ДАНІЛО́ВІЧ Алена Мікалаеўна

(10.5.1906, г. Разань, Расія — 8.11.1957),

руская і бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1923 працавала ў т-рах Расіі. З 1934 у Бел. трэцім дзярж. т-ры (БДТ-3), з 1937 у Мазырскім т-ры рабочай і калг. моладзі і створаным на яго базе ў 1938 Палескім абл. драм. т-ры. У 1945—46 дырэктар Брэсцкага абл. драм. т-ра імя ЛКСМБ. З 1946 актрыса Палескага і створаных на яго аснове Пінскага і Магілёўскага (1954) абл. драм. т-раў. Характарная актрыса.

Сярод роляў: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), пані Яндрыхоўская («Партызаны» К.Крапівы), Марына Сямёнаўна («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Франя («Калі зацвітаюць сады» В.Палескага), Baca («Васа Жалязнова» М.Горкага), Гурмыжская («Лес» А.Астроўскага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля).

т. 6, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)