СКАРАХО́ДАЎ (Уладзімір Паўлавіч) (н. 14.2.1939, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),
педагог, грамадскі і дзярж. дзеяч. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Акад. Міжнар. АН Еўразіі (1998). Канд. філас. н. (1989). Праф. (1995). Скончыў Бел. кансерваторыю (1963), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1985). З 1963 саліст аркестра Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1968 выкладчык, нам. дырэктара, дырэктар Мінскага муз. вучылішча імя Глінкі. З 1977 у Мін-ве культуры Беларусі (у 1981—88 нам. міністра). Адначасова з 1981 выкладчык Бел. акадэміі музыкі. У 1991—98 і з 2001 рэктар Бел. ін-та праблем культуры. У 1998—2001 дарадца па пытаннях культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве. Член міжнар. арг-цыі па нар. творчасці (з 1994). Вывучае праблемы маст. культуры і адукацыі Беларусі. Аўтар манаграфіі «Мастацкая культура ў дынаміцы сацыяльнага засваення» (1994), навукова-метадычных распрацовак. Сярод вучняў Г.Забара, Я.Аўсяннікаў, І.Брычыкаў, А.Вакуленка, А.Дзмітрусік, В.Зубраўскі.
І.Л.Чэбан.
т. 14, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)