшых пастановак: «Сільвія» на муз. Л.Дэліба (1942), «Прывід ружы» на муз. К.М.Вебера і «Дзень нараджэння інфанты» Дж.Карпентэра (абедзве 1948) і інш. Стварыў балетную школу (1937), у пед. працы спалучаў стыль італьян. школы класічнага танца з нац. асаблівасцямі венг.танц. мастацтва. Прэмія імя Л.Кошута 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКЕ́Р (Necker) Жак (30.9.1732, Жэнева — 9.4.1804),
французскі дзярж. дзеяч, фінансіст. Бацька франц. пісьменніцы А.Л. Ж. дэ Сталь. З 1747 у Парыжы, працаваў у банку, разбагацеў з дапамогай умелых фін. аперацый. Аўтар твораў па эканам. пытаннях, накіраваных супраць сістэмы поглядаў фізіякратаў. Абгрунтаваў неабходнасць дзярж. рэгулявання хлебнага гандлю. З 1776 дырэктар каралеўскай казны, у 1777—81, 1788—90 (з перапынкамі) міністр фінансаў. Імкнуўся пераадолець фін. крызіс дзяржавы частковымі рэформамі (абмежаванне выдаткаў двара, некат. пераўтварэнні ў сістэме збору падаткаў, кантроль над расходаваннем дзярж. сродкаў і інш.). Адыграў вял. ролю ў падрыхтоўцы Ген. штатаў 1789 і наданні 3-му саслоўю двайнога прадстаўніцтва. З 1790 у адстаўцы.