1) галіна гаспадаркі, якая займаецца выкарыстаннем, аховай і аднаўленнем паляўнічага фонду, адна з арганізацыйна-гасп. сістэм рацыянальнага прыродакарыстання. На Беларусі існуе ў спартыўна-аматарскай форме. Вядзецца на навук. аснове паляўніцтвазнаўства ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі, заканадаўчымі і нарматыўнымі актамі.
2) Адм.-гасп. адзінка, якая ажыццяўляе мерапрыемствы па ахове, аднаўленні і рацыянальным выкарыстанні паляўнічых жывёл і рыбных запасаў у замацаваных угоддзях. На Беларусі П.г. аб’ядноўвае 227 адм.-гасп. адзінак — паляўнічых і лесапаляўнічых гаспадарак, пл. больш за 17 млн.га (2000), у т. л. грамадскае аб’яднанне Бел.т-ва паляўнічых і рыбаловаў, вытв. паляўніча-рыбалоўнае аб’яднанне Бел.ваен.т-ва паляўнічых, Бел. фізкультурна-спарт. аб’яднанне «Дынама», лесапаляўнічыя гаспадаркі Мінлясгаса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКЕ́ВІЧ (Павел Якаўлевіч) (16.2.1895, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія — 28.6.1938),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Акад.АНБеларусі (1931), д-рпед.н., праф. (1929). Скончыў Віцебскі ін-тнар. адукацыі (1922), Маскоўскія вышэйшыя пед. курсы (1924). З 1924 у Акадэміі камуніст. выхавання ў Маскве. З 1925 у Камуністычным ун-це Беларусі, БДУ, дырэктар НДІ педагогікі, неадменны сакратар, заг.пед. кабінета АНБеларусі. Чл.ЦВКБССР у 1931—35. Навук. працы па праблемах політэхн. адукацыі, пытаннях гісторыі педагогікі і псіхалогіі. У 1937 арыштаваны і прыгавораны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.:
Основные вопросы фабзавуча. М., 1926;
Политехническая школа в связи с развитием современной крупной индустрии. Мн., 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКІ (Захар Філімонавіч) (12.3.1898, в. Буякі Брэсцкага р-на — 2.6.1965),
дзеяч рэв. руху ў Зах.Беларусі. У 1-ю сусв. вайну з 1917 на Зах. фронце. З 1918 у Чырв. Арміі, ваяваў супраць Дзянікіна, польскіх інтэрвентаў. З 1921 удзельнік рэв. руху ў Зах.Беларусі. У 1925 арыштаваны і зняволены на 5 гадоў у турму. З 1936 сакратар Брэсцкага акр.к-таКПЗБ. У 1937 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы. Пасля вызвалення Зах.Беларусі на гасп. рабоце. У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 упаўнаважаны Брэсцкага абкома КП(б)Б у паўд. зоне Брэсцкай вобл. па кіраўніцтве партыз. рухам. З 1946 інструктар Брэсцкага абкома КПБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Васіль Васілевіч) (10.1. 1857, в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 14.7.1939),
бел. і расійскі вучоны ў галіне пладаводства, адзін з заснавальнікаў навук. садоўніцтва на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1935). Д-рбіял. і с.-г. навук (1934). Скончыў Пецярб.ун-т (1882). З 1894 у дэпартаменце земляробства Мін-ва земляробства і дзярж. маёмасцей, з 1922 праф. Ленінградскага с.-г. ін-та. Навук. працы па вывучэнні пладовых культур і іх роданачальных форм, біялогіі цвіцення і плоданашэння, падборы апыляльнікаў. У 1926—31 кіраваў абследаваннем садоў на Беларусі, зборам і сістэматызаваннем мясц. сартоў. Даў пачатак пародасартавому раянаванню пладова-ягадных культур, культываванню лек. раслін на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Нічыпар Еўдакімавіч) (н. 12.12.1924, в. Філістава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1970). Засл. работнік культ.Беларусі (1974). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948), Віцебскі пед.ін-т (1951), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1960). Працаваў у рэдакцыях газет (у 1961—69 рэд.газ. «Літаратура і мастацтва»), з 1974 нам. дырэктара Ін-та л-ры АНБеларусі, у 1979—87 гал. рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1943. Аўтар кніг пра пасляваен. бел. прозу «На шырокіх шляхах жыцця» (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «На эпічным напрамку» (1969), артыкулаў пра творчую індывідуальнасць А.Адамовіча, Я.Брыля, І.Мележа, І.Навуменкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА ААН У РЭСПУ́БЛІЦЫ БЕЛАРУ́СЬ.
Адкрыта 8.9.1992 у Мінску. Створана і дзейнічае ў адпаведнасці з пагадненнямі паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ААН і Праграмай развіцця ААН (ПРААН). З’яўляецца першым з 8 прадстаўніцтваў ААН, створаных па ініцыятыве ген. сакратара ААН Б.Бутраса-Галі ў краінах СНД. Аказвае дапамогу народу і ўраду Беларусі ў правядзенні праграм эканам. і сац. развіцця ў час пераходу эканомікі краіны да рыначных адносін і яе інтэгравання ў сусв. супольніцтва, спрыяе працэсам дэмакратызацыі, свабоднаму прадпрымальніцтву, каардынуе дапамогу Беларусі з боку краін-донараў і асобных міжнар. арг-цый, распаўсюджвае матэрыялы і дакументы ААН і з’яўляецца крыніцай інфармацыі пра дзейнасць ААН. Супрацоўнічае з грамадскімі арг-цыямі, аб’яднаннямі, сродкамі масавай інфармацыі Беларусі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХЦЕ́ЕНКА (Іван Навумавіч) (21.9.1905, в. Шэкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 29.6.1988),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Д-рбіял.н. (1961), праф. (1967). Засл. дз. нав.Беларусі (1978). Бацька Л.І.Рахцеенкі. Скончыў БСГА (1930). З 1951 у Цэнтр.бат. садзе АНБеларусі (дырэктар), з 1955 у Ін-це эксперым. батанікі АНБеларусі (да 1978 заг. лабараторыі). Навук. працы па эколага-фізіял. асновах узаемадзеяння раслін у фітацэнозах, прынцыпах падбору біялагічна сумяшчальных відаў для высокапрадукцыйных змешаных лясных насаджэнняў.
Тв.:
Рост и взаимодействие корневых систем древесных растений. Мн., 1963;
Корневое питание растений в фитоценозах. Мн., 1971 (у сааўт.);
Эколого-физиологические основы взаимодействия растений в фитоценозах. Мн., 1976 (у сааўт.).